Мальмё
| Мальмё | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Швэцыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ляндскап | Сконэ | ||||
| Лэн | Сконэ | ||||
| Камуна | Мальмё і Бурлёў | ||||
| Першыя згадкі | 1170 | ||||
| Дата заснаваньня | 1353 | ||||
| Горад з | XIII стагодзьдзе | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Катрын Шэрнфэльт Ямэ | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 158,4 км²[1] | ||||
| Вышыня НУМ | 12 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°35′ пн. ш. 13°02′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | ▲ 301 706 чал. (2015) | ||||
| Афіцыйная мова | швэдзкая мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | (+46) 40 | ||||
| Паштовыя індэксы | 21x xx | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | www.malmo.se | ||||
| Мальмё на мапе Швэцыі Мальмё | |||||
Ма́льмё (па-швэдзку: Malmö) — трэці паводле велічыні горад Швэцыі, разьмешчаны на скрайнім поўдні краіны. Адміністрацыйны цэнтар лэну Сконэ і найбуйнейшы горад аднайменнага ляндскапу, а таксама цэнтар камуны Мальмё.
Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 301 706 чалавек, прычым доля замежнікаў складае 39,41% (найвышэйшы паказьнік сярод гарадоў Швэцыі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XII стагодзьдзі на месцы сучаснага Мальмё існавала вёска (у той час гэтыя землі належылі Даніі). У XIII стагодзьдзі на беразе праліву Эрэсунд быў закладзены горад, які атрымаў назву гэтай вёскі. У XIV стагодзьдзі Мальмё паступова становіцца больш значным за суседні Люнд горадам. У 1658 годзе, у выніку дацка-швэдзкай вайны, Мальмё, як і ўвесь Сконэ, адыходзіць да Швэцыі. У другой палове XIX стагодзьдзя горад індустрыялізуецца і пачынае хутка расьці, і ўжо на пачатку XX стагодзьдзя становіцца трэцім паводле велічыні горадам Швэцыі. З 1970-х да сярэдзіны 1990-х гадоў Мальмё перажывае некалькі крызісаў, аднак у сувязі з будаўніцтвам Эрэсундзкага мосту, які аб’яднаў горад са сталіцай Даніі Капэнгагенам, зьявілася шмат новых працоўных месцаў, і становішча стала апошнім часам паляпшацца.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Санкт-Пэтры (Сьв. Пятра, XIV ст.)
- Фартэцыя Мальмёгус (1520-я гады)
- Ратуша (1546 г.) на Вялікім пляцы (Stortorget)
- Малы пляц (Lilla torget, 1590-я гады) — са шматлікімі рэстранчыкамі й кавярнямі
- Царква Санкт-Каролі (1880-я гады)
- Аптэка Ільва (1890-я гады)
- Эрэсундзкі мост (1995—2000 гады)
- Turning Torso (2001—2005 гады) — найвышэйшы будынак у Швэцыі (наведваньне для турыстаў немагчыма, бо зьяўляецца жылым)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kommunarealer den 1 January 2012 (швэд.). Statistics Sweden (30 траўня 2012). Праверана 1 сьнежня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мальмё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў