Перайсьці да зьместу

Астана (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Астана
Поўная назва «Астана» футбол клубы
Заснаваны 2009
Горад Астана, Казахстан
Стадыён Астана Арэна
Умяшчальнасьць: 30 254
КіраўнікСамурык-Казына
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2025 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Астана» (па-казаску: Астана) — казаскі футбольны клюб з Астаны. Заснаваны ў 2009 годзе, і першапачаткова меў назву «Лякаматыў» да 2011 году[2]. 7-разовы чэмпіён Казахстану (2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2022), трохразовы ўладальнік Кубка Казахстану (2010, 2012, 2016). Свае матчы каманда ладзіць на стадыёне Астана Арэна. Клюб ёсьць часткай прэзыдэнцкай асацыяцыі, якая падтрымліваецца Сувэрэнным фондам багацьця Самурык-Казына[3].

Клюб паўстаў 27 сьнежня 2008 году, калі алмацінскія клюбы «Мэгаспорт» і «Алма-Ата» вырашылі аб’яднацца ў адзіны клюб[4]. Першай назвай стаў «Лякаматыў», бо першым генэральным спонсарам утварэньня сталася Нацыянальная чыгуначная кампанія Казахстану[4]. Адразу ж зьявілася ідэя пераезду ў Астану, бо на той момант у казаскай сталіцы будаваўся нацыянальны стадыён[4]. Першым галоўным трэнэрам «Астаны» стаў Вахід Масудаў. Ад пачатку клюб атрымаў добры бюджэт, дзякуючы чаму здолеў прыцягнуць у свае шэрагі расейскіх футбалістаў Андрэя Ціханава і Ягора Цітова[5], а таксама ўзбэцкага галеадора з кіеўскага «Дынама» Максіма Шацкіх[6]. Зь першага ж сэзону 2009 году «Лякаматыў» стаўся аднім з асноўных фаварытаў, але фінішаваў толькі на другім радку, саступіўшы чэмпіёнскі тытул клюбу «Актобэ».

14 лістапада 2010 году футбалісты сталічнага клюбу, ачоленыя нямецкім трэнэрам Гольгерам Фахам, здабылі свой першы Кубак Казахстану[7]. Аднак, праз тое, што клюб на той час існаваў менш за тры гады, УЭФА адмовіў клюбу ва ўдзеле ў Лізе Эўропы[8]. Такім чынам, гэты эўрапейскі кубак у сэзоне 2011—2012 гадоў клюб быў вымушаны прапусьціць. 2 сакавіка 2011 году астанінскі клюб выгуляў «Табол» зь лікам 2:1 і здабыў Супэркубак Казахстану[9]. У 2012 годзе Міраслаў Бэранек здабыў для «Астаны» другі кубак краіны[10] . У ліпені 2013 году клюб, нарэшце, дэбютаваў у Эўропе, згуляўшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Эўропы супраць баўгарскага «Боцева». «Астана» двойчы трывала паразу, то бок 0:1 у хатнім матчы і 0:5 у гасьцях. 4 ліпеня 2013 году «Астана» афіцыйна далучылася да навастворанага прэзыдэнцкага спартовага клюбу, якая падтрымліваецца Сувэрэнным фондам багацьця Самурык-Казына, каб аб’яднаць асноўныя спартовыя каманды ў Астане[11].

Запрасіўшы на пасаду галоўнага трэнэра «Боцева», «Астана» даволі пасьпяхова правяла эўрапейскую кампанію сэзону 2014—2015 гадоў. У першым раўндзе Лігі Эўропы казаскі клюб выгуляў армянскі «Пюнік» з агульным лікам 6:1 паводле вынікаў двубою. У наступным раўндзе «Астана» выбіла тэль-авіўскі «Гапаэль» зь лікам 3:1, дзякуючы пераканаўчай перамозе ў хатнім матчы. У трэцім раўндзе быў пеораможаны швэдзкі АІК з агульным лікам 4:1. Толькі ў раўндзе плэй-оф «Астана» быў спынены гішпанскім «Вільярэалам»[12]. 1 лістапада 2014 году «Астана» ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Казахстану, выгуляўшы ў хатнім матчы «Кайсар» зь лікам 3:0[13].

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Харватыі Аб Карла Барталец Edit this on Wikidata 1995
3 Сьцяг Харватыі Аб Бранімір Калаіца Edit this on Wikidata 1998
5 Сьцяг Летувы Аб Кіпрас Кажуколавас Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Казахстану Аб Ян Варагоўскі Edit this on Wikidata 1996
8 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Іван Башыч Edit this on Wikidata 2002
10 Сьцяг Харватыі Нап Марын Томасаў Edit this on Wikidata 1987
14 Сьцяг Казахстану Нап Нуралі Жаксылык Edit this on Wikidata 2004
15 Сьцяг Казахстану Аб Абзал Бейсебекаў Edit this on Wikidata (капітан) 1992
28 Сьцяг Гвінэі Нап Усман Камара Edit this on Wikidata 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
45 Сьцяг Сэрбіі Аб Алекса Аманавіч Edit this on Wikidata 1996
71 Сьцяг Казахстану Аб Санжар Ануараў 2005
72 Сьцяг Казахстану Нап Станіслаў Басманаў Edit this on Wikidata 2001
74 Сьцяг Казахстану Бр Мухамеджан Сейсен Edit this on Wikidata 1999
81 Сьцяг Казахстану Нап Рамазан Карымаў Edit this on Wikidata 1999
93 Сьцяг Харватыі Бр Ёсіп Чондрыч Edit this on Wikidata 1993
99 Сьцяг Казахстану Бр Даніла Карпікаў Edit this on Wikidata 2003
Сьцяг Нігерыі Нап Намдзі Аганону Edit this on Wikidata 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]