Кутаісі
Кутаісі | |||||
груз. ქუთაისი | |||||
![]() Цэнтар гораду і Белы мост | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | каля III стагодзьдзе да н. э. | ||||
Краіна: | Грузія | ||||
Плошча: | 70 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 147 635 чал. (2014) | ||||
шчыльнасьць: | 2109,07 чал./км² (2014) | ||||
нацыянальны склад: | грузіны — 99,00% | ||||
Часавы пас: | UTC+4 | ||||
Тэлефонны код: | 431 | ||||
Паштовы індэкс: | 4600–4699 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°15′0″ пн. ш. 42°42′0″ у. д. / 42.25° пн. ш. 42.7° у. д.Каардынаты: 42°15′0″ пн. ш. 42°42′0″ у. д. / 42.25° пн. ш. 42.7° у. д. | ||||
Кутаісі на мапе Грузіі ![]() ![]() Кутаісі | |||||
![]() | |||||
www.kutaisi.gov.ge/ |
Кутаі́сі (па-грузінску: ქუთაისი) — горад у Грузіі, цэнтар краю Імэрэці. Ад 2012 году зьяўляецца парлямэнцкае сталіцай Грузіі[1].
Горад разьмешчаны паабапал ракі Рыёні на вышыні 125—300 м над узроўнем мора. Насельніцтва — 147 635 чалавек (2014). Аэрапорт Капітнары знаходзіцца за 14 км ад гораду. Адлегласьць да Тбілісі па чыгунцы — 220 км. Назва гораду паходзіць са ст.-груз. «куата» — «камяністы», што характарызуе грунт старажытнае часткі гораду; -ісі тапанімічны суфікс.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кутаісі быў сталіцай старажытнага царства Калхіды. Архэалягічныя зьвесткі сьведчаць аб тым, што горад функцыянаваў як сталіца вышэйзгаданага царства ў VI—V стагодзьдзях да нашай эры. З 978 па 1122 гады Кутаісі зьяўляўся сталіцай аб’яднанага каралеўства Грузіі, а з XV стагодзьдзя па 1810 год горад быў сталіцай Імэрэцінскага царства. У 1508 годзе горад быў заваяваны Сэлімам I, які быў сынам Баязіда II, султана Асманскай імпэрыі.
У XVII стагодзьдзі імэрэцінскія цары зрабілі шмат зваротаў да Расейскай імпэрыі на дапамогу ў іхнай барацьбе за незалежнасьць ад Асманскай імпэрыі. Усе гэтыя звароты былі праігнараваныя, бо Расея не жадала псаваньня адносінаў з Турэччынай. Толькі за часам Кацярыны Вялікай, у 1768 годзе, расейскі генэрал Готліб Генрых Татлебэн разам з войскам быў накіраваны да грузінскага цара Іраклія II, які спадзяваўся адваяваць у Асманскай імпэрыі паўднёвыя грузінскія землі. У выніку 6 жніўня 1770 году войскі Татлебэна дапамаглі цару Салямону I адваяваць горад Кутаісі.
У выніку сканчэньня расейска-турэцкай вайны ў 1810 годзе Імэрэцінскае царства было анэксавана Расейскай імпэрыяй. Горад стаў цэнтрам Кутаіскай губэрні, якая ўключала вялікую частку заходняй Грузіі. Кутаісі быў буйным прамысловым цэнтрам да незалежнасьці Грузіі ў 1991 годзе. Аднак пасьля атрыманьня незалежнасьці рушыў усьлед эканамічны развал краіны, і, як сьледзтва, многія жыхары Кутаісі былі вымушаны пераехаць за мяжу. Дробны гандаль да нашых часоў пераважае ў горадзе.
У 2011 годзе Міхаіл Саакашвілі, прэзыдэнт Грузіі, падпісаў канстытуцыйныя папраўкі, які прывялі да пераезду парлямэнту рэспублікі ў Кутаісі[2]. 26 траўня 2012 году Саакашвілі адкрыў новы будынак парлямэнту ў горадзе. Гэта было зроблена ў мэтах дэцэнтралізацыі ўлады і дзеля спробы перакласьці частку палітычнага кантролю бліжэй да Абхазіі. Не зважаючы на тое, што гэтая спроба была абвергнута крытыцы, як акт маргіналізацыі заканадаўчага органа, а таксама дзеля зносу савецкага мэмарыялу на месцы новага будынка.
Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кутаісі мае багатыя традыцыі ў спорце. Гэтак футбольны клюб «Тарпэда» яшчэ ў савецкія часы гуляў на самым высокім узроўні саюзнага футболу. Пасьля атрыманьня незалежнасьці клюб стаў сапраўдным грандам мясцовага футболу, некалькі разоў стаўшыся чэмпіёнам Грузіі і ўладальнікам кубка краіны. Таксама ў горадзе маюцца рэгбійны і баскетбольныя клюбы, якія дабіваліся посьпеху на дзяржаўным узроўні.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Парламент Грузии вернут в Тбилиси?(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Relocation of Next Parliament to Kutaisi Endorsed. Civil.ge.