Пары Сэн-Жэрмэн Парыж
Пары Сэн-Жэрмэн | |
![]() | |
Поўная назва | Paris Saint-Germain Football Club |
---|---|
Заснаваны | 12 жніўня 1970 |
Горад | Парыж, Францыя |
Стадыён |
Парк-дэ-Прэнс Умяшчальнасьць: 47 929 |
Прэзыдэнт | Насэр аль-Хэляіфі |
Галоўны трэнэр | Томас Тухэль |
Чэмпіянат | Ліга 1 |
· 2017—2018 | 1 месца |
Афіцыйны сайт |
«Пары Сэн-Жэрмэн» (па-француску: Paris Saint-Germain) — францускі футбольны клюб з гораду Парыж. Заснаваны ў 1970 годзе. Сяміразовы чэмпіён Францыі (1986, 1994, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018), 12-разовы ўладальнік Кубка Францыі, васьміразовы ўладальнік Кубка францускай лігі і васьміразовы ўладальнік Супэркубка Францыі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1996).
У 1991 годзе клюб быў набыты каналам францускага тэлебачаньня — Canal+, але з прычыны аддзяленьня спартовага падразьдзяленьня, у 2006 годзе «ПСЖ» быў набыты двума інвэстыцыйнымі фондамі: «Калонія Кэпітал» з ЗША, «Батлер Капіталь» з Францыі й амэрыканскім банкам — «Морган Стэнлі». 30 чэрвеня 2009 году «Калонія Капітал» выкупіў частку «Морган Стэнлі» й стаў акцыянэрам, які валодае большай часткай акцыяў.
31 траўня 2011 году фонд «Катар Спорт Інвэстмэнтс» выкупіў 70% акцыяў «ПСЖ». Катарцам прыйшлося паўгоду весьці перамовы аб угодзе, уключаючы атрыманьне ўхваленьня дзейнага прэзыдэнта Францыі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыза сталічнага футболу ў Францыі прывяла гарадзкія ўлады й шэраг уплывовых энтузіястаў да думкі аб стварэньні новага футбольнага клюбу ў Парыжы, на зьмену некалі прыстойным камандам «Расінг» і «Стад Франсэ». Лёсавызначальнае рашэньне было прынята 20 траўня 1970 году, і ўжо 12 жніўня таго ж году адбылося зьліцьцё адмыслова створанага клюбу «Парыж» з камандай «Стад Сэн-Жэрмэн» (франц. Stade Saint-Germain) з прыгараду Парыжу. «Стад Сэн-Жэрмэн», які існаваў з 1904 году, у той год выйшаў з трэцяга францускага дывізіёну ў другі. Новы футбольны клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» узначалілі Гі Крэсан і П’ер-Эт’ен Гюё. Па выніках сэзону 1970—1971 гадоў «ПСЖ» зь першай жа спробы выйшаў у найвышэйшы дывізіён разам з «Манака» і «Лілем». Аднак справы ў эліце ў «Пары Сэн-Жэрмэн» пайшлі не зусім удала. У сэзоне 1971—1972 гадоў клюб заняў 16 месца, прычым да канца сэзону рушыла ўсьлед фінансавая крыза й зьвязаныя зь ёй рознагалосьсі ў кіраўніцтве, якія прывялі да хуткага падзелу клюбу на «Парыж» і «Пары Сэн-Жэрмэн». Вось толькі «Парыж» застаўся ў найвышэйшым дывізіёне, а «ПСЖ» стаў аматарскай камандай, і быў адпраўлены назад у трэці дывізіён. Ізноў клюб адразу падняўся вышэй, а ў наступным сэзоне 1973—1974 гадоў дайшоў да 1/4 фіналу Кубка Францыі, паралельна выканаўшы асноўную задачу: ПСЖ вярнуўся ў эліту й больш яе ніколі не пакідае. Хоць у далейшым тройчы паўставала сытуацыя пагрозы вылету.
1974—1978[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб паступова набіраў магутнасьць. Аднак правальваліся спробы па запрашэньні вядомых футбалістаў. Так Пэле не гарэў жаданьнем гуляць за эўрапейскі клюб, «Барсэлёна» не адпусьціла ў Парыж Ёгана Кройфа, а асабісты фінансавы апэтыт Франца Бэкенбаўэра астудзіў цікавасьць да яго з боку парыскага кіраўніцтва. Пэрыяд запомніўся зьяўленьнем у камандзе шэрагу па-сапраўднаму гістарычных для клюбу гульцоў. У 1974 годзе з «Сэдану» быў набыты альжырэц Мустафа Далеб, які правёў у клюбе наступныя дзесяць гадоў, і такім жа стажам зь ім можа пацягацца толькі дамарослы гулец Эрык Рэно. З 1975 году на поле зьяўляецца выхаванец клюбу, абаронца Жан-Марк Піляржэ, чый лёс будзе зьвязаны з роднай камандай рэкордныя чатырнацаць гадоў — да 1989 году. Вэтэран «Бэнфікі» партугалец Умбэрту Каэлью правёў у складзе парыжанаў два сэзоны, пакуль яго не зьмяніў у 1977 годзе такі ж вопытны гулец апорнай зоны «Сэнт-Эт’ену» Жан-Мішэль Лярке. Тады ж, у 1977 годзе, з «Рэймсу» быў набыты аргентынскі нападнік Карляс Арманда Б’янкі. Паўфінал Кубка Францыі 1975 году парыжане прайгралі. Нічога больш прыкметнага ў пляне спартовых дасягненьняў зь імі на той момант ня здарылася. Скандал з падвойнымі квіткамі на стадыён сканчаецца пакараньнем у двухгадовую забарону на ўдзел у эўрапейскіх кубкавых турнірах, і вымушанай зьменай уладальніка прэзыдэнцкага крэсла. Даніель Эштэр сышоў у адстаўку, і са студзеня 1978 году «Пары Сэн-Жэрмэн» на цэлых 13 гадоў узначаліў Франсіс Барэльлі.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чэмпіён Францыі: 7
- 1956, 1994, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018
- Уладальнікі Кубка Францыі: 12
- 1982, 1983, 1993, 1995, 1998, 2004, 2006, 2010, 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнікі Кубка лігі Францыі: 8
- 1995, 1998, 2008, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнікі Супэркубка Францыі: 8
- 1995, 1998, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнікі Кубка ўладальнікаў кубкаў: 1996
- Уладальнікі Кубка Інтэртота: 2002
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на верасень 2018 году
|
|
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пары Сэн-Жэрмэн Парыж — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Пары Сэн-Жэрмэн — цяперашні склад
|
---|
1 Буфон · 2 Сылва · 3 Кімпэмбэ · 4 Керэр · 5 Маркіньнёс · 6 Вэрацьці · 7 Мбапэ · 9 Кавані · 10 Нэймар · 11 Ды Марыя · 12 Мэнье · 13 Алвэс · 14 Бэрнат · 16 Арэаля · 17 Шупо-Матынг · 19 Дыяра · 20 Кюрзава · 21 Вэа · 22 Хэсэ · 23 Драксьлер · 24 Нкунку · 25 Раб’ё · 27 Дыябі · 30 Інасэн · 31 Дагба · 32 Рыман · 34 Н’Сакі · 35 Мбэ Со · 36 Сысако · 37 Туфікі · 38 Загрэ · 39 Жаржэн · 50 Сыбуа · Трэнэр: Тухэль |
|