Перайсьці да зьместу

Шахтар Данецк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шахтар Данецк
Поўная назва Шахтар Донецьк
Заснаваны 24 траўня 1936
Горад Данецк, Украіна
Стадыён Мэталіст, Харкаў
Умяшчальнасьць: 40 003
Прэзыдэнт Рынат Ахметаў[d]
КіраўнікРынат Ахметаў[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
shakhtar.com (укр.)​ (анг.)​ (пол.)

«Шахтар» (па-ўкраінску: Шахтар) — украінскі футбольны клюб з гораду Данецку. Заснаваны ў 1936 годзе. 15-разовы чэмпіён Украіны, 15-разовы ўладальнік Кубка Ўкраіны. Чатырохразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка УЭФА (2009). Прэзыдэнт футбольнага клюбу «Шахтар» — Рынат Ахмэтаў (з кастрычніка 1996 году). Адна з чатырох камандаў, якая ніводнага разу не пакідала найвышэйшую лігу чэмпіянату Ўкраіны з моманту ейнага заснаваньня. Каманду часта называюць «гарнякамі». Таксама вельмі папулярная мянушка — «краты», якая ўжываецца ворагамі клюбу, хоць у апошні час яна распаўсюдзілася сярод заўзятараў. Таксама на эмблеме ультрас «Шахтару» намаляваныя перакрыжаваныя малаткі ў крузе.

Клюб выступаў на «Данбас-Арэне», адкрыцьцё якой было праведзена 29 жніўня 2009 году. Першы матч на гэтым стадыёне «Шахтар» правёў 27 верасьня гэтага ж году. Матч скончыўся зь лікам 4:0, супернікам была кіеўская «Абалонь». Першы гол на новым стадыёне з пэнальці забіў Жадсан. Гуляючы на «Данбас-Арэне», «Шахтар» не прайграваў з моманту адкрыцьця стадыёну да 9 красавіка 2011 году — матч скончыўся зь лікам 0:1, супернікам была кіеўская «Абалонь».

Да першага чэмпіянату СССР было дапушчана 27 камандаў, разьмеркаваных па сілах на чатыры групы. У групе «В» паводле рашэньня Ўсесаюзнага камітэту фізкультуры месца для ўдзелу ў спаборніцтвах было прадастаўлена камандзе вугальшчыкаў Данбасу. Каманда атрымала ганарлівае імя «Стаханавец» у гонар знакамітага наватара шахтарскага руху Аляксея Стаханава.

Касьцяк каманды склалі футбалісты гарлоўскага й сталінскага «Дынама». Першы матч (на першынство УССР) «стаханаўцы» правялі 12 траўня 1936 году ў Горлаўцы на стадыёне імя Баліцкага, супернікам стала каманда адэскага «Дынама». 15 тысячаў гледачоў сталі сьведкамі гэтай падзеі. Матч скончыўся зь лікам 2:3. Першы ж афіцыйны матч «Стаханавец» правёў у Казані супраць яшчэ аднаго «Дынама» й саступіў зь лікам 1:4 (аўтарам адзінага гола ў складзе «гарнякоў» і адпаведна першага ў чэмпіянатах стаў Фёдар Манаў).

Узмацніўшы склад найлепшымі футбалістамі Данбасу, «Стаханавец» у 1938 годзе дамогся права прадстаўляць свой край у групе наймацнейшых. І хоць наступныя тры гады каманда стабільна займала 11—12 месцы, прэса й футбольныя спэцыялісты давалі высокую ацэнку гульні Данбаскага калектыву. Вайна засьпела «Стаханавец» на пятым месцы турнірнай табліцы. Чэрвень 1941 году — адмысловая старонка ў гісторыі каманды. «Стаханавец» перамог у Маскве чэмпіёнаў краіны маскоўскае «Дынама», выйграў у Менску й зноўку ў Маскве (у другой прафзьвязнай каманды). А 24 чэрвеня, праз два дні пасьля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, саступіў дома «Трактару» (пасьля пачатку вайны матчы згулялі ў Сталіна й Тбілісі).

1946 год, як і наступны 1947, каманда правяла ў другой групе. Наступствы вайны ўсё яшчэ адбіваліся ня толькі на камплектаваньні каманды, але й на трэніровачным працэсе. Так, на зборы ў Сочы «Стаханавец» з-за элемэнтарнай адсутнасьці нетраўмаваных брамнікаў прыцягваў да трэніровачных гульняў маладога галкіпэра сухумскага «Дынама» Ўладзімера Марганія, які пасьля стаў вядомым брамнікам тбіліскага «Дынама».

