Перайсьці да зьместу

Стандард Льеж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стандард Льеж
Поўная назва Royal Standard de Liège
Заснаваны 1898
Горад Льеж, Бэльгія
Стадыён Марыс Дзюфран
Умяшчальнасьць: 30 023
Кіраўнік777 Partners[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2025—2026 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
standard.be (фр.) (нід.)

«Стандард» (па-нідэрляндзку: Standard) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Льежу. Заснаваны ў 1898 годзе. 10-разовы чэмпіён Бэльгіі, васьміразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі. Хатнім стадыёнам клюбу ёсьць арэна «Марыс Дзюфран», якая здольная зьмясьціць 30 023 гледача. У сакавіку 2022 году «Стандард» быў набыты прыватнай інвэстыцыйнай кампаніяй 777 Partners, якая базуецца ў ЗША[2].

Матч на Кубак УЭФА супраць люксэмбурскага клюбу «Кэр’енгу»

Клюб быў створаны студэнтамі каледжа Сьвятога Сэрвацыюса ў 1900 годзе. У тыя часы ў Льежы існаваў толькі адзіны футбольны клюб, які насіў назву гораду — «Льеж». За «Льеж» тады заўзелі ў асноўным знатныя й заможныя мяшчане. Фактычна ў процівагу гэтаму клюбу й быў створаны «Стандард», названы па тыпу папулярнага тады францускага клюбу «Стандард дэ Парыж».

Да 1909 году клюб выступаў у другім дывізіёне чэмпіянату Бэльгіі. Але пасьля пераезду на новую арэну «Sclessin» «Стандард» здолеў выйсьці ў першы дывізіён Бэльгіі.

Падчас Першай сусьветнай вайны клюб пазбавіўся 20 сваіх гульцоў. І пасьля заканчэньня вайны кіраўніцтва пачало ствараць новую каманду. Быў выкуплены стадыён, сабраная новая каманда з новым трэнэрам. Але да Другой сусьветнай вайны клюб ня змог дамагчыся сур’ёзных посьпехаў, становячыся толькі тройчы віцэ-чэмпіёнам Бэльгіі.

Толькі праз 60 гадоў пасьля свайго заснаваньня «Стандард» стаў найлепшым клюбам Бэльгіі, шмат у чым дзякуючы кіраўніцтву клюбу ў асобе Ражэ Пэці й Поля Энрара. На працягу 1960-х і 1970-х гадоў «Стандард» быў адным зь лідэраў бэльгійскага футболу нароўні з «Бруге» й «Андэрлехтам». Вяршыні клюб дасягнуў у пачатку 1980-х гадоў, атрымаўшы перамогу ў Кубку Бэльгіі у 1981 годзе й двойчы запар чэмпіёнскі тытул у 1982 і 1983 гадох, а таксама выйшаўшы ў фінал Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1982 годзе, дзе атрымаў паразу ад «Барсэлёны» зь лікам 1:2. Гэты фінал стаў самым вялікім дасягненьнем клюбу на міжнароднай арэне.

Аднак празь некаторы час, у 1984 годзе, быў выяўлены факт дамоўных матчаў, у якіх было замяшана кіраўніцтва «Стандарду». Наймацнейшыя гульцы каманды былі дыскваліфікаваныя, а клюб атрымаў сур’ёзныя санкцыі. Каля дзесяці гадоў спатрэбілася камандзе, каб акрыяць ад такога здарэньня, і ў 1993 годзе клюб заняў другое месца ў чэмпіянаце.

Паводле вынікаў сэзону 2007—2008 гадоў клюб заняў першае месца ў чэмпіянаце Бэльгіі, упершыню за 25 гадоў, а на наступны год выйграў другі чэмпіёнскі тытул запар.

Актуальны на 16 жніўня 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бэльгіі Бр Мат’ё Эпалё Edit this on Wikidata 2005
3 Сьцяг Даніі Аб Густаў Мортэнсэн Edit this on Wikidata 2004
4 Сьцяг Бэльгіі Аб Дымітры Лявале Edit this on Wikidata 1997
6 Сьцяг Бэльгіі ПА Ляўрэнс Гумарэ 2006
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Тобіяс Мор Edit this on Wikidata 1995
9 Сьцяг Францыі Нап Тама Анры Edit this on Wikidata 1994
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Дэніс Экерт Edit this on Wikidata 1997
11 Сьцяг Бэльгіі Нап Аднан Абід Edit this on Wikidata 2003
13 Сьцяг ЗША Аб Марлан Фосі Edit this on Wikidata (капітан) 1998
14 Сьцяг Харватыі Аб Бошка Шутала Edit this on Wikidata 2000
15 Сьцяг Гамбіі Нап Салію Драмэ Edit this on Wikidata 2003
17 Сьцяг Камэруну Нап Бэрнар Нген Edit this on Wikidata 2006
18 Сьцяг Ангельшчыны Аб Гэнры Лоўрэнс Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Баўгарыі Нап Сылвэстар Джаспэр Edit this on Wikidata 2001
20 Сьцяг Францыі Аб Ібраім Карамако Edit this on Wikidata 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Бэльгіі Бр Люка Пікар Edit this on Wikidata 1995
23 Сьцяг Мадагаскару ПА Марка Іляймагарытра Edit this on Wikidata 1995
24 Сьцяг Тога Аб Жазуэ Амавоо Edit this on Wikidata 1997
25 Сьцяг Бэльгіі Аб Ібэ Гаўтэкет Edit this on Wikidata 2002
26 Сьцяг Францыі ПА Алексіс Труе Edit this on Wikidata 2000
27 Сьцяг Марока ПА Магамэд эль-Ганкуры Edit this on Wikidata 1997
29 Сьцяг Бэльгіі Аб Даан Дыркс Edit this on Wikidata 2003
34 Сьцяг Бэльгіі Аб Ноа Сі 2007
35 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Бэльмін Дыздаравіч Edit this on Wikidata 2001
59 Сьцяг Францыі Нап Тыматэ Нкада Edit this on Wikidata 1999
77 Сьцяг Бэльгіі Нап Бруні Нсымба Edit this on Wikidata 2000
84 Сьцяг Марока ПА Раян Тузгар 2003
94 Сьцяг Даніі ПА Каспэр Нільсэн Edit this on Wikidata 1994
Сьцяг Швайцарыі ПА Раян Фоса Edit this on Wikidata 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]