Перайсьці да зьместу

Напалі Нэапаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Напалі
Поўная назва Società Sportiva Calcio Napoli S.p.A.
Заснаваны 1 жніўня 1926
Горад Нэапаль, Італія
Стадыён Дыега Арманда Марадоны
Умяшчальнасьць: 54 726
Прэзыдэнт Аўрэліё Дэ Ляўрэнтыс[d]
КіраўнікFilmauro[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2024—2025 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Напалі» (па-італьянску: Napoli) — італьянскі футбольны клюб з гораду Нэапаль. Заснаваны ў 1926 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Італіі (1987, 1990, 2023, 2025), шасьціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка УЭФА (1989). Колеры клюбу ёсьць блакітна-белыя. Хатнія сустрэчы «Напалі» праводзіць на стадыёне «Дыега Арманда Марадоны». «Напалі» зьяўляецца адным з наймацнейшых клюбаў Паўднёвай Італіі й чацьвертым клюбам краіны паводле колькасьці заўзятараў.

З моманту заснаваньня ў 1926 годзе, клюб некалькі разоў зьмяняў назву. Першапачаткова ён называўся «Associazione Calcio Napoli», у 1964 годзе каманда была перайменаваная ў «Società Sportiva Calcio Napoli» і звалася гэтак да 2004 году, калі «Напалі» спасьцігла банкруцтва. Новы прэзыдэнт Аўрэліё Дэ Ляўрэнтыс адрадзіў клюб пад назвай «Napoli Soccer». У 2006 годзе ён вырашыў вярнуць старую назву — «Società Sportiva Calcio Napoli».

Футбол у Нэапалі зарадзіўся ў 1904 годзе, калі ангельскі марак Ўільям Потс, ягоны кампаньён Гэктар Баён і нэапалітанцы Сальсі, Катэрына й Канфордзі заснавалі «Naples Foot-Ball & Cricket Club». Прэзыдэнтам клюбу стаў Амадэо Сальсі. Першы матч нэапалітанцы згулялі з экіпажам ангельскага карабля «Арабіка» й перамаглі зь лікам 3:2. У 1906 годзе з назвы адпала слова «Cricket» і клюб стаў называцца проста «Naples Foot-Ball Club».

З прычыны, што ў раньніх розыгрышах чэмпіянату Італіі клюбы з поўдня краіны ўдзелу не прымалі «Наплес» працягваў гуляць з маракамі суднаў, якія заходзілі ў гавань, або выступаўчы ў Кубку Выкліку Ліптана, дзе спаборнічалі клюбы Нэапалю й Палерма. Двойчы, у 1909 і 1911 гадох, «Наплес» перамагаў у фіналах кубка. Да гэтага часу колеры формы нэапалітанцаў набылі звыклы выгляд — блакітныя кашулі й белыя трусы.

У 1912 годзе адзін з заснавальнікаў «Наплес» Гэктар Баён вырашыў заснаваць свой клюб — «Інтэрнацыянале». У той жа год «Інтэр» як і «Наплес» дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі. Чэмпіянат, у той час, праходзіў па рэгіянальным прынцыпе, і клюбы, такім чынам, мелі суперніцтва ў зоне Кампаніі. Але разьвіцьцю абедзьвюх камандаў перашкодзіла Першая сусьветная вайна, а неўзабаве па ейным сканчэньні, у 1922 годзе, клюбы аб’ядналіся ў адзін — «Інтэрнаплес» (італ. FBC Internaples). Датай заснаваньня цяперашняга «Напалі» лічыцца 1 жніўня 1926 году, калі кіраўнікі «Інтэрнаплесу» перайменавалі каманду ў «Associazione Calcio Napoli».

Нэапальская дружына ў сэзоне 1946—1947 гадоў.

Ужо ў хуткім часам клюб зьмяніў назоў на звыклі нам на сёньня «Напалі»[2]. Сэзон 1926—1927 гадоў быў дзеля клюбу катастрафічным, бо дружына з поўдню краіны здолела здабыць толькі адзіны пункт у розыгрышу. І ўсё-ж такі, Італьянская футбольная фэдэрацыя пакінула нэапальскі клюб у шэрагах клюбаў вышэйшага дывізіёну, дазволіўшы клюбу захаваць сваё месца ў лізе. У далейшым выступы клюбу значна палепшыліся, а ў шэрагах каманды зазьзяла новая зорка ў асобе народжаннага ў Парагваі футбаліста Атылі Салюстры, які быў першым паўнавартасным улюбёнцам публікі[3]. Ён трапна адзначаўся галамі ў брамы супернікаў, усталяваўшы рэдорд, які ў будучыні быў перасягнуты Дыега Марадонам і Марэкам Гамшыкам[4]. У канцы 1920-х гадоў дружыну ачоліў ангельскі трэнэр Ўільям Гарбат, які раней узначальваў «Рому»[5]. За часам шэфства Гарбата клюб істотна зьмяніўся, часта займаючы верхнюю палову выніковай табліцы. У сэзонах 1932—1933 і 1933—1934 гадоў «Напалі» фінішаваў на другім радку. На той час за клюб гулялі такія выбітныя гульцы, як то Антоніё Вояк, Арнальда Сэнтымэнці і Карлё Бускальля[6]. Але, яшчэ да пачатку Другой сусьветнай вайны пачаўся заняпад «Напалі», які амаль ня скончыўся паніжэньнем клюбу ў клясе ў сэзоне 1939—1940 гадоў, але клюб выратавала розьніца паміж забітымі і прапушчанымі галамі.

