Флёрыян Грыліч
| Флёрыян Грыліч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 жніўня 1995[1][2][3] (30 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 73 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Брага | |
| Нумар | 27 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2015 | Вэрдэр II[d] | 36 (10) |
| 2015—2017 | Вэрдэр | 48 (3) |
| 2017—2022 | Гофэнгайм | 130 (3) |
| 2022—2023 | Аякс | 10 (0) |
| 2023—2025 | Гофэнгайм | 38 (1) |
| 2025 | → Рэал Вальядалід | 13 (0) |
| 2025— | Брага | 17 (1) |
| Зборныя | ||
| 2013 | Аўстрыя (да 19)[d] | 8 (7) |
| 2014—2017 | Аўстрыя (да 21)[d] | 6 (3) |
| 2015 | Аўстрыя (да 20)[d] | 5 (2) |
| 2017— | Аўстрыя | 56 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Флёрыян Гры́ліч (па-нямецку: Florian Grillitsch; нар. 7 жніўня 1995 году) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну партугальскага клюбу «Брага» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі. Таксама здольны згуляць на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займацца футболам пачаў у роднай Аўстрыі, але яшчэ юнаком далучыўся да акадэміі нямецкага «Вэрдэру». Менавіта ў складзе гэтага клюбу дэбютаваў у прафэсійным футболе, абараняючы колеры другой каманды клюбу. У складзе галоўнай каманды «Вэрдэру» ўпершыню зьявіўся ў матчы Кубка Нямеччыны супраць «Вюрцбургер Кікерс» у жніўні 2015 годзе[4]. У тым жа месяцы згуляў матчы Бундэсьлігі супраць «Шальке-04». Гулец хутка замацаваўся ў клюбе, а ў 2017 годзе перайшоў у «Гофэнгайм». У новым клюбе быў гульцом асноўнага складу, абараняючы колеры клюбу цягам шматлікіх сэзонаў. Улетку 2022 году па заканчэньні кантракту трапіў у нідэрляндзкі «Аякс», але там гулец ня даў рады. Праз год Грыліч вярнуўся да шыхтаў «Гофэнгайму».