Рома Рым
Рома | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Associazione Sportiva Roma (A.S. Roma) | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 22 ліпеня 1927 | ||||
Горад | Рым, Італія | ||||
Стадыён |
Стадыё Алімпіка Умяшчальнасьць: 70 634 | ||||
Прэзыдэнт | Дэн Фрыдкін[d] | ||||
Кіраўнік | NEEP Roma Holding | ||||
Галоўны трэнэр | Паўлу Фансэка | ||||
Чэмпіянат | Сэрыя A | ||||
· 2018—2019 | 6 месца | ||||
| |||||
https://www.asroma.com |
«Ро́ма» (па-італьянску: Associazione Sportiva Roma) — італьянскі футбольны клюб з гораду Рым. Клюб быў заснаван ў выніку зьліцьця некалькіх футбольных клюбаў гораду ў 1927 годзе. «Рома» гуляе ў Сэрыі A з часоў свайго заснаваньня, але толькі адзін сэзон у пачатку 1950-х яны вымушаны былі прапусьціць, бо вылецелі ў Сэрыю Б.
«Рома» перамагала ў італьянскім чэмпіянаце тройчы, у сэзонах 1941—1942, 1982—1983 і 2000—2001 гадоў, а таксама дзевяць разоў станавілася ўладальнікам Кубка Італіі й двойчы Супэркубка краіны. На эўрапейскай арэне клюб сур’ёзных посьпехаў ня мае, двойчы «Рома» выходзіла ў фіналы эўрапейскіх кубкаў: Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1984 годзе, але там яна атрымала паразу ў сэрыі пэнальці ад «Лівэрпулу», і Кубка УЭФА ў 1991 годзе, саступіўшы «Інтэру».
Хатнія гульні ў цяперашні час клюб праводзіць на «Стадыё Алімпіка», які яны падзяляюць са сваім асноўным супернікам клюбам «Ляцыё». Маючы ўмяшчальнасьць большую за 72 тысячы гледачоў, стадыён зьяўляецца другім па велічыні ў Італіі, саступаючы толькі мілянскаму «Сан-Сыра». У верасьні 2009 году кіраўніцтва клюбу абвесьціцла пра пляны будаўніцтва новага стадыёну ў заходнім прыгарадзе Рыму. Ягоны дызайн быў складзены па ўзоры ангельскіх футбольных стадыёнаў[1].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Футбольны клюб «Рома» быў утвораны 22 ліпеня 1927 году ў выніку аб’яднаньня трох рымскіх камандаў: «Роман», «Альба-Аўдачэ» й «Фартытуда-Про Рома» (першапачаткова камандаў было пяць — «Роман», «Альба», «Аўдачэ», «Фартытуда» й «Про Рома»). Гэта было зроблена па ініцыятыве аднаго зь лідэраў фашысцкай партыі Італа Фоскі з мэтай зьяўленьня ў Вечным горадзе клюбу, здольнага пазмагацца з гегемоніяй паўночнаітальянскіх камандаў — «Джэноа», «Тарына», «Ювэнтусам», «Інтэрнацыянале» й «Балёньняй». Толькі адна рымская каманда змагла пазьбегнуць зьліцьця — «Ляцыё», дзякуючы намаганьням віцэ-прэзыдэнта клюбу генэрала міліцыі Джорджыё Вакара.
«Рома» стала ўдзельнікам італьянскай Сэрыі A ў сэзоне 1929—1930 гадоў. А ўжо ў наступным сэзоне «джаляросі» фінішавалі на другім месцы, прапусьціўшы наперад толькі «Ювэнтус». Найлепшымі гульцамі гэтага пэрыяду ў «Роме» былі капітан Атыліё Фэрарыс, а таксама Гвіда Мазэцьці, Фульвіё Бэрнардыні й Радольфа Воўк.

Пасьля пэрыяду рэзкага зьніжэньня вынікаў і страты некалькіх асноватворных гульцоў, у рэшце рэшт, «Рома» аднавіла склад і нават запрасіла ў каманду шэраг бамбардзіраў, як то аргентынскі форўард Энрыке Гуаіта[2]. Пад кіраўніцтвам Люіджы Барбэзына, рымскі клюб быў блізкі да свайго першага тытулу ў сэзоне 1935—1936 гадоў, аднак, толькі на адзіны пункт адстаў ад чэмпіяна таго сэзону клюбу «Балёньня»[3]. «Рома» сталася моцным калектывам напрыканцы 1930-х гадох. Аднак, першы трыюмф у нацыянальным першынстве сэзону 1941—1942 гадоў быў даволі нечаканым[4]. Важную ролю ў перамозе атрымаў бамбрадзір Амэдэо Амадэй, які забіў у браму супернікаў 18 гадоў. Акрамя таго, галоўны трэнэр Альфрэд Шафэр зрабіў важкі ўнёсак у атрыманьне першага чэмпіёнскага тытулу. На той час Італія была ўцягнутая ў Другую сусьветную вайну, і «Рома» праводзіла свае хатнія матчы на стадыёне «Нацыянальнай фашыскай партыі»[5].
У наступныя гады пасьля вайны рымскі клюб ня здолеў захаваць свае пазыцыі ў лізе й скончыў пяць чэмпіянатаў запар у ніжняй палове выніковай табліцы Сэрыі А. У рэшце рэшт у сэзоне 1950—1951 гадоў «Рома» нават не ўтрымалася ў найвышэйшым дывізіёне й патрапіла ў Сэрыю Б[6], прыкладна празь дзесяць гадоў пасьля свайго трыюмфу. Пад кіраўніцтвам трэнэра Джузэпэ Віяні, які ў будучыні ачоліў нацыянальную зборную Італіі, «Рома» здолела вярнуцца ў Сэрыю А[7].
