Загрэб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Загрэб
харв. Zagreb
Загрэб
Coat of arms of Zagreb.svg Flag of Zagreb.svg
Герб Загрэбу Сьцяг Загрэбу
Дата заснаваньня: 1094
Краіна: Харватыя
Мэр: Мілан Бандыч
Плошча: 641 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 820 678 чал.[1]
шчыльнасьць: 1280,31 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +385 1
Паштовы індэкс: HR-10000, HR-10020, HR-10040, HR-10090, HR-10110
Нумарны знак: ZG
Геаграфічныя каардынаты: 45°49′0″ пн. ш. 15°59′0″ у. д. / 45.81667° пн. ш. 15.98333° у. д. / 45.81667; 15.98333Каардынаты: 45°49′0″ пн. ш. 15°59′0″ у. д. / 45.81667° пн. ш. 15.98333° у. д. / 45.81667; 15.98333
Загрэб на мапе Харватыі
Загрэб
Загрэб
Загрэб
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.zagreb.hr/

За́грэб (ці За́граб; па-харвацку: Zagreb) — сталіца і найбуйнейшы па колькасьці жыхароў горад Харватыі. Насельніцтва — 820 678 чалавек. Плошча — 641,355 км². Разьмяшчаецца ў падгор’і гары Мядзьведніцы. Праз горад працякае рака Сава.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Загрэб на мапе Харватыі

Самым старым паселішчам, разьмешчаным недалёка ад сучаснага Загрэбу, было рымскае паселішча Андаўтонія, якое існавала паміж I і V стагодзьдзямі нашай эры[2]. Першае зарэгістраванае зьяўленьне назвы Загрэб датуецца 1094 годам, калі горад існаваў як два розных паселішча: меншы, усходні Каптол, населенае ў асноўным духавенствам, і большы, заходні Градэц, населены ў асноўным рамесьнікамі і гандлярамі. Градэц і Каптол аб’ядналіся толькі ў 1851 годзе, дзякуючы намаганьням Ёсіпа Елачыча. Менавіта ў гонар гэтага выбітнага харвацкага дзяржаўнага дзеяча і названа галоўная плошча Загрэбу — плошча Ёсіпа Елачыча[3]. У пэрыяд існаваньня Югаславіі, Загрэб заставаўся важным эканамічным цэнтрам краіны, і быў другім паводле велічыні горадам краіны. Пасьля таго, як Харватыя абвесьціла незалежнасьць ад Югаславіі, Загрэб быў абраны ў якасьці сталіцы новаўтворанай краіны[4].

Старажытны Загрэб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя Загрэбу датуецца яшчэ 1094 годам нашай эры, калі вугорскі кароль Ладзіслаў, вяртаючыся з паходу супраць Харватыі, заснаваў эпархію. Нароўні з новым біскупскім паселішчам, якое атрымала назоў Каптол, на суседнім узгорку паўстала ўмацаванае паселішча Градэц. Мяжой паміж населенымі пунктамі зьяўляўся ручай Медвешчак. На сёньня раёны, якія месьцяцца на месцы гэтых былых паселішчаў, зьяўляюцца аднымі з найбольш добра захавалых гарадзкіх ядраў у Харватыі. Абодва паселішчы зьведалі татарскі напад ў 1242 годзе. У знак удзячнасьці за прадстаўлены прытулак падчас татарскай навалы харвацкі і вугорскі кароль Бэла IV надзяліў Градэц залатой булай, якая надае грамадзянам гарадоў правы аўтаноміі, у тым ліку правы на заснаваньне сваёй уласнай судовай сыстэмы.

Ад 16 да 18 стагодзьдзяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каптол у 1686 годзе

Не зважаючы на тое, што існавалі шматлікія як эканамічныя, гэтак і па палітычных сувязі паміж эпархіяй Каптолу і вольным горадам Градэц, яны не былі вядомыя як адзіны інтэграваны горад, нават калі Градэц стаў палітычным цэнтрам Харватыі, Славоніі і Далмацыі. Места было абрана ў якасьці рэзыдэнцыі Нікалы Франкапана, бана Харватыі і Славоніі, ў 1621 годзе.

Па запрашэньні харвацкага парлямэнту езуіты прыехалі ў Загрэб і пабудавалі першую гімназію, царкву Сьвятой Кацярыны і кляштар. У 1669 годзе яны заснавалі акадэмію, дзе выкладалі філязофію, тэалёгію і закон. Гэтая акадэмія лічыцца папярэдніцай сучаснага Загрэбскага ўнівэрсытэту.

