Гакім Зіеш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гакім Зіеш
Hakim Ziyech 2021.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сакавіка 1993(1993-03-19)[1][2] (29 гадоў)
Рост 180 см[3]
Вага 65 кг
Пазыцыя атакуючы паўабаронца, флангавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2014
2014—2016
2016—2020
2020—
Гээрэнвээн
Твэнтэ
Аякс
Чэлсі
40 (11)
68 (30)
112 (38)
50 (6)
Зборныя
2015— Марока 42 (17)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 кастрычніка 2022.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
27 верасьня 2022.

Гакі́м Зіе́ш (па-арабску: حكيم زياش‎; нар. 19 сакавіка 1993 году) — мараканскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і ўінгер ангельскага клюбу «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Марока. Мае мянушку «чараўнік», які атрымаў ад заўзятараў «Аяксу». Зіеш вылучаецца дрыблінгам, доўгімі перадачамі і тэхнікай[4].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зіеш, не зважаючы на тое, што мае мараканскае паходжаньне і выступае за мараканскую зборную, нарадзіўся і гадаваўся ў Нідэрляндах. Таксама і пачаў заняцца футболам, далучыўшыся да акадэміі «Гээрэнвээну». За гэты ж клюб дэбютаваў у матчы кваліфікацыі Лігі Эўропы 2 жніўня 2012 году супраць румынскага «Рапіду». Гулец правёў на поле 53 хвіліны, пасьля чаго быў зьменены. 10 жніўня дэбютаваў у матчы Эрэдывізіі ў матчы супраць НЭКа. Толькі праз год 10 жніўня 2013 году футбаліст упершыню адзначыўся голам за клюб у матчы супраць брэдаўскага НАКу. Амаль праз 2 тыдні двойчы асыставаў партнэрам у матчы супраць «Аяксу». У гэты сэзон мараканец здабыў сабе месца ў асноўным складзе клюбу. У самым пачатку наступнага, пасьля двух праведзеных матчаў, далучыўся да клюбу «Твэнтэ», атрымаўшы кашулю з 10 нумарам. За гэты пераход кіраўніцтва «Твэнтэ» выдаткавала 3,5 млн эўра[5]. Ужо 5 кастрычніка Зіеш улучыў мяч у браму клюбу АЗ і асыставаў аднаклюбніку. Матч скончыўся зь лікам 2:2. 6 сакавіка 2015 году паўабаронца забіў два галы ў браму «Вілему II». За першы сэзон у новым клюбе Зіеш забіў 11 галоў і зарабіў 11 асыстэнцкіх пунктаў на свой рахунак. У сэзоне 2015—2016 гадоў мараканец быў абраны капітанам клюбу, але пазьней быў вымушаны адмовіцца ад такога статусу, бо негатыўна выказаўся наконт клюбу[6].

30 жніўня 2016 году Зіеш падпісаў з амстэрдамскім «Аяксам» пяцігадовую ўгоду, як паведамлялася, за 11 млн эўра[7]. 15 верасьня гулец атрымаў чырвоную карту на 79-й хвіліне матчу супраць грэцкага «Панатынаікоса», у пачатковаў гульні групавой стадыі Лігі Эўропы. Праз шэсьць дзён, 21 верасьня, паўабаронца забіў свой першы гол за клюб у пераможным матчы Кубка Нідэрляндаў супраць «Вілему II». 2 кастрычніка футбаліст пацэліць мяч у браму «Утрэхта» ў матчы Эрэдывізіі. Як і ў папярэдніх нідэрляндзкіх клюбах Зіеш адразу замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. Асабліва пасьпяховым стаў сэзон 2018—2019 гадоў, калі гулец зарабіў у чэмпіянаце 16 галоў на свой рахунак, а таксама 5 разоў у эўракубках. Сам «Аякс» дасягнуў чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў, а Зіеш тройчы за два матчы трапна стрэліў у браму мадрыдзкага «Рэалу».

Такія посьпехі прыцянулі ўвагу «Чэлсі», які выдаткаваў у лютым 2020 году ажно 40 млн эўра за футбаліста. Дамова паміж Зіешам і брытанскім клюбам была разьлічана на пяць гадоў. Дэбют гульца прапаў на 15 кастрычніка 2020 году, калі Зіеш зьявіўся на пляцоўцы ў другім тайме матчу супраць «Саўгтэмптану» (3:3)[8].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аякс»:

«Чэлсі»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]