Перайсьці да зьместу

Матс Гумэльс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Матс Гумэльс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 сьнежня 1988(1988-12-16)[1] (37 гадоў)
Рост 191 см
Вага 90 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца, абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008 Баварыя II[d] 42 (5)
2007—2009 Баварыя 1 (0)
2008—2009 Барусія Дортмунд 25 (1)
2009—2016 Барусія Дортмунд 199 (18)
2016—2019 Баварыя 74 (3)
2019—2024 Барусія Дортмунд 142 (11)
2024—2025 Рома 14 (0)
Зборныя
2007 Нямеччына (да 20)[d] 1 (0)
2007—2010 Нямеччына (да 21)[d] 21 (5)
2010—2023 Нямеччына 78 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
13 чэрвеня 2024.

Матс Юліян Гумэльс (па-нямецку: Mats Julian Hummels; нар. 16 сьнежня 1988 году, Бэргіш-Глядбах, Нямеччына) — колішні нямецкі футбаліст, абаронца. Бараніў колеры нацыянальнай зборнай Нямеччыны, разам зь якой стаў чэмпіёнам сьвету 2014 году.

Выхаванец футбольнай школы мюнхэнскай «Баварыі», дзе ягоны бацька, Гэрман Гумэльс, зьяўляўся трэнэрам. Пачынаў кар’еру на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але затым быў пераведзены ў цэнтар абароны.

З 2005 году выступаў у рэгіянальнай лізе за другую каманду «Баварыі», дзе за два сэзоны згуляў 42 матчы й забіў 5 мячоў. З сэзону 2006—2007 гадоў пачаў трэніравацца з асноўным складам «Баварыі», а ў 2007 годзе падпісаў кантракт з клюбам на 2 гады. У Бундэсьлізе дэбютаваў 19 траўня 2007 году ў матчы супраць «Майнцу», які завяршыўся перамогай мюнхэнцаў зь лікам 5:3[3]. У 2008 годзе Гумэльс быў аддадзены ў арэнду «Барусіі» з Дортмунду, бо маладому абаронцу не знаходзілася месца ў асноўным складзе «Баварыі». У «Барусіі» Матс хутка стаў гульцом асновы, шмат у чым дзякуючы галоўнаму трэнэру Юргену Клёпу. У пачатку студзеня 2009 году, Гумэльс, у адным з матчаў чэмпіянату надарваў зьвязкі правай лодыжкі й выбыў на шэсьць тыдняў. Менш чым празь месяц стала вядома, што Матс мае намер застацца ў «Барусіі» й не вяртацца ў «Баварыю»[4].

26 лютага 2011 году забіў гол галавой у браму сваёй былой каманды ў матчы 24 туру Бундэсьлігі. Лік матчу пасьля ягонага голу стаў 3:1 на карысьць дортмундцаў.

Дэбютаваў за зборную Нямеччыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Мальты 13 траўня 2010 году ў Аахэне. Матч скончыўся перамогай немцаў з рахункам 3:0.

«Барусія» Дортмунд:

«Баварыя»:

Нямеччына

  1. Mats Hummels // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1023067099 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. FC Bayern München - 1. FSV Mainz 05 5:3
  4. Former FCB youth makes loan move permanent (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]