У ліпені 1946 году таварыства «Стаханавец» было пераўтворана й атрымала назву «Шахтар», якое з гэтага часу аб’ядноўвала калектывы фізкультуры вугальных прадпрыемстваў усіх басэйнаў краіны. Наймацнейшая каманда Данбасу стала называцца «Шахтар» (Сталіна). У 1947 годзе каманду ўзначаліў вопытны маскоўскі трэнэр Аляксей Кастылёў. Як сьледзтва, каманда ва ўкраінскай зоне заняла другое месца з 13 удзельнікаў. А ўжо наступны сэзон паказаў, што каманда перарасла ўзровень другога эшалёну. Стабільныя вынікі, якія дэманстраваў «Шахтар» апошнія гады, давалі падставу прэтэндаваць на месца сярод найлепшых камандаў краіны, што і адбылося ў чэмпіянаце 1949 году.

  • Уладальнік Кубка Ўкраіны (15):
    • 1995, 1997, 2001, 2002, 2004, 2008, 2011, 2012, 2013, 2016, 2017, 2018, 2019, 2024, 2025
Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Лясына Траарэ Edit this on Wikidata 2001
3 Сьцяг Балівіі Аб Дыега Ароё Edit this on Wikidata 2005
4 Сьцяг Бразыліі Аб Марлан Сантус Edit this on Wikidata 1995
5 Сьцяг Украіны Аб Валеры Бондар Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Бразыліі ПА Марлон Гомэс Edit this on Wikidata 2003
7 Сьцяг Бразыліі Нап Эгіналду Edit this on Wikidata 2004
8 Сьцяг Украіны ПА Дзьмітры Крыськіў Edit this on Wikidata 2000
9 Сьцяг Украіны Нап Марыян Швэд Edit this on Wikidata 1997
10 Сьцяг Бразыліі Нап Пэдрыньню Edit this on Wikidata 1998
11 Сьцяг Бразыліі Нап Нэвэртан Edit this on Wikidata 2005
13 Сьцяг Бразыліі Аб Пэдрыньню Edit this on Wikidata 2002
14 Сьцяг Бразыліі ПА Ісаке Edit this on Wikidata 2007
16 Сьцяг Грузіі Аб Іраклі Азараві Edit this on Wikidata 2002
17 Сьцяг Бразыліі Аб Вінісіюс Тобіяс Edit this on Wikidata 2004
18 Сьцяг Тунісу Аб Аляа Грам Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Бразыліі Нап Каўан Эліяс Edit this on Wikidata 2006
20 Сьцяг Украіны Нап Антон Глушчанка 2004
21 Сьцяг Украіны ПА Арцём Бандарэнка Edit this on Wikidata 2000
22 Сьцяг Украіны Аб Мікола Мацьвіенка Edit this on Wikidata (капітан) 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Украіны Бр Кірыл Фясюн Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Украіны ПА Віктар Цуканаў Edit this on Wikidata 2006
26 Сьцяг Украіны Аб Юхім Канопля Edit this on Wikidata 1999
27 Сьцяг Украіны ПА Алег Ачарэцька Edit this on Wikidata 2003
29 Сьцяг Украіны ПА Ягор Назарына Edit this on Wikidata 1997
30 Сьцяг Бразыліі Нап Алісан Сантана Edit this on Wikidata 2005
31 Сьцяг Украіны Бр Дзьмітры Рызнык Edit this on Wikidata 1999
34 Сьцяг Украіны Нап Іван Пятрак Edit this on Wikidata 1994
37 Сьцяг Бразыліі Нап Лукас Фэрэйра Edit this on Wikidata 2006
46 Сьцяг Украіны Аб Даніла Ўдод Edit this on Wikidata 2004
48 Сьцяг Украіны Бр Дзяніс Твардоўскі Edit this on Wikidata 2003
49 Сьцяг Бразыліі Нап Лука Мэйрэлес Edit this on Wikidata 2007
74 Сьцяг Украіны Аб Мар’ян Фарына Edit this on Wikidata 2003
77 Сьцяг Таджыкістану Нап Хусраў Таіраў Edit this on Wikidata 2004
99 Сьцяг Украіны Аб Віктар Карніенка Edit this on Wikidata 1999
Сьцяг Украіны Аб Раман Саўчанка Edit this on Wikidata 2004
Сьцяг Украіны ПА Міхайла Храмей Edit this on Wikidata 2003
Сьцяг Украіны Нап Дзьмітры Тапалаў Edit this on Wikidata 1998

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]