Пасьля вяртаньня ў Сэрыю А «Рома» здолела ня толькі захаваць сваё месца ў эліце, але нават увайсьці да ліку клюбаў зь верхняй паловы табліцы, дзякуючы гэткім гульцамі, як то Эджыста Пандальфіні, Дына Да Коста й Гэльге Бранэ[8]. Іхны лепшы сэзон адбыўся за пэрыядам, калі каманду ачольваў ангельскі спэцыяліст Джэс Карвэр, у сэзоне 1954—1955 гадоў. Каманда скончыла той сэзон на другім радку, прапусьціўшы наперад толькі «Мілян» і «Ўдынэзэ», аднак, апошні зь іх быў дыскваліфікаваны за карупцыю[8]. Хоць «Рома» ня здолела прабіцца ў першую чацьвёрку на працягу наступнага дзесяцігодзьдзя, яны дасягнулі пэўных посьпехаў у кубкавых розыгрышах. У сэзоне 1960—1961 гадоў «Рома» ўпершыню ў гісторыі атрымала перамогу ў міжнародным кубку, атрымаўшы перамогу ў фінале Кубку кірмашоў над «Бірмінггэм Сіці» зь лікам 4:2[9]. Празь некалькі гадоў пасьля гэтага «Рома» атрымала Кубка Італіі сэзону 1963—1964 гадоў, забіўшы адзіны гол фіналу ў матчы супраць «Тарына»[10].
Аднак, ужо ў сэзоне 1964—1965 гадоў клюб чакала няўдача, калі галоўны трэнэр Хуан Карляс Лярэнса абвесьціў, што каманда ня можа заплаціць сваім гульцам і наўрад ці змогуць дазволіць сабе паехаць да «Вічэнца» на чарговы матч чэмпіянату. Заўзятары клюбу аб’явілі аб зборы грошай на ўтрыманьне клюбу ў Сыкстынскім тэатры, а банкруцтва ўдалося пазьбегнуць праз выбраньне новага прэзыдэнта клюба Франка Эванджэлісьці. Свой другі Кубак Італіі «Рома» атрымала ў сэзоне 1968—1969 гадоў[10]. Менавіта ў 1969 годзе Джакама Лёсі ўсталяваў рэкорд клюбу, правёўшы 450 матч за клюб ва ўсіх спаборніцтвах. Гэты рэкорд трымаўся наступныя 38 гадоў[11].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чэмпіён Італіі: 1942, 1983, 2001
- Віцэ-чэмпіён: 1931, 1936, 1955, 1981, 1984, 1986, 2002, 2004, 2006, 2007, 2008, 2010, 2014, 2015, 2017
- Кубак Італіі: 1964, 1969, 1980, 1981, 1984, 1986, 1991, 2007, 2008
- Фіналіст: 1937, 1941, 1993, 2003, 2005, 2006, 2010, 2013
- Супэркубак Італіі: 2001, 2007
- Фіналіст: 1991, 2006, 2008, 2010
- Фіналіст Кубка чэмпіёнаў: 1984
- Кубак УЭФА: 1961
- Фіналіст: 1991
Стадыёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- З 1927 г. на «Мотавэлядрома Апія»
- З 1929 г. на «Кампа Тэстачыя»
- З 1941 г. на Стадыёне Нацыянальнае фашысцкае партыі (пазьней Стадыё Фляміньё)
- З 1953 г. на «Стадыё Алімпіка»
- У 1989 г. на «Стадыё Фляміньё» (у сувязі з рамонтнымі работамі на «Стадыё Алімпіка» па прычыне чэмпіянату сьвету па футболе 1990 году)
- З 1990 г. на «Стадыё Алімпіка»
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на 5 траўня 2020 году
|
|
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ «Roma stadium to be inspired by English Model». soccernet.com.
- ^ «Tutti i calciatori dell'A.S. Roma». Viva la Roma.
- ^ «1935–'36: Io Faccio I Gol Non La Guerra!». ASRomaUltras.it.
- ^ «Campionato 1941–42 – Roma campione d'Italia». ASRTalenti.
- ^ «I Campi da Gioco». ASRomaUltras.it.
- ^ «Italy 1951–52 – Serie B». Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation.
- ^ «Gli Allenatori dell'A.S. Roma dal 1927 al Oggi». Viva la Roma.
- ^ а б Panini Edizioni. «Almanacco Illustrato del Calcio – La Storia 1898–2004». Modena. 2005.
- ^ «Inter-Cities Fairs Cup 1960–61». Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation.
- ^ а б «TIM Cup – Coppa Italia». Vilacom Sports.
- ^ «Rekordok, statisztikák». ASRoma Hunsports.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рома Рым — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка(італ.)
- Польскі фан-сайт(пол.)
- Расейскі фан-сайт(рас.)
Рома — цяперашні склад
|
---|
1 Ульсэн · 2 Карсдорп · 3 Люка Пэлегрыні · 4 Крыстантэ · 5 Жэсус · 7 Лярэнца Пэлегрыні · 8 Пэроцьці · 9 Джэка · 11 Калараў · 14 Шык · 15 Маркана · 16 Дэ Росі · 17 Ундэр · 18 Сантон · 19 Чорыч · 20 Фасіё · 22 Дзаніёлё · 24 Флярэнці · 27 Пасторэ · 28 Біянда · 34 Клюйвэрт · 42 Нзанзі · 44 Маноляс · 63 Фузата · 83 Мірантэ · 92 эль-Шаараві · Трэнэр: Дзі Франчэска |