Мілян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мілян
італ. Milano
Мілян
CoA Città di Milano.svg Flag of Milan.svg
Герб Міляну Сьцяг Міляну
Першыя згадкі: 222 да н. э.
Краіна: Італія
Рэгіён: Лямбардыя
Правінцыя: Мілян
Мэр: Летыцыя Марацьці
Плошча: 182 км²
Насельніцтва
колькасьць: 1 295 705 чал.
шчыльнасьць: 7119,26 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 02
Паштовыя індэксы: 20100, 20121—20162
Нумарны знак: MI
Геаграфічныя каардынаты: 45°28′ пн. ш. 9°10′ у. д. / 45.467° пн. ш. 9.167° у. д. / 45.467; 9.167Каардынаты: 45°28′ пн. ш. 9°10′ у. д. / 45.467° пн. ш. 9.167° у. д. / 45.467; 9.167
Мілян на мапе Італіі
Мілян
Мілян
Мілян
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.milano.it/

Міля́н (па-італьянску: Milano, на лямбардзкім дыялекце Milán) — другі па велічыні горад у Італіі пасьля Рыму, адміністрацыйны цэнтар рэгіёну Лямбардыя і правінцыі Мілян. Цэнтар паўночнае Італіі.

Мілян лічыцца адным зь вядучых альфа-глябальных горадаў сьвету[1], з разьвітымі сфэрамі мастацтва, камэрцыі, дызайну, адукацыі, сфэры забаваў, моды, фінансаў, аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі, паслуг, дасьледаваньняў і турызму. У бізнэсовым раёне Міляну месьцяцца Італьянская фондавая біржа і штаб-кватэры нацыянальных і міжнародных банкаў і кампаніяў. З пункту гледжаньня СУП Мілян займае трэцяе месца паводле велічыні эканомікі сярод эўрапейскіх гарадоў пасьля Парыжу і Лёндану, але зьяўляецца самым хуткім паводле эканамічнага разьвіцьця сярод гэтых гарадоў. Мілян ёсьць самым заможным эўрапейскім горадам, які не зьяўляецца сталіцай[2][3]. Мілян лічыцца часткай Блакітнага банану і адным з «чатырох рухавікоў Эўропы».

Горад шырока вядомы ў сьвеце як сталіца моды[4], дзякуючы шырокаму колу мадэльераў, якія працавалі і працуюць у горадзе, а тасама шэрагу міжнародных мерапрыемстваў і выставаў, у тым ліку падчас Мілянскага тыдню моды.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова Мілян паходзіць ад старажытна-лацінскай назвы гораду Mediolanum. У 222 годзе да н. э. рымляне захапілі паселішча кельцкіх плямёнаў і назвалі яго Mediolanum. У 293 годзе н. э. імпэратар Дыяклетыян абвесьціў Мілян сталіцай Заходняй Рымскай імпэрыі, але панаваць у горадзе пачаў суімпэратар Максыміян. Неўзабаве былі пабудаваныя вялікі цырк і вялікі комплекс адміністрацыйных пабудоваў Thermae Erculee. Максыміян павялічыў плошчу гораду і пабудаваў новыя абарончыя муры даўжынёй каля 4,5 км вакол места. Унутраняя плошча ахоплівала тэрыторыю ў 375 гектараў зь вялікай колькасьцю 24-аднабаковымі вежамі. Мілянскі эдыкт імпэратара Канстантына I 313 году гарантаваў свабоду веравызнаньня хрысьціянам. Канстантын наведваў Мілян, дзе праходзіла вясельле ягонай сястры з усходнім імпэратарам Ліцыніюсам. У 402 годзе горад быў абложаны готамі і імпэратарская рэзыдэнцыя была перанесеная ў Равэнну. На працягу V—VI стагодзьдзяў горад пераходзіў у рукі розных барбараў (гунаў, остготаў ды іншых). У 539 годзе остготы захапілі і зруйнавалі Мілян падчас вайны супраць бізантыйскага імпэратара Юстыніяна I. Улетку 569 году лянгабарды, скарылі горад, перабіўшы невялікі бізантыйскі гарнізон, пакінуты дзеля абароны. Некаторыя рымскія пабудовы ўсё яшчэ выкарыстоўваліся падчас панаваньня лянгабардаў. Мілян быў захоплены Карлам Вялікім у 774 годзе.

Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян гораду XVI стагодзьдзя, горад атачаюць гішпанскія муры.

