Лярэнца Пэлегрыні
| Лярэнца Пэлегрыні | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 чэрвеня 1996[1][2] (30 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рома | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2015 | Рома | 1 (0) |
| 2015—2017 | Сасуолё | 47 (9) |
| 2017— | Рома | 248 (39) |
| Зборныя | ||
| 2014—2015 | Італія (да 19)[d] | 15 (1) |
| 2015 | Італія (да 20)[d] | 2 (0) |
| 2016—2019 | Італія (да 21)[d] | 14 (5) |
| 2017— | Італія | 36 (6) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Лярэ́нца Пэлегры́ні (па-італьянску: Lorenzo Pellegrini; нар. 19 чэрвеня 1996 году) — італьянскі футбаліст, паўабаронца і капітан клюбу «Рома» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гулец яшчэ ў веку 9 гадоў далучыўся да акадэміі сталічнай «Ромы»[3]. Запачаткаваў прафэсійную кар’еру 22 сакавіка 2015 году, калі зьявіўся на полі на замену ў матчы Сэрыі А супраць «Чэзэны»[4]. У чэрвені таго ж году далучыўся да клюбу «Сасуолё», што каштавала клюбу з Эміліі-Раманьні 1,25 мільёнаў эўра[5]. Паводле ўгоды паміж клюбамі «Рома» захавала за сабой мажлівасьць выкупіць у будучым гульца[6]. Упершыню згуляў за новы клюб 8 лістапада, калі ягоны клюб зь лікам 1:0 выгуляў «Карпі»[7]. Свой першы гол улучыў у браму «Сампдорыі»[8]. Цягам сэзону 2016—2017 гадоў замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. Па сэзоне быў вернуты да складу «Ромы», што каштавала клюбу з сталіцы Італіі 10 мільёнаў эўра. Свой першы гол за родны клюб пацэліў 1 сьнежня 2017 году ў матчы Сэрыі А супраць клюбу СПАЛ[9]. 25 траўня 2022 году Пэлегрыні быў капітанам каманды ў фінальным матчы Лігі канфэрэнцыяў, дзе італьянскі клюб быў мацней за нідэрляндзкі «Фэеноорд». У тым сэзоне розыгрышу футбаліст быў абраны найлепшым гульцом турніру[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гулец прыцягваўся да матчаў зборных Італіі розных узростаў, беручы ўдзел у розных міжнародных спаборніцтвах. Упершыню ў склад нацыянальнай зборнай Італіі быў выкліканы 31 траўня 2017 году на таварыскі матч супраць зборнай Сан-Марына, зьявіўшыся ў другім тайме. 11 чэрвеня таго ж году згуляў у складзе зборнай у адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Ліхтэнштайну. Свой першы гол у кашулі нацыянальнай дружыны здабыў 5 верасьня 2019 году ў матчы супраць зборнай Армэніі[11].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Рома»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Lorenzo Pellegrini // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Lorenzo Pellegrini // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «The 50 best young footballers in Italy». The Guardian.
- ↑ «Lorenzo Pellegrini». UEFA.
- ↑ «Operazioni Di Mercato Federico Viviani — Lorenzo Pellegrini». A.S. Roma.
- ↑ «Sassuolo Starlet Lorenzo Pellegrini Fans the Flames of Roma & Juve Links With Post-Match Comments». 90 Min.
- ↑ «Sassuolo-Carpi 1-0: decide Sansone, i neroverdi volano in classifica». La Repubblica
- ↑ «Sassuolo hit three first-half goals to stun Sampdoria». ESPN.
- ↑ «Juventus close gap at the top as Gonzalo Higuaín returns to haunt Napoli». The Guardian.
- ↑ «Lorenzo Pellegrini named UEFA Europa Conference League Player of the Season». UEFA.
- ↑ «Armenia 1–3 Italy». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Рома — цяперашні склад |
|---|
|
2 Рэнч · 3 Кулеракіс · 4 Крыстантэ · 5 Н’Дыка · 7 Пэлегрыні · 8 Эль-Айнаўі · 9 Кастра · 14 Мален · 17 Канэ · 18 Саўле · 20 Маліна · 21 Дыбаля · 22 Эрмоса · 23 Манчыні · 24 Зюлкоўскі · 34 Саляг-Эдын · 43 Франса · 61 Пізыльлі · 70 Дэ Марцы · 78 Ваз · 86 Мора · 87 Гілярдзі · 95 Гальіні · 99 Сьвіляр · Маніні · Васкес · Трэнэр: Гаспэрыні |