Перайсьці да зьместу

Казэміру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казэміру
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 лютага 1992(1992-02-23)[1][2][3] (34 гады)
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013 Сан-Паўлу 92 (9)
2013 Рэал Мадрыд 1 (0)
2013 Рэал М. Кастыльля[d] 15 (1)
2013—2022 Рэал Мадрыд 221 (24)
2014—2015 Порту 28 (3)
2022—2026 Манчэстэр Юнайтэд 89 (9)
Зборныя
2011 Бразылія (да 20)[d] 15 (3)
2011—4 Бразылія 82 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2025.

Карлус Энрыке Жузэ Франсіску Вэнансію Казыміру (па-партугальску: Carlos Henrique José Francisco Venâncio Casimiro; нар. 23 лютага 1992 году), вядомы як Казэміру (па-партугальску: Casemiro) — бразыльскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Цягам выступаў за мадрыдзкі «Рэал» Казэміру быў гульцом асноўнага складу каманды, здабыўшы з клюбам вялікую колькасьць тытулаў як у Гішпаніі, гэтак і на міжнароднай арэне.

Пачынаў кар’еру ў клюбе «Сан-Паўлу». Дэбютаваў у Сэрыі А 25 ліпеня 2010 году ў гасьцявым матчы супраць «Сантуса». 15 жніўня адзначыўся першым прафэсійным голам, дапамогшы камандзе згуляць унічыю 2:2 з «Крузэйру»[4]. 31 студзеня 2013 году бразылец быў аддадзены ў арэнду гішпанскаму «Рэалу», але быў накіраваны ў другую каманду клюбу. За час арэнды згуляў у Ля Лізе за першую каманду толькі 20 красавіка ў матчы супраць «Бэтысу»[5]. 5 чэрвеня 2015 году Казэміру вярнуўся ў «Рэал», які актываваў пункт выкупу[6], і праз два месяцы ягоны кантракт быў працягнуты да 2021 году[7]. Будучы пераважна запасным за Рафаэлем Бэнітэсам, Казэміру стаў гульцом асноўнага складу за ягоным наступнікам Зынэдынам Зыданам[8]. За ім згуляў 11 матчаў у тым сэзоне Лігі чэмпіёнаў. У фінале Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювэнтусу» ён пацэліў мяч далёкім стрэлам, дапамогшы камандзе перамагчы зь лікам 4:1[9]. У жніўні 2021 году працягнуў кантракт да чэрвеня 2025 году[10]. 19 жніўня 2022 году мадрыдцы і «Манчэстэр Юнайтэд» абвесьцілі, што клюбы дасягнулі дамоўленасьці адносна трансфэру Казэміру[11][12]. Праз тры дні футбаліст падпісаў з ангельскім клюбам чатырохгадовы кантракт з мажлівасьцю падаўжэньня яшчэ на год[13]. Паводле паведамленьняў, сума ўгоды склала 60 млн фунатаў стэрлінгаў і 10 млн фунтаў у дадатак[14].

Казэміру дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразыліі 14 верасьня 2011 году ў матчы, што які скончыўся нулявой нічыёй супраць зборнай Аргентыны. На той дзень гульцу было 19 гадоў[15]. Першым буйным турнірам футбаліста стаў Кубак Амэрыкі 2015 году, але там ён не згуляў аніводнага матчу цягам турніры, а каманда выбыла ў чвэрцьфінале пасьля паразы ад зборнай Чылі[16].

«Сан-Паўлу»:

«Рэал»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Бразылія:

  1. Casemiro // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. CASEMIRO carlos henrique // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Carlos Henrique Casimiro // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. No finzinho, São Paulo empata com o Cruzeiro em ótimo jogo no Morumbi. Globo Esporte (15.08.2010).
  5. Ozil at the double for faltering Real. ESPN FC (20.04.2013). Архіўная копія ад 01.01.2014 г.
  6. Official announcement: Casemiro. Real Madrid CF (05.06.2015).
  7. Official announcement: Casemiro. Real Madrid CF (31.08.2015).
  8. La diferencia es Casemiro // Marca, 03.04.2016 г.
  9. Majestic Real Madrid win Champions League in Cardiff. UEFA (03.06.2017).
  10. Official Announcement: Casemiro. Real Madrid CF.
  11. Official Announcement: Casemiro. Real Madrid CF (19.08.2022).
  12. United reach agreement for Casemiro transfer. Manchester United F.C. (19.08.2022).
  13. Casemiro signs for Manchester United. Manchester United F.C. (22.08.2022).
  14. Casemiro: Manchester United agree £70m deal to sign Real Madrid midfielder // 19.08.2022 г.
  15. Bolas na trave não resolvem: Brasil e Argentina ficam no zero em Córdoba. Globo Esporte (14.09.2011).
  16. Oscar left out of Brazil’s Copa America squad. Goal (05.05.2015).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]