Леанарда Бануччы
Леанарда Бануччы | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 траўня 1987[1][2][3] (33 гады) Вітэрба, Ляцыё, Італія | |
Рост | 190 см[4] | |
Вага | 85 кг[4] | |
Пазыцыя | скрайні абаронца і цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ювэнтус | |
Нумар | 19 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2009 2007—2008 2009 2009 2009—2010 2010—2017 2017—2018 2018— |
Інтэрнацыянале → Трэвіза (арэнда) → Піза (арэнда) Джэноа Бары Ювэнтус Мілян Ювэнтус |
1 (0) 40 (4) 18 (1) 0 (0) 38 (1) 227 (15) 35 (2) 54 (6) |
Зборныя | ||
2010— | Італія | 95 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Леана́рда Бану́ччы (па-італьянску: Leonardo Bonucci; нарадзіўся 1 траўня 1987 году, Вітэрба, Італія) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Леанарда Бануччы пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клюбу «Вітэрбэзэ». Улетку 2005 году ён перайшоў, на правах арэнды, у «Інтэр». 14 траўня 2006 году Бануччы дэбютаваў у асноўным складзе «Інтэру» ў матчы чэмпіянату Італіі супраць «Кальяры», гульня скончылася ўнічыю 2:2[5]. У студзені 2007 году клюб «Трэвіза» выкупіў 50% правоў на Леанарда й ягонага партнэра па «Інтэру» Маа Бумсонга. Пераходы Бануччы, Бумсонга й Фэдэрыка Піявакары, палова кантракту якога была прададзеная «Інтэрам» у «Трэвіза», сталі часткай складанай дамовы паводле трансфэра Робэрта Аквафрэскі, які перайшоў у «Кальяры», але частка правоў на якога была аддадзена «Інтэру».
8 чэрвеня 2009 году Бануччы перайшоў у «Джэноа»[6], аднак, не згуляўшы за клюб ніводнай гульні, Бануччы 2 чэрвеня быў прададзены ў «Бары», якая набыла палову трансфэру футбаліста, а таксама яшчэ некалькіх гульцоў «Джэноа». 28 чэрвеня 2010 году Бануччы падпісаў пяцігадовы кантракт з турынскім «Ювэнтусам»[7], сума трансфэру склала 15,5 млн эўра[8]. У складзе «б’янканэры» Бануччы склаў цэнтар абароны клюбу разам з Джорджа К’еліні[9].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У лютым 2010 году Бануччы ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Італіі. 3 сакавіка 2010 году ён дэбютаваў у зборнай у таварыскай гульні супраць зборнай Камэруну, якая скончылася зь лікам 0:0[10]. Пры гэтым у гульні ён выйшаў у стартавым складзе, разам з Фабіё Канавара й Джорджа К’еліні, склаўшы лінію абароны каманды, якая гуляла паводле схемы 3-4-3[11].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2006
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі (7): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2019
- Уладальнік Кубка Італіі (3): 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Супэркубка Італіі (4): 2012, 2013, 2015, 2018
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б Base de Datos del Futbol Argentino
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ а б в г http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/difensori/leonardo-bonucci/index.php
- ^ Inter hold Cagliari to draw. inter.it
- ^ Bonucci: «Il Genoa? grande occasione». genoacfc.it
- ^ Bonucci: «Mi sento già juventino». juventus.com
- ^ «Ювентус» объявил о переходе Мартинеса и Бонуччи. championat.ru
- ^ Дель Нери: мне понравилась игра «Ювентуса». championat.ru
- ^ Buon esordio di Bonucci. gazzetta.it
- ^ Borriello and Cossu star. football-italia.net
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Леанарда Бануччы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Ювэнтус Турын — цяперашні склад
|
---|
1 Шчэнсны · 2 Дэ Шыльлё · 3 К’еліні · 4 Бэнатыя · 5 П’яніч · 6 Хэдыра · 7 Раналду · 10 Дыбаля · 11 Коста · 12 Сандру · 14 Мацюідзі · 15 Барцальі · 16 Куадрада · 17 Манджукіч · 18 Кен · 19 Бануччы · 20 Кансэлу · 21 Пінсольлё · 22 Пэрын · 23 Джан · 24 Ругані · 30 Бэнтанкур · 33 Бэрнардэскі · 37 Сьпінацоля · Трэнэр: Алегры |