Перайсьці да зьместу

Галатасарай Стамбул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галатасарай
Заснаваны 1905
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Турк Тэлеком Арэна
Умяшчальнасьць: 52 223
Прэзыдэнт Дурсун Эзбек[d]
КіраўнікГалатасарай[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
galatasaray.org (тур.) (анг.)

«Галатасарай» (па-турэцку: Galatasaray) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбулу. Заснаваны ў 1905 годзе. 25-разовы чэмпіён Турэччыны, 19-разовы ўладальнік Кубка Турэччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (2000). «Галатасарай» зьяўляецца адным з трох эўрапейскіх клюбаў, якія калі-небудзь дасягнулі перамогі ў чатырох спаборніцтвах за адзіны сэзон, клюб дамогся перамогі ў Кубку УЭФА, Супэркубку УЭФА, Чэмпіянату й Кубку Турэччыны ў 2000 годзе. Традыцыйнымі колерамі клюбу зьяўляюцца чырвоны й жоўты. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Турк Тэлеком Арэна», які мае ўмяшчальнасьць у 52 695 чалавек.

Першы фатаздымак «Галатасараю». 1905 год

«Галатасарай» быў заснаваны восеньню 1905 году групоўкай студэнтаў як футбольны клюб. Першым прэзыдэнтам клюбу быў Алі Самі Ен. У сваю першую гульню клюб атрымаў перамогу над камандай «Кадзі-Кеўі» зь лікам 2:0. Першапачаткова ўдзельнікі клюбу склалі некалькі назоваў каманды, аднак было вырашана, што ейнае імя будзе «Галатасарай».

Назва «Галатасарай» паходзіць ад назвы Галатасарайкага ліцэю, які ў сваю чаргу бярэ сваю назву ад Галацкай палацавай імпэратарскай школы (турэц. Galata Sarayı Enderûn-u Hümâyûn), імені зыходнай школы, якая была заснаваная ў 1481 годзе, і якая ў сваю чаргу ўзяла сваю назву ад найбліжэйшай сярэднявечнай генуэскай калёніі Галаты. «Галатасарай», непасрэдна, перакладаецца як «Галатаў палац».

На думку дасьледчыка Чэма Атабэяглу, «Галатасарай» атрымаў сваю назву пасьля аднаго са сваіх першых матчаў. У ім «Галатасарай» перамог зь лікам 2:0 клюб «Рум» і гледачы назвалі каманду пераможцаў «Джэнтэльмэны Галацкага (у сэнсе гарадзкога) палацу» (турэц. Galata Sarayı efendileri), і, пасьля гэтага інцыдэнту, яны й перанялі гэтае імя й сталі называць свой ​​клюб «Галатаў Сарай». У 1905 годзе ў часы Асманскай імпэрыі, не існавала ніякіх заканадаўчых вызначэньняў асацыяцыі, таму клюб і ня быў здольны мець афіцыйную рэгістрацыю, але, пасьля таго, як у 1912 годзе ўсё ж такі зьявіўся закон аб асацыяцыях, клюб быў зарэгістраваны на законных падставах.

Пэрфоманс на арэне

Хатнім стадыёнам для «Галатасараю» зьяўляецца сучасная шматфункцыянальная «Турк Тэлеком Арэна», разьмешчаная ў раёне Шышла гораду Стамбул. Умяшчальнасьць арэны складае 52 650 гледачоў. Пераезд з «Алі Самі Ен» быў задуманы з мэтай зьмяніць састарэлы стадыён на новую сучасную арэну, якая задавальняе ўсім патрабаваньням гранду турэцкага футболу. У канцы 2007 году пры ўдзеле ўрадавых чыноўнікаў быў закладзены падмурак новага стадыёну. Гэтая падзея адбылося 13 сьнежня 2007 году. Кошт будаўніцтва склаў 128 млн эўра[2].

