Перайсьці да зьместу

Чэлсі Лёндан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэлсі
Поўная назва па-ангельску: Chelsea Football Club[1]
Заснаваны 10 сакавіка 1905
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Стэмфард Брыдж
Умяшчальнасьць: 41 841[2]
Прэзыдэнт Тод Болі[d]
КіраўнікТод Болі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2024—2025 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
chelseafc.com (анг.)

«Чэ́лсі» (па-ангельску: Chelsea F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лёндану. Названы на імя лёнданскага раёну Чэлсі, у якім разьмешчаны хатні стадыён каманды. Заснаваны ў 1905 годзе й быў прыняты ў другі дывізіён Футбольнай лігі 1 чэрвеня 1905 году. Хатні стадыён — «Стэмфард Брыдж», які адкрыўся ў 1877 годзе. Каманда «Чэлсі» стваралася адмыслова для гульні на новым стадыёне. Пераможцы Лігі чэмпіёнаў (2012, 2021) і Лігі Эўропы (2013, 2019).

Асноўная форма — сінія кашулі й трусы зь белымі гетрамі, падобная камбінацыя выкарыстоўваецца з 1960-х гадоў. Клюбная эмблема некалькі разоў відазьмянялася ў спробах мадэрнізацыі клюбнай сымболікі; бягучая эмблема, цырыманіяльны сіні леў, які трымае посах, зьяўляецца мадыфікаванай вэрсіяй эмблемы, упершыню прынятай у 1953 годзе; дадзеная вэрсія эмблемы была прынятая ў 2005 годзе[4]. Клюб займае пятае месца паводле наведвальнасьці хатняга стадыёну за ўвесь час удзелу ў ангельскім футболе[5]. Сярэдняя наведвальнасьць хатніх матчаў у сэзоне 2011—2012 гадоў склала 40 651 чалавек, што зьяўлялася шостым паказчыкам у Прэм’ер-лізе[6].

2 чэрвеня 2003 году Кен Бэйтс прадаў «Чэлсі» расейскаму мільярдэру Раману Абрамовічу за амаль 140 млн фунтаў, што стала найбуйнейшым у сьвеце продажам ангельскага футбольнага клюбу[7]. Больш за 100 млн фунтаў стэрлінгаў было выдаткавана на новых гульцоў, але Кляўдыё Раньеры ня здолеў атрымаць якіх-небудзь трафэяў, таму быў заменены на партугальскага трэнэра Жузэ Маўрыньню. Пад кіраўніцтвам Маўрыньню «Чэлсі» стаў пятым ангельскім клюбам з часоў Другой сусьветнай вайны, якія абаранілі свой ​​тытул у сэзоне 2005—2006 гадоў[8]. Затым былі выйграныя Кубак Футбольнай асацыяцыі (2007) і два Кубкі футбольнай лігі (2005 і 2007).

20 верасьня 2007 году партугальскі трэнэр лёнданскага «Чэлсі» Жузэ Маўрыньню пакінуў свой пост. Клюб афіцыйна пацьвердзіў ад’езд Маўрыньню, разьмясьціўшы афіцыйнае паведамленьне аб гэтым на сайце клюбу. Афіцыйная вэрсія: «Сёньня ФК „Чэлсі“ й Жузэ Маўрыньню разарвалі дамову аб супрацоўніцтве па ўзаемнай дамоўленасьці». Маўрыньню прыйшоў у «Чэлсі» ўлетку 2004 году. Пад ягоным кіраўніцтвам клюб у 2005 і 2006 гадох станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны, у 2005 і 2007 гадох атрымаў перамогу ў Кубку ангельскай лігі, у 2007 годзе стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны, а ў 2005 годзе — пераможцам Супэркубка Ангельшчыны.

19 студзеня 2008 году «Чэлсі» атрымаў 300-ю перамогу ў Прэм’ер-Лізе, калі на хатняй арэне быў перайграны «Бірмінггэм Сіці» зь лікам 1:0. 24 траўня 2008 году, пасьля двухдзённых перамоваў, на афіцыйным сайце «Чэлсі» зьявілася паведамленьне аб скасаваньні кантракту з Аўрамам Грантам. Чыньнікам таму зьяўлялася параза клюбу ў фінале Лігі чэмпіёнаў. 53-гадовы ізраільскі спэцыяліст прапрацаваў у «Чэлсі» меней за год, у верасьні 2007 году зьмяніўшы на пасту галоўнага трэнэра партугальца Жузэ Маўрыньню.

12 чэрвеня 2008 году было абвешчана, што новым галоўным трэнэрам стаў бразыльскі спэцыяліст Луіс Фэліпэ Скалары[9], які зьяўляўся галоўным трэнэрам зборнай Партугаліі. У поле зроку кіраўніцтва клюбу, акрамя Скалары, знаходзіліся такія вядомыя трэнэры, як то Карлё Анчэлёцьці, Гуўс Гідынк і Лючана Спалецьці. Але не выканаўшы свае задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам клюбу, быў звольнены з пасады галоўнага трэнэра ўжо ў лютым 2009 году[10]. «Сінія» скаціліся на 4 месца ў турнірнай табліцы ангельскай лігі, згуляўшы дома сухую нічыю з «Гал Сіці».

Да канца сэзону 2008—2009 гадоў клюб часова ўзначальваў Гуўс Гідынк, які адначасова трэнэраваў у зборнай Расеі[11]. У 2009 годзе «Чэлсі» пад кіраўніцтвам Гідынка атрымаў перамогу ў Кубку футбольнай асацыяцыі, аказаўшыся мацней за «Эвэртан» зь лікам 2:1.

Стэмфард Брыдж

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З часу ўзьнікненьня клюбу, «Чэлсі» меў чатыры асноўныя эмблемы, хоць усе зьведалі невялікія зьмены. У 1905 годзе была прынятая першая эмблема з выявай Пэнсіянэраў Чэлсі, эмблема спрыяла прысваеньню клюбу мянушкі «Пэнсіянэры», і застаецца на наступныя паўстагодзьдзя, хоць гэтая эмблема ніколі не зьявілася на форме. У рамках мадэрнізацыі Тэда Дрэйка з 1952 году, ён настойваў на тым каб выдаліць пэнсіянэраў з эмблемы і прыняць новую. У якасьці часавай эмблемы на адзін год было прынята выява зь літарамі FCC. У 1953 годзе эмблема была зьмененая на вэртыкальна стаялага сіняга льва з кіем, гэтая эмблема праіснавала яшчэ 30 гадоў.

Футбалісты «Чэлсі» заўсёды насілі блакітныя кашулі, хоць першапачаткова былі прынятыя з больш сьветлым адценьнем, чым цяпершаняя вэрсія, і ў адрозьненьне ад сёньняшніх былі апранутыя ў белыя шорты і цёмна-сінія шкарпэткі. Больш сьветлая сіняя форма была ўзятая з гоначных колераў тагачаснага прэзыдэнта клюбу, графа Кадогана.

1905—1912
2007—2008

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Джон Тэйт Робэртсан 1905—1907
  • Дэйвід Колдэргэд 1907—1933
  • Лэсьлі Найтан 1933—1939
  • Білі Бырэл 1939—1952
  • Тэд Дрэйк 1952—1961
  • Томі Догэрці 1962—1967
  • Дэйв Сэкстан 1967—1974
  • Рон Ст’юарт 1974—1975
  • Эдзі Макрыдзі 1975—1977
  • Кен Шэліта 1977—1978
  • Дэні Бланчфлаўэр 1978—1979
  • Джэф Гэрст 1979—1981
  • Джон Нэйл 1981—1985
  • Джон Голінз 1985—1988
Год Гулец
1967Сьцяг Ангельшчыны Пэтэр Банэці
1968Сьцяг Шатляндыі Чарлі Кук
1969Сьцяг Ангельшчыны Дэйвід Ўэб
1970Сьцяг Ангельшчыны Джон Голінз
1971Сьцяг Ангельшчыны Джон Голінз
1972Сьцяг Ангельшчыны Дэйвід Ўэб
1973Сьцяг Ангельшчыны Пітэр Осгуд
1974Сьцяг Ангельшчыны Гэры Лок
1975Сьцяг Шатляндыі Чарлі Кук
1976Сьцяг Ангельшчыны Рэй Ўілкінз
1977Сьцяг Ангельшчыны Рэй Ўілкінз
1978Сьцяг Ангельшчыны Мікі Дрой
 
Год Гулец
1979Сьцяг Ангельшчыны Томі Ланглей
1980Сьцяг Ангельшчыны Клайв Ўолкер
1981Сьцяг Югаславіі Пэтэр Барота
1982Сьцяг Ангельшчыны Майк Філерай
1983Сьцяг Ўэйлзу Джой Джонз
1984Сьцяг Шатляндыі Пат Нэвін
1985Сьцяг Шатляндыі Дэйвід Сьпідзі
1986Сьцяг Ўэйлзу Эдзі Нідзьвікі
1987Сьцяг Шатляндыі Пат Нэвін
1988Сьцяг Ангельшчыны Тоні Дарыга
1989Сьцяг Ангельшчыны Грэм Робэртс
1990Сьцяг Нідэрляндаў Кэн Монку
 
Год Гулец
1991Сьцяг Ірляндыі Эндзі Таўнсэнд
1992Сьцяг Ангельшчыны Пол Эліат
1993Сьцяг Ямайкі Фрэнк Сынклер
1994Сьцяг Шатляндыі Стыў Кларк
1995Сьцяг Нарвэгіі Эрлянд Ёнсэн
1996Сьцяг Нідэрляндаў Руўд Гуліт
1997Сьцяг Ўэйлзу Марк Г’юз
1998Сьцяг Ангельшчыны Дэніс Ўайз
1999Сьцяг Італіі Джанфранка Дзола
2000Сьцяг Ангельшчыны Дэніс Ўайз
2001Сьцяг Ангельшчыны Джон Тэры
2002Сьцяг Італіі Карлё Кудычыні
 
Год Гулец
2003Сьцяг Італіі Джанфранка Дзола
2004Сьцяг Ангельшчыны Фрэнк Лэмпард
2005Сьцяг Ангельшчыны Фрэнк Лэмпард
2006Сьцяг Ангельшчыны Джон Тэры
2007Сьцяг Ганы Майкл Эсьен
2008Сьцяг Ангельшчыны Джо Коўл
2009Сьцяг Ангельшчыны Фрэнк Лэмпард
2010Сьцяг Кот-д’Івуару Дыд’е Драгба
2011Сьцяг Чэхіі Пэтар Чэх
2012Сьцяг Гішпаніі Хуан Мата
2013Сьцяг Гішпаніі Хуан Мата
2014Сьцяг Бэльгіі Эдэн Азар
 
Год Гулец
2015Сьцяг Бэльгіі Эдэн Азар
2016Сьцяг Бразыліі Віліян
2017Сьцяг Бэльгіі Эдэн Азар
2018Сьцяг Францыі Н’Галё Кантэ
2019Сьцяг Бэльгіі Эдэн Азар
2020Сьцяг Харватыі Матэо Ковачыч
2021Сьцяг Ангельшчыны Мэйсан Маўнт
2022Сьцяг Ангельшчыны Мэйсан Маўнт
2023Сьцяг Бразыліі Т’ягу Сылва
2024Сьцяг Ангельшчыны Коўл Палмэр
2025Сьцяг Эквадора Майсэс Кайсэда
Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Робэрт Санчэс Edit this on Wikidata 1997
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Марк Кукурэльля 1998
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Тосін Адарабіёо Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Францыі Аб Бэнуа Бадыяшыль Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Ангельшчыны Аб Леві Колўіл Edit this on Wikidata 2003
7 Сьцяг Партугаліі Нап Пэдру Нэту 2000
8 Сьцяг Аргентыны ПА Энса Фэрнандэс 2001
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Ліям Дэлап Edit this on Wikidata 2003
10 Сьцяг Ангельшчыны ПА Коўл Палмэр 2002
11 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэймі Гітэнз Edit this on Wikidata 2004
12 Сьцяг Даніі Бр Філіп Ёргенсэн Edit this on Wikidata 2002
14 Сьцяг Партугаліі ПА Дарыю Эсугу Edit this on Wikidata 2005
17 Сьцяг Бразыліі ПА Андрэй Сантус Edit this on Wikidata 2004
19 Сьцяг Францыі Аб Мамаду Сар Edit this on Wikidata 2005
20 Сьцяг Бразыліі Нап Жуан Пэдру Edit this on Wikidata 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Ёрэль Гата Edit this on Wikidata 2006
23 Сьцяг Ангельшчыны Аб Трэва Чалаба Edit this on Wikidata 1999
24 Сьцяг Ангельшчыны Аб Рыс Джэймз Edit this on Wikidata (капітан) 1999
25 Сьцяг Эквадору ПА Майсэс Кайсэда 2001
27 Сьцяг Францыі Аб Малё Гюсто 2003
28 Сьцяг Ангельшчыны Бр Тэдзі Шэрман-Лоў Edit this on Wikidata 2003
29 Сьцяг Францыі Аб Вэсьлі Фафана Edit this on Wikidata 2000
34 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джош Ачымпонг Edit this on Wikidata 2006
38 Сьцяг Гішпаніі Нап Марк Гію Edit this on Wikidata 2006
41 Сьцяг Бразыліі Нап Эстэван Віліян Edit this on Wikidata 2007
44 Сьцяг ЗША Бр Гэбрыел Слоніна Edit this on Wikidata 2004
45 Сьцяг Бэльгіі ПА Рамэо Лявія Edit this on Wikidata 2004
49 Сьцяг Гішпаніі Нап Алехандра Гарнача Edit this on Wikidata 2004
Сьцяг ЗША Аб Калеб Ўілі Edit this on Wikidata 2004
Сьцяг Украіны Нап Міхайла Мудрык Edit this on Wikidata 2001
  1. 1 2 Гуляючы трэнэр

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]