У VIII стагодзьдзі Мілян стаў часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі. У сярэднія вякі Мілян стаў буйным гандлёвым цэнтрам з-за свайго зручнага геаграфічнага становішча (ён разьмяшчаўся на пладавітай раўніне ракі По, стаяў на гандлёвых шляхах). У XI стагодзьдзі назіралася павелічэньне моцы мясцовых фэадалаў, што значна скараціла ўладу германскага імпэртара ў рэгіёне. Мілян скарыў Лёдзі і пачаў вайну супраць Павіі, Крэмоны і Кома, апошнія зь якім выклівалі на дапамогу Фрыдрыха Барбаросу. У 1162 годзе ў выніку захопніцкай вайны Фрыдрыха большая частка Міляну была разбураная, горад таксама пацярпеў ад моцнага пажару. Пасьля заснаваньня Лямбардзкай лігі ў 1167 годзе Мілян стаў ейным цэнтрам. У 1183 годзе Мілян стаў цэнтрам герцагства паводле Констанцкай дамовы, якая па сутнасьці даравала гарадам Лямбардыі шырокую аўтаномію. У 1447 годзе памёр апошні мілянскі герцаг з роду Філіп Марыя Вісконці, не пакінуўшы нашчадкаў мужчынскага полу. У Міляне была створана Амбразыянская рэспубліка, якая атрымала сваю назву ад сьвятога Амброзыя, папулярнага апекуна гораду. Партыі гвэльфаў і гібэлінаў працавалі разам на карысьць новаўтворанай рэспублікі, аднак у хуткім часе ў 1450 годзе яна была заваяваная Франчэска I Сфорца, дынастыя якіх зрабіла Мілян адным зь вядучых гарадоў італьянскага Адраджэньня[5].

Апошні незалежны кіраўнік Міляна, Лядавіка Сфорца, запрасіў францускага кароля Карла VIII у Італію ў надзеі, што Францыя можа стаць ягоным хаўрусьнікам у барацьбе супраць іншых італьянскіх малых дзяржаваў. Будучы кароль Францыі Людовік Арлеанскі, прыняў удзел у экспэдыцыі і зразумеў, што Італія была практычна безабаронная. Гэта заахвоціла яго вярнуцца сюды празь некалькі гадоў у 1500 годзе, і аб’явіць пра свае правы на сталец герцагства Мілян, бо ягоная бабуля паходзіла зь сям’і Вісконці, былых кіраўнікоў гораду. У той час Мілян выкарыстоўваў паслугі швайцарскіх наймітаў. Пасьля перамогі ягонага пераемніка Францыск I над мілянцамі і швайцарскімі наймінамі ў бітве пры Марыньяна герцагства пад кантроль францускай кароны. Аднак, перамога гішпанскага імпэратара Карла V Габсбурга над Францыскам I у бітве пры Павіі ў 1525 годзе падчас італьянскіх войнаў, вызначыў далейшы ўплыў на Мілян з боку Габсбурскай дынастыі[6].

На працягу XV—XVIII стагодзьдзяў Мілян пераходзіў пад уплыў Францыі, Аўстрыі ды Гішпаніі. Пасьля пераходу ў 1815 годзе пад уплыў Аўстрыі Мілян стаў цэнтрам опэрнага мастацтва. Вольфганг Амадэй Моцарт напісаў тут тры свае опэры. Празь некалькі гадоў Ля Скаля стаў самым вядомым тэатрам у сьвеце: Расіні ды Вэрдзі прадстаўлялі свае опэры тут.

Узьяднаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папулярная выява, якая адлюстроўвае «Пяць дзён», паўстаньне супраць аўстрыйскага панаваньня.

18 сакавіка 1848 году мілянцы паўсталі супраць аўстрыйскага панаваньня, падчас гэтак званых «Пяці дзён», і аўстрыйскі фэльдмаршал Ёзэф Радэцкі быў вымушаны часова сысьці з гораду. У паўстаньне ўмяшалася Каралеўства Сардынія дзеля дапамогі паўстанцам. Пасьля паводле вынікаў плебісцыту, праведзенага ў Лямбардыі, вобласьць была аб’яднаная з Сардыніяй. Пасьля перамогі Радэцкага ў бітве пры Кустоцы над сардынскім войскам 24 ліпеня 1848 году, Аўстрыя аднавіла кантроль над Мілянам і паўночнай Італіяй. Аднак, празь некалькі гадоў італьянскія нацыяналісты зноўку заклікалі да выгнаньня аўстрыйцаў зь Лямбардыі і аб’яднаньня Італіі. Сардынія і Францыя склалі зьвяз супраць Аўстрыі і атрымалі перамогу ў вырашальнай бітве пры Сальфэрына ў 1859 годзе[7]. Пасьля гэтага Мілян і астатняя частка Лямбардыі былі ўключаныя ў склад Каралеўства Сардыніі, якое неўзабаве набыла кантроль над большай часткай Італіі і ў 1861 годзе была перайменавана ў Каралеўства Італіі.

