Перайсьці да зьместу

Тотэнгэм Готспур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тотэнгэм Готспур
Поўная назва па-ангельску: Tottenham Hotspur Football Club
Заснаваны 5 верасьня 1882
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Тотэнгэм Готспур
Умяшчальнасьць: 62 214
Прэзыдэнт Дэніел Леві[d]
КіраўнікENIC Group[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2025—2026 17 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
tottenhamhotspur.com (анг.) (кар.)

«Тотэнгэм Готспур» (па-ангельску: Tottenham Hotspur FC) — ангельскі футбольны клюб. Штаб-кватэра і стадыён знаходзяцца ў паўночнай частцы Лёндану. За сваю больш чым стогадовую гісторыю клюб стаў адным з самых тытулаваных на імглістым Альбіёне. Дата заснаваньня клюбу — 1882 год. Дэвіз клюбу — Audere est Facere («Адважыцца — значыць зрабіць»).

«Тотэнгэм Готспур» першым у XX стагодзьдзі зрабіў залаты дубль, выйграўшы й чэмпіянат, і Кубак Ангельшчыны ў сэзоне 1960—1961 гадоў. У 1963 годзе «Шпоры» сталі першым брытанскім клюбам, які стаў уладальнікам эўрапейскага кубка, Кубка ўладальнікаў кубкаў УЭФА. У 1980-я гады «Шпоры» выйгралі некалькі трафэяў: двойчы Кубак Ангельшчыны, Супэркубак Ангельшчыны, Кубак УЭФА ў сэзоне 1983—1984 гадоў. У 2008 годзе клюб выйграў Кубак футбольнай лігі, перайграўшы ў фінале «Чэлсі» зь лікам 2:1 у дадатковы час, такім чынам, «Тотэнгэм» атрымоўвае тытул хоць бы адзін раз на дэкаду на працягу апошніх 60 гадоў, як і «Манчэстэр Юнайтэд».

«Тотэнгэм» мае даўняе суперніцтва з найбліжэйшым суседам «Арсэналам»: матчы паміж гэтымі дзьвюма камандамі называюць «Паўночналёнданскім дэрбі».

Гісторыя клюбу «Тотэнгэм Готспур» пачалася 5 верасьня 1882 году, калі некалькі вучняў адной зь мясцовых школ вырашылі заснаваць сваю футбольную каманду. Яны былі сябрамі крыкетнага клюбу, але крыкетны сэзон ужо скончыўся, а хацелася пагуляць яшчэ ў што-небудзь. Першапачаткова каманда звалася «Готспур» у гонар сэра Гэнры Пэрсі па мянушцы Готспур, якую ён атрымаў за запальчывы нораў. Першапачатковы офіс маладога клюбу знаходзіўся ў Асацыяцыі маладых хрысьціян. З 1884 году клюб атрымаў сваю сёньняшнюю назву, каб клюб ня блыталі зь іншай камандай — «Лёндан Готспур».

Фінальная сустрэча на Кубак Ангельшчыны 1901 году

Першы афіцыйна зарэгістраваны матч «Тотэнгэм» правёў супраць клюбу «Даян Сквэр» — продка будучага «Арсэналу». Гульня так і ня скончылася з-за зьмярканьня, але на момант заканчэньня гульні лік быў 2:1 на карысьць «Тотэнгэму». А першы афіцыйны матч на першынство Ангельшчыны адбыўся 24 верасьня 1892 году ў першынстве Паўднёвага альянсу. Быў пераможаны «Політэхнік» зь лікам 2:1. У 1899 годзе «шпоры» пераехалі да «Гай Роўд». У далейшым гэта месца стала называцца «Уайт Гарт Лэйн». У 1900 годзе каманда атрымала перамогу ў турніры на Кубак Паўднёвай лігі, які дазволіў «Тотэнгэму» згуляць у Кубку Ангельшчыны, дзе «шпоры» здолелі прасунуцца да фіналу. Іхным супернікам быў «Шэфілд Юнайтэд», на стадыёне «Крыстал Пэлас» было прададзена 114 815 квіткоў. На 11-й хвіліне матчу «Шэфілд» адкрыў лік, але нападнік «шпораў» Аляксандар Браўн яго зрабіў роўным. На 50-й хвіліне той жа Браўн вывеў лёнданскі клюб наперад, але праз хвіліну «Шэфілд» забіў вельмі спрэчны гол: пасьля пракіду мяча ў штрафную пляцоўку брамнік «шпораў» выпусьціў мяч з рук. Судзьдзя на лініі палічыў, што трэба прызначыць кутні, але галоўны арбітар сустрэчы залічыў гол, які стаўся апошнім у матчы. У выніку была прызначына яшчэ адна гульня, якая прайшла на гэты раз у Болтане. «Тотэнгэм» прапусьціў першым, але здолеў адыграцца й перамог зь лікам 3:1. У парыве пачуцьцяў, калі капітану каманды Джонзу ўручалі кубак, жонка дырэктара клюбу павязала на кубак некалькі рознакаляровых стужачак. З тых часоў гэта стала традыцыяй.

