Перайсьці да зьместу

Эдынсан Кавані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдынсан Кавані
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1987(1987-02-14)[1][2][3][…] (39 гадоў)
Рост 184 см
Вага 71 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Бока Хуніёрс
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007 Данубіё[d] 25 (10)
2007—2010 Палерма 109 (34)
2010—2013 Напалі 138 (104)
2013—2020 Пары Сэн-Жэрмэн 200 (138)
2020—2022 Манчэстэр Юнайтэд 41 (12)
2022—2023 Валенсія 25 (5)
2023—4 Бока Хуніёрс 57 (16)
Зборныя
2006—2007 Уругвай (да 20)[d] 14 (9)
2008—2024 Уругвай 136 (58)
2012 Уругвай (да 23)[d] 5 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2025.

Э́дынсан Рабэ́рта Кава́ні Го́мэс (па-гішпанску: Edinson Roberto Cavani Gómez; нар. 14 лютага 1987 году, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік аргентынскага клюбу «Бока Хуніёрс» і нацыянальнай зборнай Уругваю.

Кавані нарадзіўся ва ўругвайскім горадзе Сальта. Там жа ён, усьлед за бацькам і старэйшым братам Вальтэрам пачаў футбольныя выступы. Яго хутка заўважылі клюбы са сталіцы, але малады гулец не сьпяшаўся зь пераходам. У 12 гадоў Эдынсан пераехаў у Мантэвідэо, дзе яго ўзялі ў моладзевую каманду клюбу «Данубіё». У асноўнай камандзе ён дэбютаваў у 2006 годзе й выйграў з клюбам Апэртуру чэмпіянату Ўругваю.

29 студзеня 2007 году прэзыдэнт «Палерма» Маўрыцыё Дзампарыні абвесьціў аб падпісаньні шматабяцальнага ўругвайскага гульца. У «Палерма» Кавані дэбютаваў 11 сакавіка 2007 году ў хатнім матчы супраць «Фіярэнтыны», выйшаўшы на замену на 55-й хвіліне, празь пятнаццаць хвілінаў адзначыўся першы голам у лізе[4].

У лютым 2010 году Кавані выказаў жаданьне пакінуць «Палерма» й перайсьці ў «Ювэнтус» або «Чэлсі»[5]. Нягледзячы на гэта, у сакавіку 2010 году Кавані працягнуў дамову з «Палерма» да 2014 году з штогадовай заробнай платай у 1 млн эўра[6].

17 чэрвеня 2010 году прэзыдэнт «Напалі» Аўрэліё Дэ Ляўрэнтыс абвесьціў аб пераходзе Кавані ў шэрагі нэапалітанcкага клюбу[7]. Гулец узяты ў гадавую арэнду ў «Палерма» за 5 млн эўра з наступным выкупам кантракту за 12 млн[8]. Асабісты кантракт уругвайскага нападніка падпісаны да 2015 году з штогадовым заробкам у 1,35 млн эўра без уліку розных бонусаў.

16 ліпеня 2013 году Кавані далучыўся да табару францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн», падпісаўшы зь ім пяцігадовы кантракт[9]. Сума ўгоды, як мяркуецца, склала каля 64 млн эўра[10], што стала пятым паказчыкам паводле сумы ў сусьветным футболе ў гісторыі. Кавані дэбютаваў за новую каманду 9 жніўня, выйшаўшы на 72-й хвіліне на замену матчу супраць «Манпэлье»[11]. 18 жніўня Эдынсан забіў свой першы гол за клюб, у канцы матча супраць «Аячча» зрабіўшы лік нічыйным[12].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

6 лютага 2008 году ён адгуляў свой ​​першы матч за дарослую зборную Ўругваю супраць зборнай Калюмбіі й адразу ж забіў свой ​​першы гол.

10 ліпеня 2010 году Эдынсан забіў у матчы супраць зборнай Нямеччыны ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету 2010 году, зрабіўшы лік нічыйным 1:1, аднак эўрапейцы ўсё ж сьвяткавалі перамогу зь лікам 3:2[13]. 8 кастрычніка 2010 году Кавалі забіў свой першы міжнародны хет-трык у таварыскім матчы супраць зборнай Інданэзіі (7:1), які праходзіў у Джакарце. Таксама, у тым матчы тры мячы забіў Люіс Суарэс.

«Данубіё»:

«Напалі»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Уругвай:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]