Філіпэ Каўтыньню
Філіпэ Каўтыньню | ||
![]() Philippe Coutinho | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 чэрвеня 1992 (27 гадоў) Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія | |
Рост | 171 см | |
Вага | 68 кг[1] | |
Пазыцыя | атакуючы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барсэлёна | |
Нумар | 7 | |
Моладзевыя клюбы | ||
1999—2008 | Вашку да Гама | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2010 2010—2013 2012 2013—2018 2018— |
Вашку да Гама Інтэр → Эспанёл Лівэрпул Барсэлёна |
19 (1) 28 (3) 16 (5) 152 (41) 20 (9) |
Зборныя | ||
2009—2010 2011—2012 2010— |
Бразылія (да 17) Бразылія (да 20) Бразылія |
5 (3) 7 (3) 41 (12) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Філі́пэ Каўты́ньню Карэ́я (па-партугальску: Philippe Coutinho Correia, [fiˈlipi kowˈtʃĩj̃u]; нарадзіўся 12 чэрвеня 1992 году, Рыю-дэ-Жанэйру) — бразыльскі футбольны паўабаронца, гулец гішпанскага клюбу «Барсэлёна» і зборнай Бразыліі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Займацца футболам Філіпэ пачаў у сыстэме клюбу «Вашку да Гама». У 2008 годзе, у 16-гадовым узросьце, быў набыты італьянскім «Інтэрам» за €4 мільёны[2], аднак да 18-годзьдзя заставаўся ў «Вашку» на ўмовах арэнды.
Афіцыйны дэбют за «нэрадзуры» адбыўся 27 жніўня 2010 году ў прайграным матчы Супэркубку УЭФА з гішпанскім «Атлетыка», дзе Каўтыньню выйшаў на замену. 8 траўня 2011 году гулец забіў першы гол за «Інтэр» у хатнім матчы супраць «Фіярэнтыны».
У сэзоне 2011—2012 Філіпэ Каўтыньню быў вымушаны змагацца за месца ў асноўным складзе і ўрэшце быў аддадзены ў арэнду ў «Эспанёл» да канца сэзону[3]. 4 лютага 2012 Каўтыньню ўпершыню выйшаў на поле ў ягоным складзе, а 11 сакавіка забіў два галы ў браму «Раё Вальекана»[4].
30 студзеня 2013 року ангельскі «Лівэрпул» абвясьціў пра падпісаньне доўгатэрміновага кантракту з гульцом, які атрымаў вопратку з 10 нумарам[5][6].
Першы матч за лівэрпульскі клюб Філіпэ правёў 11 лютага 2013 году, выйшаўшы на замену на 78 хвіліне. А менш як праз тыдзень, 17 лютага, ён забіў за «Лівэрпул» першы гол[7].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Філіпэ Каўтыньню дапамог юнацкай зборнай перамагчы на чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі — 2009, забіўшы тры мячы. У наступным годзе ён дэбютаваў за дарослую зборную ў таварыскім матчы з Іранам[8].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/philippe-coutinho
- ^ Coutinho, 4 milioni per il Pato di Moratti(італ.) // La Gazzetta dello Sport, 23 ліпеня 2008 г. Праверана 20 лістапада 2010 г.
- ^ Coutinho ja és jugador de l’Espanyol. Rcdespanyol.cat (30 студзеня 2012)
- ^ 5-1: Master piece. Rcdespanyol.cat (12 сакавіка 2012)
- ^ Reds confirm Coutinho deal(анг.) // Liverpoolfc.com, 30 студзеня 2013 г.
- ^ New boy handed vacant No.10 shirt(анг.) // Liverpoolfc.com, 30 студзеня 2013 г.
- ^ «Liverpool 5-0 Swansea» BBC Sport. 17 February 2013
- ^ Iran 0 Brazil 3(анг.) Goal.com Праверана 13 жніўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Філіпэ Каўтыньню — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына
- Профіль(анг.) на Soccerbase
- Профіль(анг.) на ESPN
- Профіль(анг.) на LFC History
Барсэлёна — цяперашні склад
|
---|
1 тэр Штэгэн · 2 Сэмэду · 3 Піке · 4 Ракіціч · 5 Бускетс · 6 Д. Суарэс · 7 Каўтыньню · 8 Артур · 9 Л. Суарэс · 10 Мэсі · 11 Дэмбэле · 12 Рафіньня · 13 Сылесэн · 14 Малкам · 15 Лянгле · 16 Сампэр · 18 Альба · 19 Мунір · 20 Рабэрта · 22 Відаль · 23 Юмтыці · 24 Вэрмален · Трэнэр: Вальвэрдэ |
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Рыю-дэ-Жанэйру
- Бразыльскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Футбалісты клюбу «Вашку да Гама» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Эспанёл» Барсэлёна
- Футбалісты клюбу «Лівэрпул»
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»