Лясэ Шэнэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лясэ Шэнэ
Лясэ Шэнэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 траўня 1986 (32 гады)
Глёструп, Данія
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Аякс
Нумар 20
Моладзевыя клюбы
2002—2006 Гээрэнвээн
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008
2008—2012
2012—
Дэ Граафсхап
НЭК
Аякс
74 (16)
125 (32)
271 (44)
Зборныя
2009— Данія 32 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 сакавіка 2018.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
25 кастрычніка 2017.

Лясэ Шэнэ (па-дацку: Lasse Schøne; нарадзіўся 27 траўня 1986 году, Глёструп, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца нідэрляндзкага клюбу «Аякс» і нацыянальнай зборнай Даніі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец клюбу «Люнгбю» ўжо ў шаснаццацігадовым узросьце быў заўважаны скаўтамі нідэрляндзкага «Гээрэнвээну», аднак у першую каманду трапіць так і ня здолеў і нават думаў аб вяртаньні ў Данію.

«Дэ Граафсхап»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2006 годзе Шэнэ быў запрошаны ў «Дэ Граафсхап», у складзе якога дэбютаваў 11 жніўня 2006 году ў сустрэчы супраць клюбу «Гоў Эгэд Іглз». Усяго ў сэзоне згуляў у 36 матчах і забіў 5 мячоў[1]. Спачатку ў асноўным выходзіў на замену, але пазьней стаў футбалістам асноўнага складу.

НЭК[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З сэзону 2008—2009 гадоў выступаў за НЭК, зь якім падпісаў трохгадовы кантракт. У сэзоне 2009—2010 гадоў практычна не гуляў з-за сур’ёзнай траўмы калена.

«Аякс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 красавіка 2012 году падпісаў трохгадовы кантракт з «Аяксам»[2].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За моладзевую зборную Даніі выступаў у пэрыяд з 2007 па 2008 гады, згуляў 9 матчаў, забіў адзін гол. У нацыянальнай зборнай Даніі дэбютаваў 12 жніўня 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Чылі[3]. Быў уключаны Мортэнам Ольсэнам у заяўку зборнай Даніі на чэмпіянат Эўропы 2012 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Lasse Schøne. Voetbal International
  2. ^ Ajax contracteert Lasse Schöne. Ajax.nl
  3. ^ Lasse Schøne > Freundschaft 2009. weltfussball.de

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Лясэ Шэнэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў