Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022 году праходзіў у Парыжы на стадыёне «Стад дэ Франс», дзе сустракаліся ангельскі клюб «Лівэрпул» і гішпанскі клюб «Рэал». Гэта быў 67-ы фінал у гісторыі Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 30-ы фінал у гісторыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА. Футбольны матч прызначаны на суботу 28 траўня 2022 году. Пераможца Лігі чэмпіёнаў атрымае права згуляць зь пераможцам Лігі Эўропы ў гульні за Супэркубак УЭФА ўлетку 2022 году, а таксама возьме ўдзел ў розыгрышу клюбнага чэмпіяната сьвету па футболе. Першапачаткова плянавалася, што фінал будзе згуляны на «Альянц-Арэне» ў нямецкім Мюнхене. Аднак празь перанос фіналу 2020 году фінал 2022 году павінен быў быць праведзены ў Санкт-Пецярбургу[1]. У лютым 2022 году УЭФА зацьвердзіў, што будзе разглядаць пытаньне пераносу матчу з Расеі праз распачатую ёй вайну супраць Ўкраіны[2][3][4]. На скліканным пазачарговым паседжаньні быў зацьверджаны перанос галоўнай гульні спаборніцтва з Расеі ў іншую краіну, якой сталася Францыя[5][6].

Перад гульнёй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арбітар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны судзьдзя фіналу Клеман Цюрпэн.

11 траўня 2022 году УЭФА прызначыла француза Клемана Цюрпэна судзьдзём фіналу. Цюрпін ёсьць арбітрам ФІФА з 2010 году, раней абслугоўваючы фінал Лігі чэмпіёнаў у якасьці чацьвёртага арбітра ў 2018 годзе, дзе таксама спаборнічалі адзін з адным «Рэал» і «Лівэрпул». У папярэднім сэзоне ён быў арбітрам фіналу Лігі Эўропы, у якім сышліся «Вільярэал» і «Манчэстэр Юнайтэд». У гэтым сэзоне Лігі чэмпіёнаў, на фінал якога Цюрпэн быў прызначаны, арбітар правёў восем матчаў, якія ўлучалі два матчы ў кваліфікацыі, чатыры на групавым этапе і яшчэ два ў раўндах на выбыцьцё. Цюрпэн мае на сваім рахунку абслугоўваньне матчаў чэмпіянатаў Эўропы 2016 і 2020 гадоў, а таксама матчаў чэмпіянату сьвету 2018 году. Да яго далучыліся пяцёра ягоных землякоў, у тым ліку памочнікі арбітра Нікаля Данос і Сырыль Грынгор. Бэнуа Баст’ен выконваў функцыі чацьвёртага судзьдзі, а Жэром Брысар правёў гульню ў якасьці відэапамочніка арбітра.

Цырымонія адкрыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На цырымоніі адкрыцьця перад пачаткам матчу выступіла кубінска-амэрыканская сьпявачка Каміла Кабэльля[7].

Амбасадар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амбасадарам фіналу быў празначаны былы нападнік зборнай Расеі і «Зэніту» Андрэй Аршавін[8]. Аднак, пазьней былы расейскі гулец быў выкрасьлены зь ліку амбасадараў, а ягонае месца занялі Рауль і Ен Раш.

Матч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 траўня 2022
22:36 (UTC+3)
Лівэрпул 0:1 Рэал Мадрыд Стад дэ Франс, Парыж
Судзьдзя: Клеман Цюрпэн (Францыя)
Справаздача Вінісіюс Забіў на 59-й хвіліне 59'
1 Алісан
66 Трэнт Аляксандар-Арнальд
5 Ібраіма Канатэ
4 Вірджыл ван Дэйк
26 Эндру Робэртсан
14 Джордан Гэндэрсан (капітан) Заменены 77'
3 Фабіньню Папярэджаны на 62 хвіліне 62'
6 Тыяга Алькантара Заменены 77'
11 Магамэд Саляг
10 Садыё Манэ
23 Люіс Дыяс Заменены 65'
Запасныя:
62 Ківін Келегэр
12 Джо Гомэс
21 Костас Цымікас
32 Жаэль Матып
7 Джэймз Мілнэр
8 Набі Кейта Выйшаў на замену 77'
15 Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен
17 Кэртыс Джонз
67 Гарві Эліёт
9 Рабэрту Фірміну Выйшаў на замену 77'
18 Такумі Мінаміна
20 Дыёгу Жота Выйшаў на замену 65'
Галоўны трэнэр:
Юрген Клёп
1 Тыбо Куртуа
2 Даніель Карвахаль
3 Эдэр Мілітан
4 Давід Аляба
23 Фэрлян Мэндзі
8 Тоні Кроос
14 Казэміру
10 Лука Модрыч Заменены 90'
15 Фэдэрыка Вальвэрдэ Заменены 86'
9 Карым Бэнзэма (капітан)
20 Вінісіюс Жуніёр Забіў на 59-й хвіліне 59' Заменены 90+3'
Запасныя:
13 Андрэй Лунін
6 Нача
12 Марсэлу
17 Люкас Васкес
19 Дані Сэбальяс Выйшаў на замену 90'
22 Іска
25 Эдуарду Камавінга Выйшаў на замену 86'
7 Эдэн Азар
11 Марка Асэнсіё
18 Гарэт Бэйл
21 Радрыгу Выйшаў на замену 90+3'
24 Марыяна Дыяс
Галоўны трэнэр:
Карлё Анчэлёцьці

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]