Палітычнае аб’яднаньне Італіі замацавала вядучае становішча Міляну на поўначы краіны, горад стаў камэрцыйным цэнтрам поўначы Італіі. Гэта таксама прывяло да будаўніцтва чыгункі, якая пачалася яшчэ за аўстрыйскім часам (напрамкі Вэнэцыя—Мілян і Мілян—Монца), што зрабіла Мілян чыгуначным вузлом паўночнай Італіі. З адкрыцьцём чыгуначных тунэляў Мілян стаў галоўным паўднёваэўрапейскім чыгуначным цэнтрам пасажырскіх перавозак. Індустрыялізацыя і пашырэньне рынкаў дазволіла Міляну стаць вядучым прамысловым цэнтрам рэгіёну. У 1890-я гады Мілян стаў сьведкам гвалту Бава-Бэкарыса, то бок бунту ў сувязі з высокім узроўнем інфляцыі. Між тым, мілянскія банкі сталі дамінуючымі ўстановамі ў фінансавай сфэры ўсёй Італіі, а горад стаў вядучым фінансавым цэнтрам краіны.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілян разьмешчаны ў паўночна-заходняй частцы даліны ракі По, прыкладна на паўдарозе паміж ракой По на поўдні і ў перадгор’ях Альпаў зь вялікіай колькасьцю азёраў на поўначы, як то Кома, Маджорэ, Люгана, і ракой Тычына на захадзе і Ада на ўсходзе. Максымальная вышыня гораду складае ўсяго 122 мэтраў над узроўнем мора.

Адміністрацыйная камуна займае плошчу каля 181 км², а аглямэрацыя Міляну ахоплівае 1575 км². У цэнтры гораду месьціцца старажытная гарадзская сыстэма суднаходных каналаў Навільлі, якія ёсьць злучанымі паміж сабой[8]. За апошнія стагодзьдзі горад пашыраўся ў асноўным на поўнач, паглынаючы шмат камунаў і амаль дасягнуў местаў Варэзэ, Кома, Лека і Бэргама[9].

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У межах гораду (Comune di Milano) жывуць 1 295 989 чалавек (ліпень 2008)[10]. Пасьля 1971 году насельніцтва гораду паменшылася амаль утрая, у першую чаргу з-за расьсяленьня ў прыгарады і працэсу дэіндустрыялізацыі.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілян — адна з сусьветых сталіц дызайну ды моды. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры дамоў мод Prada, Dolce & Gabbana, Armani, Missoni ды Valentino.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «GaWC – The World According to GaWC 2010». Lboro.ac.uk.
  2. ^ Gert-Jan Hospers (2002). «Beyond the Blue Banana? Structural Change in Europe's Geo-Economy». 42nd EUROPEAN CONGRESS of the Regional Science Association Young Scientist Session – Submission for EPAINOS Award 27–31 August 2002 – Dortmund, Germany.
  3. ^ «Global city GDP 2013–2014». Brookings Institution.
  4. ^ Shaw, Catherine (17 July 2016). «Milan, the 'world's design capital', takes steps to attract visitors year-round». South China Morning Post. South China Morning Post.
  5. ^ «The History of Milan». Università Cattolica del Sacro Cuore.
  6. ^ John Lothrop Motley, «The Rise of the Dutch Republic» Vol. II (Harper Bros.: New York, 1855) — С. 2.
  7. ^ Graham J. Morris. «Solferino». Battlefield Anomalies.
  8. ^ Raffaele Pugliese, Marco Lucchini (2009). «Milano città d'acqua: nuovi paesaggi urbani per la tutela dei navigli». Florence: Alinea. — С. 32. — ISBN 978-88-6055-469-7.
  9. ^ King, Russell (1985). «The industrial geography of Italy». London: Croom Helm. — С. 250—254. — ISBN 0-7099-1501-2.
  10. ^ Bilancio demografico anno 2008, dati ISTAT

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мілянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў