Бруге (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бруге
Поўная назва Club Brugge Koninklijke Voetbalvereniging
Заснаваны 1891
Горад Бруге, Бэльгія
Стадыён Ян Брэйдэль
Умяшчальнасьць: 29 062
Прэзыдэнт Барт Вэргаге[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён А
 · 2022—2023 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
clubbrugge.be (нід.)​ (анг.)​ (фр.)

«Бру́ге» (па-нідэрляндзку: Club Brugge Koninklijke Voetbalvereniging) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Бруге. 16-разовы чэмпіён Бэльгіі (1920, 1973, 1976, 1977, 1978, 1980, 1988, 1990, 1992, 1996, 1998, 2003, 2005, 2016, 2018, 2020). 11-разовы ўладальнік кубка Бэльгіі (1968, 1970, 1977, 1986, 1991, 1995, 1996, 2002, 2004, 2007, 2015). Клюб быў заснаваны ў 1891 годзе, зьяўляецца адным з найстарэйшых футбольных клюбаў Бэльгіі, а таксама адным з двух агульнапрызнаных грандаў нацыянальнага першынства. «Бруге» ёсьць адзіным бэльгійскі клюбам, які ўдзельнічаў у фінале самага прэстыжнага эўрапейскага клюбнага турніру, то бок Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў.

Акрамя гэтага клюбу ў горадзе Бруге ёсьць яшчэ адзін футбольны клюб «Сэркль Бруге», аднак сусед не настолькі знакаміты й тытулаваны. Сваёй першай перамогі ў нацыянальным першынстве «Бруге» дамогся толькі ў сэзоне 1919—1920 гадоў, у першым чэмпіянаце пасьля Першай сусьветнай вайны, а да гэтага клюб пяць разоў станавіўся срэбраным прызэрам бэльгійскага чэмпіянату. Аднак залатыя годы для клюбу надыйшлі толькі праз 50 гадоў. У сярэдзіне 1970-х гадоў «Бруге» ўзначаліў Эрнст Гапэль, які на працягу 3 сэзонаў запар прыводзіў клюб да чэмпіёнства. Пад кіраўніцтвам таго ж трэнэра клюб праводзіў самыя ўдалыя эўрапейскія кампаніі ў сваёй гісторыі. Менавіта тады «Бруге» выйшаў у фіналы Кубка чэмпіёнаў і Кубка УЭФА, але да расчараваньня сваіх прыхільнікаў абодва разы саступаў аднаму й таму ж суперніку — «Лівэрпулу».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы клюб у Бруге быў створаны студэнтамі каталіцкай і нэўтральнай школамі. Дэвізам новаствораннага клюбу сталася выслоўе «mens sana in corpore sano», што перакладецца з лацінскае мовы як «здаровы розум у здаровым целе». Аднак 13 лістапада 1891 году клюб быў перайменаваны ў «Бругшэ», і менавіта гэтая дата лічыцца асноўнай датай стварэньня клюбу.

У 1892 годзе ў клюбе была ўсталяваная афіцыйная дошка дзеля кантролю за ўсімі апэрацыямі і рашэньнямі каманды. У 1895 годзе быў заснаваны нацыянальны спартовы зьвяз лёгкай атлетыцы, папярэднік пазьнейшай нацыянальнай футбольнай асацыяцыі. «Бруге» стаў адным з заснавальнікам гэтае арганізацыі, і, такім чынам, удзельнічаў у першым у гісторыі чэмпіянаце, зарганізаваным у сэзоне 1895—1896 гадоў[1]. Матэрыяльныя цяжкасьці ў наступным годзе прымусілі клюб пакінуць арганізацыю, аднак, неўзабаве пасьля гэтага футбольны клюб пад францускім назовам «Бружуа» быў створаны самастойнымі чальцамі клюбу. Абодва клюбы ўз’ядналіся ў 1897 годзе пад францускай назвай, а нідэрляндзкая назва, якая выкарыстоўваецца на сёньня, не выкарыстоўвался клюбам да 1972 году[2].

Чэмпіёнскі склад «Бруге» ў сэзоне 1919—1920 гадоў.

У 1914 годзе «Бружуа» выйшаў у свой першы фінал кубка Бэльгіі, але саступіў тамака зь лікам 2:1 клюбу «Юніён». Праз шэсьць гадоў клюб здабыў свой першы ў гісторыі трафэй, атрымаўшы перамогу ў першым дывізіёне краіны ў сэзоне 1919—1920 гадоў[3]. Менавіта дзякуючы гэтае перамоге клюбу было дазволена дадаць на назвы пазнаку каралеўскага клюбу, які захоўваецца ў клюбе да сёньняшніх часоў[2]. Аднак, праз восем гадоў клюб апусьціўся ў другі бэльгійскі дывізіён упершыню ў сваёй гісторыі пасьля плэй-оф на вылет з эліты[3]. Наступныя часы пасьля паніжэньня ў 1928 годзе складваліся ня вельмі ўдала для клюбу. Большуюю частку 1940-х і 1950-х гадоў клюб правёў у другім дывізіёне айчыннага першынства[2].

Паводле вынікаў сэзону 1958—1959 гадоў «Бружуа» зарабіў павышэньне ў першы дывізіён і з гэтага часу больш з эліты не выбываў[2]. У 1968 годзе клюб здабыў свой першы кубак Бэльгіі, згудяўшы ў фінале ўнічыю з клюбам «Бээрсхат», але перагуляўшы суперніка ў сэрыі пасьляматчавых панальці зь лікам 7:6.

Стары легендарны лягатып, які выкарыстоўваўся клюбам да канца 1970-х.

Найбольшы посьпех у клюбе пазьней атрымаў легендарны аўстрыйскі трэнэр Эрнст Гапэль, калі ён прывёў клюб да трох чэмпіёнскіх тытулаў з 1975 па 1978 гады, а таксама атрымаўшы перамогу ў кубку краіны ў 1977 годзе[4]. Гапэль, таксама, прасунуў «Бруге» ў першы ў гісторыі клюбу фінал эўрапейскага клюбнага спаборніцтва, дайшоўшы да фіналу Кубка УЭФА 1976 году. На той час фіналу гэтага эўракубка праходзілі ў фармаце дзьвюх гульняў, паводле вынікаў якіх, бэльгійскі клюб саступіў ангельскаму гранду «Лівэрпулу» з сукупным лікам 3:4[5]. Праз два гады «Бруге» зноўку сустрэўся зь «Лівэрпулам» у фінале эўрапейскага кубку, але гэтым разам у фінале Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1978 году, які праходзіўся на лёнданскіх стадыёне «Ўэмблі». «Бруге», такім чынам, стаў першым бэльгійскім клюбам, які дасягняў фіналу самага элітнага клюбнага першынства Эўропы. «Бруге» зноўку саступіў ангельскаму клюбу, які атрымаў перамогу дзякуючы адзінаму трапнаму стрэлу зоркі лівэрпульскага клюбу Кені Далгліша. «Лівэрпул» у выніку здабыў свой другі Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў і трэці эўрапейскі трафэй запар[6]. Пасьля гэтага фіналу Гапэль пакінуў «Бруге» і ачоліў зборную Нідэрляндаў[7].

25 лістапада 1992 году гулец Бруге Даніель Амакачы стаў першым аўтарам голу клюбу ў Лізе чэмпіёнаў, дзякуючы чаму бэльгійскі клюб атрымаў перамогу над маскоўскім ЦСКА зь лікам 1:0[8].

Сувязі з «Гвадаляхарай»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Бруге» зьяўляецца адным з клюбаў, якія натхнілі да стварэньня найбуйнейшага футбольнага клюбу Мэксыкі «Гвадаляхара». Лягатыпы абодвух клюбаў маюць падабенства, першымі гульцамі мэксыканскага клюбу былі францускія й бэльгійскія эмігранты.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4 Сьцяг Эквадора Аб Хоэль Ардоньес 2004
6 Сьцяг Ганы Аб Дэніс Адаі 1988
7 Сьцяг Даніі Нап Андрэас Ольсэн 1999
8 Сьцяг Польшчы Нап Міхал Скурась 2000
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Фэран Джугля 1999
10 Сьцяг Нарвэгіі ПА Гуга Вэтлесэн 2000
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Віктар Барбэра 2004
14 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Б’ёрн Мээер 2003
15 Сьцяг Нігерыі ПА Рафаэл Аньедыка 2001
20 Сьцяг Бэльгіі ПА Ганс Ванакен (капітан) 1992
21 Сьцяг Ангельшчыны Бр Джозэф Бурсік 2000
22 Сьцяг Бэльгіі Бр Сымон Міньяле 1988
27 Сьцяг Даніі ПА Каспэр Нільсэн 1994
28 Сьцяг Бэльгіі Аб Дэдрык Баята 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
29 Сьцяг Бэльгіі Бр Нордын Якерс (ар. Аўд-Гэвэрлі) 1997
32 Сьцяг Нарвэгіі Нап Антоніё Нуса 2005
33 Сьцяг Бэльгіі Бр Нік Шынтан 2001
39 Сьцяг Калюмбіі ПА Эдэр Балянта 1993
44 Сьцяг Бэльгіі Аб Брандан Мэхэле 1993
55 Сьцяг Бэльгіі Аб Максім Дэ Кёйпэр 2000
58 Сьцяг Бэльгіі Аб Ёрнэ Сьпілеэрс 2005
62 Сьцяг Японіі ПА Сіён Гома 2000
64 Сьцяг Бэльгіі Аб Кірыяні Сабэ 2005
68 Сьцяг Бэльгіі Нап Шэмсдын Тальбі 2005
77 Сьцяг Даніі Нап Філіп Цынкернагель 1994
99 Сьцяг Бразыліі Нап Ігар Т’ягу 2001
Сьцяг ЗША ПА Оўэн Атасоўі 2001

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]