Марэк Гамшык
| Марэк Гамшык | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 ліпеня 1987[1][2][3][…] (39 гадоў) | |
| Рост | 183 см[5] | |
| Вага | 79 кг[5] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2004 | Слован Браціслава | 6 (1) |
| 2004—2007 | Брэшыя | 65 (10) |
| 2007—2019 | Напалі | 408 (100) |
| 2019—2021 | Далянь Прафэшнал[d] | 42 (4) |
| 2021 | Гётэборг | 6 (1) |
| 2021—2023 | Трабзанспор | 49 (5) |
| Зборныя | ||
| 2003—2004 | Славаччына (да 17)[d] | 6 (3) |
| 2005—2006 | Славаччына (да 19)[d] | 6 (1) |
| 2006—2007 | Славаччына (да 21)[d] | 2 (0) |
| 2007—2023 | Славаччына | 138 (26) |
Ма́рэк Га́мшык (па-славацку: Marek Hamšík; нар. 27 ліпеня 1987 году, Банская Быстрыца, Чэхаславаччына) — колішні славацкі атакуючы паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Славаччыны, браціслаўскага «Словану» й італьянскай «Брэшыі». Удзельнік чэмпіянату сьвету 2010 году, на якім быў капітанам сваёй зборнай, якая дайшла да 1/8 фіналу. Найлепшы футбаліст Славаччыны 2009 і 2010 гадоў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Слован»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У «Слован» Марэк патрапіў дзякуючы сувязям свайго дзядулі. Аднак пераход Гамшыка быў ускладнены тым, што ягоная былая каманда «Юпі» запатрабавала ў «Словану» грошы за ягоны пераход. У адпаведнасьці з законам «Слован» быў абавязаны заплаціць кампэнсацыю ў памеры 125 тысячаў славацкіх кронаў, але клюб знаходзіўся ў цяжкім фінансавым становішчы, і кампэнсацыю выплаціў бацька Марэка, прадаўшы сямейны аўтамабіль. 24 ліпеня 2004 году ва ўзросьце 16 гадоў Гамшык дэбютаваў за асноўны склад «Словану» ў матчы другога дывізіёна Славаччыны супраць клюбу «Земплін» зь Міхалаўцаў[6].
«Брэшыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Марэк прыцягнуў увагу прадстаўніка італьянскай «Брэшыі» Маўрысіё Мікельлі й у хуткім часе гулец падпісаў кантракт зь італьянскім клюбам. За гульца «Брэшыя» заплаціла ўсяго 60 тысячаў эўра[7]. 20 сакавіка 2005 году ў матчы Сэрыі A з «К’ева» Марэк дэбютаваў за асноўны склад свайго клюбу. У наступным сэзоне Марэк, які зьмяніў свой нумар на 17, стаў нашмат часьцей зьяўляцца ў аснове сваёй каманды. 11 студзеня 2006 году Марэк забіў свой першы гол за «Брэшыю» ў матчы на Кубак Італіі.
«Напалі»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Марэк, які зноўку ўзяў сабе 17 нумар, стаў другім па кошце футбалістам у гісторыі нэапалітанскага клюбу пасьля Дыега Марадоны[8]. За свой новы клюб Марэк дэбютаваў 15 жніўня 2007 году ў матчы першага раўнду Кубка Італіі супраць «Чэзэны». Матч завяршыўся перамогай нэапалітанцаў зь лікам 4:0, а сам Марэк забіў гол і аддаў галявую перадачу[9]. Празь некалькі дзён Марэк дэбютаваў за «Напалі» і ў матчы Сэрыі A.
Міжнародныя выступы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На пачатку 2007 году галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Славаччыны Ян Коцян, знаходзячыся пад уражаньнем ад выступаў Марэка за «Брэшыю», выклікаў яго ў склад галоўнай каманды краіны. 7 лютага 2007 году ў гішпанскім горадзе Хэрэс-дэ-ля-Франтэра ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы адбыўся дэбют Гамшыка за нацыянальную зборную. Ён выйшаў на поле на 81 хвіліне пры ліку 2:2, які й быў зафіксаваны на табло пасьля фінальнага сьвістку[10].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2012, 2014
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2012, 2014
«Трабзанспор»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2022
- Уладальнік Сурэкубка Турэччыны: 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Marek Hamsik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ MAREK HAMSYK // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Marek Hamsik // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Munzinger Sport (ням.)
- 1 2 https://web.archive.org/web/20180408000714/http://www.sscnapoli.it/Squadra/Marek-Hamsik
- ↑ Marek Hamšík. Slovan Bratislava. marek-hamsik.sk
- ↑ Transfermarkt. Marek Hamsik. transfermarkt.co.uk.
- ↑ Hamšík the pick of the Napoli crop. UEFA
- ↑ Napoli 4-0 Cesena. legaseriea.it
- ↑ Poland — Slovakia 2:2. eu-football.info
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Статыстыка на сайце FIFA
- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Банскай-Быстрыцы
- Футбалісты клюбу «Слован» Браціслава
- Футбалісты клюбу «Брэшыя»
- Футбалісты клюбу «Напалі» Нэапаль
- Футбалісты клюбу «Далянь Аэрбін»
- Футбалісты клюбу «Гётэборг»
- Футбалісты клюбу «Трабзанспор» Трабзон
- Футбалісты зборнай Славаччыны
- Славацкія футбалісты