На працягу XVII і XVIII стагодзьдзяў Загрэб моцна пакутваў ад пажараў і чумы. У 1776 годзе каралеўскае веча пераехала з Вараждзіна ў Загрэб. А падчас панаваньня Ёзэфа II Загрэб стаў штаб-кватэрай агульнага камандваньня Вараждзіна і Карлавацу[5].

19 і 20 стагодзьдзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX стагодзьдзі Загрэб стаў цэнтрам харвацкага нацыянальнага адраджэньня і пабачыў ўзьвядзеньне важных культурных і гістарычных установаў. У 1850 годзе Каптол і Градэц былі аб’яднаныя ў адзіны горад. Першым мэрам стаў Янка Камаўф[5]. Першая чыгуначная лінія, якая злучыла Загрэб з паселішчамі Зідані Мост і Сісак, была адчынена ў 1862 годзе. У 1863 годзе ў горадзе быў адкрыты газавы завод. Вадаправод пачаў сваю працу ў Загрэбе ў 1878 годзе.

Пасьля землятрусу ў 1880 годзе і да 1914 году горад працягнуў сваё разьвіцьцё. Першая конка зьявілася ў горадзе ў 1891 годзе. Будаўніцтва чыгуначных лініяў дазволіла старым прыгарадам паступова зьліцца ў Дольны Град, які характарызуецца будынкамі, якія пераважаюць у гарадох Цэнтральнай Эўропы. Акрамя таго ў горадзе зьявіліся шмат вялікіх будынкаў, помнікаў і паркаў, а таксама мноства музэяў, тэатраў і кінатэатраў. Першая гарадзкая электрастанцыя была пабудавана ў 1907 годзе. З 1 студзеня 1877 году штодня зь Вежы Лотршчак страляе гармата, што адзначае надыход апоўдню.

У першай палове XX стагодзьдзя адбылося значнае пашырэньне Загрэбу. Да Першай сусьветнай вайны горад пашырыўся новымі раёнамі Стара Пэшчаніца на ўсходзе і Чрнаморац на захадзе. Пасьля вайны, новыя працоўныя кварталы, як то Трнье, паўсталі паміж чыгункай і Савай, у той час як будаўніцтва жылых раёнаў на пагорках паўднёвых схілаў Мядзьведніцы было завершана паміж двума сусьветнымі войнамі. У 1920-я гады насельніцтва Загрэбу павялічылася на 70% — самы вялікі дэмаграфічны бум у гісторыі гораду. У 1926 годзе першая радыёстанцыя ў вобласьці пачала сваю працу[5].

Падчас Другой сусьветнай вайны Загрэб стаў сталіцай незалежнай дзяржавы Харватыі, пры падтрымцы нацысцкай Нямеччыны і Італіі. Загрэб зьведаў выпадкі тэрору рэжыму і дывэрсіяў супраціву. Ахвярамі рыжыму ўсташаў сталіся тысячы людзей у горадзе і ягоных ваколіцах. Горад быў вызвалены партызанамі ў канцы вайны.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча Ахвярам фашызму

Вобласьць паміж чыгункай і ракой Савай стала цэнтрам новага будаўнічага буму пасьля Другой сусьветнай вайны. У сярэдзіне 1950-х гадох пачалося будаўніцтва новых жылых раёнаў на поўдзень ад ракі, у выніку чаго горад быў павялічаны раёнам Новы Загрэб, пад першапачатковай назвай Паўднёвы Загрэб. На сёньня Новы Заграб падзелены на дзьве гарадзкія акругі: Новы Загрэб—Захад і Новы Загрэб—Усход. Грузавы чыгуначны вузел і Міжнародны загрэбскі аэрапорт былі пабудаваныя на поўдзень ад ракі Савы. У 1987 годзе Загрэб прымаў летнюю ўнівэрсіяду[5].

25 чэрвеня 1991 году Сабар Харвацкае Рэспублікі абвесьціў незалежнасьць Харватыі, а Загрэб стаўся сталіцай незалежнай краіны. У 1991—1995 гадох падчас Харвацкай вайны за незалежнасьць у горадзе назіраліся некаторыя спарадычныя баявыя дзеяньні каля навакольляў казармаў югаслаўскага войска, аднак Загрэб пазьбег сур’ёзных пашкоджаньняў. У траўні 1995 году горад быў абстраляны сэрбскай рэактыўнай артылерыяй, у выніку чаго загінулі сем грамадзянскіх асобаў.

