Перайсьці да зьместу

Базэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Базэль
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Швайцарыя
Кантон Базэль-Штат
Першыя згадкі 374
Кіраўніцтва і ўлада
Прэзыдэнт места Conradin Cramer[d][1] і Беат Янс[d][2]
Геаграфія
Плошча 22,75 км²
Вышыня НУМ 260 м
Часавы пас
Каардынаты 47°34′ пн. ш. 7°36′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 175 940 чал. (2017)
Афіцыйная мова нямецкая
Этнахаронімы basilesi
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 061
Паштовы індэкс 4000
Нумарны знак BS
Узнагароды
Сайт bs.ch (ням.)
Базэль на мапе Швайцарыі
Базэль
Базэль
Базэль

Базэль (па-нямецку: Basel, па-француску: Bâle) — горад у Швайцарыі. Адміністрацыйны цэнтар кантону Базэль-Штат. Трэці (пасьля Цюрыху і Жэнэвы) горад у Швайцарыі па колькасьці жыхароў. Знаходзіцца на перасячэньні межаў Швайцарыі, Нямеччыны і Францыі. Базэль падзеляецца на дзьве часткі: Малы Базэль (па-нямецку: Kleinbasel) і Вялікі Базэль (па-нямецку: Grossbasel).

Старажытныя паселішчы захаваліся ў навакольлі Базэлю з часу існаваньня Рымскай імпэрыі. Найбольш вядомае селішча Аўгуста Раўрыка знаходзіцца ў 20 кілямэтрах ад сучаснага Базэлю ўверх па Райне. Але знойзденыя і больш старажытныя кельцкія селішчы, нават з фартыфікацыямі ў асяродзьдзі сучаснага Базэлю. На месцы самога гораду на ўзгорку, празь які цячэ Райн, быў заснованы замак. У Базэлі існаваў адзіны мост цераз раку ад Бодэнскага возеру да мора, і таму на працягу доўгага часу горад меў выключную важнасьць у гандлі.

Першыя згадкі пра Базэль (па-лацінску: Basilia) сустракаюцца ў дакумэнтах з 374 году.

З 999 году да эпохі Рэфармацыі Базэлем кіравалі біскупы. Герб Базэлю ў выглядзе посаха ўвасабляе памяць аб гэтым пэрыядзе. У 1019 годзе пачалося будаўніцтва Базэльскай катэдры (мясцовая назва Münster) падчас кіраваньня нямецкага імпэратара Генрыха II.

У 1225—1226 гадах быў пабудаваны мост цераз Райн і заснованы «Малы Базэль», каб абараняць гэты мост.

У 1356 годзе буйны землятрус разбурыў шмат у горадзе і асяродзьдзі, у тым ліку і некалькі замкаў князёў. Тады горад прапанаваў альтэрнатыву аднаўленьню замкам — двары ў горадзе ў абмен на ваенную абарону.

Гравюра Базэлю (1493)

На працягу XV стагодзьдзя Базэль зьяўляўся цэнтрам хрысьціянскай каліцкай палітыкі. У Базылі знаходзілася Базэльская рада (1431—1449), на якой у 1439 годзе быў абраны Антыпапа Фэлікс V. У 1459 годзе папа Піюс II сваёй булай падтрымаў Базэльскі ўнівэрсытэт фінансамі. У гэтым унівэрсітэце навучаліся Эразм з Ратэрдаму, Парацэльс, Ганс Гольбайн-малодшы і ншыя знакамітыя асобы. У гэты ж час у Базэлі зьяўляецца кнігадрукаваньне. У 1488 годзе было заснаванае выдавецтва «Шваб» (па-ангельску: The Schwabe publishing house), якое існуе па наш час. Таксама ў Базылі працаваў Ёган Пэтры — выдавец шматлікіх працаў Эразма. Зь цягам часу Базэль становіцца буйным цэнтрам кнігадрукаваньня.

У 1495 годзе Базэль быў уключаны ў Верхне-Райнскую імпэрскую акругу. Але ў 1500 годзе было завершанае будаўніцтва катэдры Базэлю (па-нямецку: Basel Münster), і фактычна ў 1501 годзе горад выйшаў са складу Сьвятой Рымскай імпэрыі і далучыўся да Швайцарскай канфэдэрацыі ў якасьці 11 кантону.

У 1536 годзе ў Базэлі выдаецца першае выданьне трактату Джона Кальвіна «Навучаньне хрысьціянскай веры» (па-француску: Institution de la religion chrestienne). У Базэлі была надрукаваная кніга «Фундамэнтальныя асновы майстэрства фэхтаваньня» (па-нямецку: Gründtliche Beschreibung der kunst des Fechten), зрабіўшая вялікі ўплыў на разьвіцьцё фэхтаваньня ў XVI і XVII стагодзьдзі. Першая книга аб анатоміі (па-лацінску: De humani corporis fabrica) была таксама выдана ў гэтым горадзе.

Акрамя культурнага, Базэль зьяўляецца месцам і палітычным цэнтрам.

У 1897 у Базэлі адбыўся Сусьветны габрэйскі кангрэс на якім была заснаваная Сусьветная габрэйская арганізацыя. Названая арганізацыя зрабіла буйны ўплыў на стварэньне дзяржавы Ізраіль.

У 1912 у Базэлі адбыўся Другі Інтэрнацыянал у сувязі з пачаткам Першай балканскай вайны.

Не аднаразова горад выступіў у якасьці цэнтру дзе былі падпісаны гістарычныя дакумэнты. У 1499 годзе падпісаны «Базэльскі мір», які скончыў вайну паміж Аўстрыяй і Швайцарыяй. У 1795 у Базэлі падпісаны два мірныя пагадненьні паміж Францыяй з аднаго боку і Прусіяй і Гішпаніяй зь іншага. У 1989 годзе тут адбылося прыняцьце «Базэльскай канвэнцыі» па кантролі за транспартаваньнем небясьпечных адходаў і іх пахаваньня.

На Рынкавай плошчы знаходзіцца Базэльская ратуша, пабудаваная ў 1507—1513 гадах.

Панарама стадыёну Санкт-Якаб Парк

У горадзе знаходзіцца стадыён «Санкт-Якаб Парк», які зьяўляецца хатнім для футбольнага клюбу «Базэль». На гэтым жа стадыёне адбываліся гульні чэмпіянату Эўропы па футболе 2008 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Базэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. https://www.bs.ch/regierungsrat#mitglieder
  2. https://www.regierungsrat.bs.ch/mitglieder/jans.html