Перагуляны фінал Кубка Ангельшчыны 1901 году.

У 1908 годзе «Тотэнгэм» трапіў у другі дывізіён замест «Сток Сіці» й адразу заняў другое месца, выйшаўшы ў першы дывізіён. Там ён заняў 15 месца. У 1912 годзе мэнэджарам каманды стаў Пітэр Макўільям. У 1915 годзе «Тотэнгэм» заняў апошняе месца й адправіўся ў другой дывізіён, але з-за Першай сусьветнай вайны футбольныя спаборніцтвы былі перапыненыя. У 1919 годзе па сканчэньні вайны найвышэйшую лігу сфармавалі зноўку й пастанавілі павялічыць колькасьць сябраў да 22, аднак «шпоры» трапілі ў другі дывізіён. У сэзон 1919—1920 гадоў «Тотэнгэм» стаў пераможцам другога дывізіёну, што дало клюбу мажлівасьць вярнуцца ў эліту.

Капітан клюбу Артур Грымздэл з Кубкам Ангельшчыны ў руках пасьля фіналу 1921 году.

23 красавіка 1921 году Макўільям прывёў «Тотэнгэм» да іхняга другога трыюмфу ў Кубку Ангельшчыны, у фінале якога лёнданцы перамаглі «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» зь мінімальным лікам 1:0. Пасьля другога месца ў лізе ў 1922 годзе каманда фінішавала ў сярэдзіне табліцы ў наступныя пяць сэзонаў і была паніжаная ў рангу ў сэзоне 1927—1928 гадоў ужо па сыходзе Макўільяма. Большую частку 1930-х і 1940-х гадоў каманда спаборнічала ў другім дывізіёне, за выключэньнем кароткага часу вяртаньня ў найвышэйшы дывізіён у сэзонах 1933—1934 і 1934—1935 гадоў.

Былы гулец каманды Артур Роў быў прызначаны галоўным трэнэрам у 1949 годзе. Роў распрацаваў стыль гульні, вядомы як «аддай і бяжы», які аказаўся пасьпяховым у раньнія гады працы трэнэра. Роў вярнуў каманду ў элітную лігу, дзякуючы першаму радку паводле вынікаў сэзону другога дывізіёну 1949—1950 гадоў[2]. Ужо ў наступным сэзоне па вяртаньні «Тотэнгэм» стаў чэмпіёнам краіны[3][4]. Роў пайшоў у адстаўку ў красавіку 1955 году праз хваробу, выкліканую стрэсам ад кіраўніцтва клюбам[5]. Перад сыходам ён падпісаў аднаго з футбалістаў, які пазьней стаў найбольш вядомым гульцом каманды, то бок Дэні Бланчфлаўэра, які двойчы атрымліваў узнагароду найлепшага футбаліста паводле вэрсіі Асацыяцыі футбольных журналістаў, у час калі бараніў колеры лёнданскага клюбу[6].

Дэні Бланчфлаўэр з Кубкам уладальнікаў кубкаў у 1963 годзе.

Біл Нікалсан заняў пасаду галоўнага трэнэра ў кастрычніку 1958 году. Ён стаў найбольш пасьпяховым трэнэрам у гісторыі клюбу, прывёўшы каманду да буйных трафэяў тры сэзоны запар у пачатку 1960-х гадоў. У 1961 годзе нават быў зроблены дубль, у 1962 годзе каманда стала ўладальнікам Кубка Ангельшчыны, а праз год «Тотэнгэм» трыюмфаваў у Кубку ўладальнікаў кубкаў[7]. Яшчэ ў 1959 годзе Нікалсан падпісаў Дэйва Макея й Джона Ўайта, якія сталі ключавымі гульцамі каманды, на якіх трымаліся здабытыя посьпехі. Таксама важным футбалістам каманды стаў Джымі Грывэз, які далучыўся да каманды ў 1961 годзе й стаў найбольш выніковым бамбардзірам у гісторыі найвышэйшага дывізіёну ангельскага футболу[8].

Каманда ў 1960 годзе.