У 2008 годзе Турэцкая футбольная фэдэрацыя вырашыла падаць заяўку на правядзеньне чэмпіянату Эўропы па футболе 2016 году ў сябе ў краіне, пазьней і на правядзеньне чэмпіянату Эўропы 2020 году[3]. Гэтае рашэньне пацягнула ўнесьці папраўкі ў праект стадыёну, каб ён мог адпавядаць правядзеньню матчаў паўфінальнай стадыі кантынэнтальнага першынства па стандартах УЭФА. Правы на назву стадыёну былі прададзеныя найбуйнейшай тэлекамунікацыйнай кампаніі Türk Telekom тэрмінам на 10 гадоў за 100,5 млн даляраў.

Урачыстае адкрыцьцё «Турк Тэлеком Арэны» адбылося 15 студзеня 2011 году таварыскім матчам паміж футбольнымі клюбамі «Галатасарай» і «Аякс». Матч завяршыўся зь лікам 0:0. Пачынаючы з 1933 году, больш чым праз 77 гадоў была выканана запаветная мара шматлікіх мільёнаў прыхільнікаў клюбу. Першы афіцыйны матч «Галатасарая» на новай арэне прыйшоўся на гульню супраць «Сывасспору», якая скончылася перамогай гаспадароў зь лікам 1:0. Першы гол на новай арэне быў забіты абаронцам зборнай Турэччыны Сэрвэтам Чэтынам. 18 сакавіка 2011 году ў матчы супраць «Фэнэрбахчэ» быў усталяваны сусьветны рэкорд шуму на спартовых арэнах у дэцыбэлах. Ён склаў 131,76 дб і трапіў у «кнігу рэкордаў Гінэса»[4].

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Угурджан Чакыр Edit this on Wikidata 1996
3 Сьцяг Турэччыны Аб Мэтэхан Балтаджы Edit this on Wikidata 2002
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Ісмаіль Якабс Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Калюмбіі Аб Давінсан Санчэс Edit this on Wikidata 1996
7 Сьцяг Вугоршчыны Аб Роланд Шалаі 1997
8 Сьцяг Бразыліі ПА Габрыел Сара Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Аргентыны Нап Маўра Ікардзі (капітан) 1993
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Лерой Санэ 1996
11 Сьцяг Турэччыны ПА Юнус Акгюн Edit this on Wikidata 2000
12 Сьцяг Турэччыны Бр Батухан Шэн Edit this on Wikidata 1999
17 Сьцяг Турэччыны Аб Эрэн Элмалы Edit this on Wikidata 2000
19 Сьцяг Нямеччыны Бр Гюнай Гювэнч Edit this on Wikidata 1991
20 Сьцяг Нямеччыны ПА Ількай Гюндаган 1990
21 Сьцяг Турэччыны Нап Ахмэд Кутуджу Edit this on Wikidata 2000
22 Сьцяг Калюмбіі Нап Ясэр Аспрыльля Edit this on Wikidata (ар. Жырона) 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Нямеччыны ПА Каан Айхан Edit this on Wikidata 1994
27 Сьцяг Нямеччыны Нап Джан-Арманда Гюнэр Edit this on Wikidata 2008
33 Сьцяг Турэччыны ПА Гёкдэніз Гюрпюз Edit this on Wikidata 2006
34 Сьцяг Уругваю ПА Люкас Тарэйра 1996
42 Сьцяг Турэччыны Аб Абдзюлкерым Бардакджы Edit this on Wikidata 1994
45 Сьцяг Нігерыі Нап Віктар Асымэн 1998
53 Сьцяг Турэччыны Нап Барыш Алпэр Ілмаз Edit this on Wikidata 2000
70 Сьцяг Турэччыны Бр Энэс Эмрэ Бюўк Edit this on Wikidata 2006
74 Сьцяг Гвінэі-Бісаў ПА Рэнату Ньяга Edit this on Wikidata 2007
77 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Ноа Лянг Edit this on Wikidata (ар. Напалі) 1999
90 Сьцяг Кот д’Івуару Аб Вільфрэд Сынго Edit this on Wikidata 2000
91 Сьцяг Турэччыны Аб Арда Юняй Edit this on Wikidata 2007
93 Сьцяг Францыі Аб Саша Бой Edit this on Wikidata (ар. Баварыя) 2000
99 Сьцяг Францыі ПА Марыё Леміна 1993

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]