Тым ня менш, празь некалькі гадоў клюб усё ж такі быў вымушаны пакінуць найвышэйшы дывізіён. У гэты ж час нэапальцы зьехалі з стадыёна імя Джорджа Аскарэльлі, пераехаўшы на стадыён імя Артура Кальяна. Да сканчэньня вайны клюб заставаўся ў Сэрыі Б, вярнуўшыя ў эліту толькі на два сэзоны. «Напалі» быў выключаны з Сэрыі А праз скандал зьвязаны з хабарніцтвам[7]. У пачатку 1950-х гадох клюб вярнуўся ў эліту, таксама знайшоўшы ў 1959 годзе новую пляцоўку, якой стаў стадыён «Сан-Паолё». Не зважаючы на ​​нестабільныя выступы ў лізе, якія суправаджаліся падвышэньнямі і паніжэньнямі, «Напалі» дасягнуў кубкавага посьпеху, перамогшы ў фінале Кубка Італіі ў 1962 годзе клюб СПАЛ, дзякуючы галам Джаньні Карэльлі і П’ерлюіджы Рандзона. Іхны чацьверты ў гісторыі вылет з эліты перарваў сьвята ў наступным сэзоне.

Гульцы з Кубкам Італіі ў 1962 годзе.

У сярэдзіне 1960-х «Напалі» зноўку пачаў набіраць моц, дамогшыся падвышэньня чарговым разам ў сэзоне 1964—1965 гадоў. Пад кіраўніцтвам былога гульца клюбу Бруна Пэсаолі яны здабылі Кубак Альпаў[8] і, вярнуўшыся ў элітны дывізіён, стала ўвайшлі ў пяцёрку лепшых клюбаў краіны. «Напалі» быў вельмі блізкі да перамогі ў лізе ў 1967—1968 гадох, заняўшы другое і саступіўшы толькі «Міляну». Аднымі з самых папулярных гульцоў гэтага пэрыяду былі Дына Дзоф, Жазэ Алтафіні, Амар Сывары і паўабаронца-нэапалітанец Антоніё Джуліяна. Джуліяна ў выніку перасягнуў і ўсталяваў новы рэкорд клюбу паводле колькасьці праведзеных матчаў, які трывае і дасюль[6]. Пасьпяховы пэрыяд працягнуўся і ў 1970-х гадох, то бок паводле вынікаў сэзонаў 1970—1971 і 1973—1974 гадоў клюб фінішаваў на трэцім месцы. Пад кіраўніцтвам яшчэ аднага былога гульца нэапальцаў Луіса Вінісію клюб атрымаў квіток у першы розыгрыш Кубка УЭФА. У сэзоне 1974—1975 гадоў «Напалі» прабіўся ажно да трэцяга раўнду, выбіўшы вугорскі «Відэатон» і партугальскі «Порту», але паводле вынікаў двух матчаў саступіўшы месца чэхаславацкаму «Баніку». У тым жа сэзоне «Напалі» заняў другое месца ў Сэрыі А, усяго на два пункты адстаючы ад чэмпіёна «Ювэнтуса». У гэты пэрыяд дружына ў асноўным складалася з мясцовых гульцоў, як то Джузэпэ Брускалёцьці, Антоніё Джуліяна, Сальваторэ Эспазыта і Джузэпэ Савольдзі, галоўным нападнікам клюбу, які перайшоў быў у склад клюбу неўзабаве да пачатку сэзону з «Балёньні»[6].

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Алекс Мэрэт 1997
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Мігель Гут’ерэс Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Італіі Аб Алесандра Буанджорна 1999
5 Сьцяг Бразыліі Аб Жуан Жэзус Edit this on Wikidata 1991
6 Сьцяг Шатляндыі ПА Білі Гілмар Edit this on Wikidata 2001
7 Сьцяг Бразыліі Нап Давід Нэрэс Edit this on Wikidata 1997
8 Сьцяг Шатляндыі ПА Скот Мактомінэй 1996
9 Сьцяг Бэльгіі Нап Рамэлю Люкаку 1993
11 Сьцяг Бэльгіі ПА Кевін дэ Бройнэ 1991
13 Сьцяг Альбаніі Аб Амір Рагмані Edit this on Wikidata 1994
14 Сьцяг Італіі Бр Мікіта Кантыні Edit this on Wikidata 1996
17 Сьцяг Уругваю Аб Матыяс Алівэра Edit this on Wikidata 1997
19 Сьцяг Даніі Нап Расмус Гёйлюн (ар. Ман. Юн.) 2003
20 Сьцяг Паўночнай Македоніі Нап Эліф Элмас Edit this on Wikidata (ар. РБ Ляйпцыг) 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Італіі Нап Матэо Палітана 1993
22 Сьцяг Італіі Аб Джаваньні Дзі Лярэнца (капітан) 1993
26 Сьцяг Італіі ПА Антоніё Вэргара Edit this on Wikidata 2003
27 Сьцяг Італіі Нап Лярэнца Люка Edit this on Wikidata (ар. Удынэзэ) 2000
30 Сьцяг Італіі Аб Паскуале Мацокі Edit this on Wikidata 1995
31 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Сэм Бёйкема Edit this on Wikidata 1998
32 Сьцяг Сэрбіі Бр Ваня Мілінкавіч-Савіч Edit this on Wikidata (ар. Тарына) 1997
35 Сьцяг Італіі Аб Люка Марыянуччы Edit this on Wikidata 2004
37 Сьцяг Італіі Аб Леанарда Сьпінацоля 1993
68 Сьцяг Славаччыны ПА Станіслаў Лобатка 1994
69 Сьцяг Італіі Нап Джузэпэ Амбразына Edit this on Wikidata 2003
70 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Ноа Лянг Edit this on Wikidata 1999
99 Сьцяг Камэруну ПА Андрэ-Франк Замбо Ангіса 1995

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]