Апошнім часам Загрэб добра зьвязаны з навакольнымі прадмесьцямі Запрэшыч, Самабор, Дуга-Сяло і Вэліка-Горыца, у тым ліку дзякуючы загрэбскаму прыгарадныму цягніку.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Загрэбскі нацыянальны тэатар

У Загрэбе налічваецца 136 пачатковых школ і 100 сярэдніх школ, зь якіх 31 ёсьць гімназіямі. Акрамя таго, у Загрэбе працуе 5 політэхнікумаў і 9 прыватных вышэйшых вучэбных установаў. Загрэбскі ўнівэрсытэт зьяўляецца другім найстарэйшым унівэрсытэтам у Харватыі і адным з самых старых унівэрсытэтаў у Эўропе, то бок ён быў заснаваны ў 1669 годзе. Да 2009 году Загрэбскі ўнівэрсытэт, скончыла больш за 200 тысячаў студэнтаў, больш за 18 тысячаў магістраў і дактароў філязофіі. У 2018 годзе Загрэбскі ўнівэрсытэт уваходзіў у сьпіс 1000 найлепшых унівэрсытэтаў сьвету, колькасьць студэнтаў скаладала 73465 чалавек[6].

У горадзе працуюць 22 інстытуты ў вобласьці сацыяльных і натуральных навук. У Загрэбе таксама знаходзіцца Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў. Таксама ў горадзе месьцяцца два прыватныя ўнівэрсытэты, як то Каталіцкі ўнівэрсытэт Харватыі і Міжнародны ўнівэрсытэт Лібэртас.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Загрэб знаходзіцца ў цэнтры разгалінаванай транспартнай сеткі. Буйныя сучасныя аўтамагістралі ідуць ад гораду ў кірунку на ўсход, у бок Славоніі, Бялграду і Осіеку (A3); на паўночны ўсход, у бок Чакаўцу, Вараждзіну і Вугоршчыны (A4); на паўднёвы захад, у кірунку Карлаваца, Рыекі і Спліту (A1); на паўночны захад, у бок Славеніі і Заходняй Эўропы (A2); на захад, у кірунку Брэганы і Любляны (A3). У напрамку Сісаку і Баня-Лукі на паўднёвы ўсход у цяперашні час будуецца аўтамагістраль (A11). Чыгунка зьвязвае Загрэб з найбуйнейшымі гарадамі Харватыі і суседніх краінаў. У цэнтры гораду разьмешчаны буйны аўтобусны і чыгуначны вакзалы.

Аэрапорт Загрэбу знаходзіцца за 17 кілямэтраў ад гораду. Прапускная здольнасьць — 2 мільёны пасажыраў у 2007 годзе.

Гарадзкі транспарт прадстаўлены разгалінаванай сеткай трамвайных і аўтобусных маршрутаў, а таксама фунікулёрнай лініяй на Тамічавай вуліцы ў гістарычным цэнтры гораду, якая злучае Верхні і Ніжні горад. Распрацаваны плян будаўніцтва лёгкага мэтро.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгляд на верхні горад
Усходняя частка г.зв. «Зялёнай падковы»

Каптол (Біскупскі горад)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заснаваньня ў XI стагодзьдзі Загрэбскага біскупства вакол Катэдры вырас квартал, у якім знаходзілася рэзыдэнцыя біскупа, а да яе прылягалі кварталы, у якіх сялілася прыслуга і рамесьнікі. У гэтай частцы гораду знаходзяцца:

Градзец (Верхні горад)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У разьмешчаным на захад ад Катэдравай гары Верхнім горадзе, або Градцы, знаходзіцца вялікая колькасьць будынкаў у стылях барока і гістарызму. У XIII стагодзьдзі гэтая частка гораду была ўмацаваная гарадзкім мурам з чатырма брамамі.

Ніжні горад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжні горад узьнік у сярэдзіне XIX стагодзьдзі. У ім пераважаюць будынкі ў стылях гістарызм і югендстыль. Праз раён пралягае сыстэма бульвараў Зялёная падкова, узорам для якой паслужыла венская Рынгштрасэ. У раёне знаходзіцца шэраг музэяў.

Музэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]
  2. ^ «The Roman town of Andautonia». Andautonia Archaeological Park.
  3. ^ «Ban Josip Jelačić». Croatian Radiotelevision.
  4. ^ «Deklaraciju o proglašenju suverene i samostalne Republike Hrvatske». narodne-novine.nn.hr.
  5. ^ а б в г «The city of Zagreb». Croatian Radiotelevision.
  6. ^ «World University Rankings 2018». The World University Rankings

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Загрэбсховішча мультымэдыйных матэрыялаў