Перайсьці да зьместу

Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2014 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2014 году прайшоў у Лісабоне на стадыёне «Эштадыю да Луш», дзе сустракаліся гішпанскія клюбы «Рэал» і «Атлетыка», прычым упершыню ў гісторыі спаборніцтва ў фінальным матчы сустрэліся каманды з аднаго гораду. Гэта быў 59-ы фінал у гісторыі Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 22-і фінал у гісторыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА. Футбольны матч распачаўся ў суботу 24 траўня 2014 году. Пераможца Лігі чэмпіёнаў згуляе зь пераможцам Лігі Эўропы ў гульні за Супэркубак УЭФА ў 2014 годзе, а таксама згуляе ў паўфінале клюбнага чэмпіяната сьвету па футболе.

«Эштадыю да Луш»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
«Эштадыю да Луш»

«Эштадыю да Луш» у 2004 годзе зьяўляўся адной з арэнаў чэмпіянату Эўропы па футболе, прымаў некалькі матчаў турніру, уключаючы фінальны матч паміж зборнымі Партугаліі і Грэцыі (0:1). Выбудаваны на месцы былога аднайменнага стадыёну, які зьмяшчаў у розныя гады ад 78 тысячаў да 120 тысячаў гледачоў. Зьяўляецца месцам правядзеньня хатніх матчаў футбольнага клюбу «Бэнфіка».

Былы гулец зборнай Партугаліі Луіш Фігу, які выйграў Лігу чэмпіёнаў у складзе футбольнага клюбу «Рэал» у 2002 годзе, быў названы ў якасьці пасла фінальнага матчу[1]. Пэрыяд ўсеагульнага продажу квіткоў доўжыўся з 10 па 21 сакавіка 2014 году. Квіткі былі даступныя ў чатырох коштавых катэгорыях: 70, 160, 280 і 390 эўра[2].

7 траўня 2014 году было абвешчана аб тым, што судзіць фінальны матч будзе 41-гадовы галяндзец Б’ёрн Кёйпэрс, для якога гэта будзе першы фінал Лігі чэмпіёнаў.

24 траўня 2014
21:45
Рэал Сьцяг Гішпаніі 4:1 (д. ч.) Сьцяг Гішпаніі Атлетыка Эштадыю да Луш, Лісабон
Гледачоў: 60 976
Судзьдзя: Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды)
Рамас Забіў на  хвіліне 90+3'
Бэйл Забіў на 110-й хвіліне 110'
Марсэлу Забіў на 118-й хвіліне 118'
Раналду Забіў на 120-й хвіліне 120' (пэн.)
Пратакол Гадын Забіў на 36-й хвіліне 36'
Бр1Ікер Касыльяс (к)
Аб15Даніель Карвахаль
Аб4Сэрхіё РамасПапярэджаны на 27 хвіліне 27'
Аб2Рафаэль ВаранПапярэджаны на 120+2 хвіліне 120+2'
Аб5Фабію КуэнтранЗаменены 59'
ПА19Лука Модрыч
ПА6Самі ХэдыраПапярэджаны на 45+1 хвіліне 45+1'Заменены 59'
ПА22Анхэль Дзі Марыя
Нап11Гарэт Бэйл
Нап9Карым БэнзэмаЗаменены 79'
Нап7Крыштыяну РаналдуПапярэджаны на 120 хвіліне 120'
Запасныя:
Бр25Дыега Лёпэс
Аб3Пэпі
Аб12МарсэлуПапярэджаны на 118 хвіліне 118'Выйшаў на замену 59'
Аб17Альвара Арбэлёа
ПА23ІскаВыйшаў на замену 59'
ПА24Асьер Ільярамэндзі
Нап21Альвара МаратаВыйшаў на замену 79'
Трэнэр:
Карлё Анчэлёцьці
Бр13Тыбо Куртуа
Аб20ХуанфранПапярэджаны на 74 хвіліне 74'
Аб23МірандаПапярэджаны на 53 хвіліне 53'
Аб2Дыега ГадынПапярэджаны на 119 хвіліне 119'
Аб3Філіпэ ЛуісЗаменены 83'
ПА8Рауль ГарсіяПапярэджаны на 27 хвіліне 27'Заменены 66'
ПА5Тыягу
ПА14Габі (к)Папярэджаны на 100 хвіліне 100'
ПА6КокеПапярэджаны на 86 хвіліне 86'
Нап19Дыегу КостаЗаменены 9'
Нап9Давід ВільляПапярэджаны на 73 хвіліне 73'
Запасныя:
Бр1Даніель Арансубія
Аб12Тобі АльдэрвэйрэльдВыйшаў на замену 83'
ПА4Марыё Суарэс
ПА11Крыстыян Радрыгес
ПА24Хасэ Эрнэста СосаВыйшаў на замену 66'
ПА26Дыега
Нап7Адрыян ЛёпэсВыйшаў на замену 9'
Трэнэр:
Дыега Сымэонэ

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]