Сэзон 1960—1961 гадоў пачаўся з сэрыі з 11 перамог, затым рушыла нічыя й яшчэ чатыры перамогі, што на той час уважалася за найлепшы старт у гісторыі найвышэйшага дывізіёну ангельскага футболу[9]. Тытул чэмпіёнаў быў заваяваны 17 красавіка 1961 году, калі «Тотэнгэм» перамаглі будучага віцэ‑чэмпіёна краіны «Шэфілд Ўэнздэй» удома зь лікам 2:1, маючы яшчэ тры матчы наперадзе. Дубль быў дасягнуты, калі лёнданцы выгулялі «Лэстэр Сіці» ў фінале Кубка Ангельшчыны 1960—1961 гадоў. Гэта быў першы дубль XX стагодзьдзя й першы з часу, калі «Астан Віла» зрабіла тое самае ў 1897 годзе[10]. У наступным годзе «Тотэнгэм Готспур» узяў свой другі запар кубак краіны, перамогшы ў фінале «Бэрнлі»[11].

15 траўня 1963 году «Тотэнгэм» стаў першай брытанскай камандай, якая здабыла эўрапейскі трафэй, уласна ўзяўшы Кубак уладальнікаў кубкаў 1962—1963 гадоў, разграміўшы ў фінале гішпанскі «Атлетыка» зь лікам 5:1[12]. У 1967 годзе каманда зноў трыюмфавала ў Кубку Ангельшчыны, узяла два Кубкі лігі ў 1971 і 1973 гадах, а таксама фінішавала на другім радку ў лізе ў сэзоне 1962—1963 гадоў. У 1973—1974 гадоў ангельцы прасунуліся да фіналу Кубка УЭФА, дзе саступілі нідэрляндзкаму «Фэеноорду». Усяго Нікалсан заваяваў восем буйных трафэяў за свае 16 гадоў на пасадзе трэнэра[7].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Гульельма Вікарыё Edit this on Wikidata 1996
3 Сьцяг Румыніі Аб Раду Дрэгушын 2002
4 Сьцяг Аўстрыі Аб Кевін Данза Edit this on Wikidata 1998
6 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Пальіньня Edit this on Wikidata (ар. Баварыя) 1995
7 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Хаві Сыманс Edit this on Wikidata 2003
8 Сьцяг Малі ПА Іў Бісума Edit this on Wikidata 1996
9 Сьцяг Бразыліі Нап Рышарлісан 1997
10 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэймз Мэдысан Edit this on Wikidata 1996
11 Сьцяг Францыі Нап Матыс Тэль Edit this on Wikidata 2005
13 Сьцяг Італіі Аб Дэстыні Ўдогі Edit this on Wikidata 2002
14 Сьцяг Ангельшчыны ПА Арчы Грэй Edit this on Wikidata 2006
15 Сьцяг Швэцыі ПА Люкас Бэргваль Edit this on Wikidata 2006
17 Сьцяг Аргентыны Аб Крыстыян Рамэра Edit this on Wikidata (капітан) 1998
19 Сьцяг Ангельшчыны Нап Домінік Саланке 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Ганы Нап Магамэд Кудус 2000
21 Сьцяг Швэцыі ПА Дэян Кулушэўскі Edit this on Wikidata 2000
22 Сьцяг Ангельшчыны ПА Конар Галагер 2000
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Пэдра Пора Edit this on Wikidata 1999
24 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэд Спэнс Edit this on Wikidata 2000
28 Сьцяг Францыі Нап Вільсон Адабэр Edit this on Wikidata 2004
29 Сьцяг Сэнэгалу ПА Пап Матар Сар Edit this on Wikidata 2002
30 Сьцяг Уругваю ПА Радрыга Бэнтанкур 1997
31 Сьцяг Чэхіі Бр Антанін Кінскі Edit this on Wikidata 2003
33 Сьцяг Ўэйлзу Аб Бэн Дэйвіс Edit this on Wikidata 1993
37 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Мікі ван дэ Вэн 2001
38 Сьцяг Бразыліі Аб Соўза Edit this on Wikidata 2006
39 Сьцяг Францыі Нап Рандаль Калё Муані Edit this on Wikidata (ар. ПСЖ) 1998
40 Сьцяг ЗША Бр Брэндан Остын Edit this on Wikidata 1999
  1. https://www.tottenhamhotspur.com/news/2026/march/roberto-de-zerbi-joins-as-men-s-head-coach/
  2. Drury, Reg. Obituary: Arthur Rowe // The Independent, 11.11.1993 г. Архіўная копія ад 15.03.2016 г.
  3. The Joy of Six: Newly promoted success stories. The Guardian (21.01.2011). Праверана 03.10.2018 г. Архіўная копія ад 04.10.2018 г.
  4. Stokkermans, Karel (17.06.2018) English Energy and Nordic Nonsense. RSSSF. Праверана 03.10.2018 г. Архіўная копія ад 04.10.2018 г.
  5.  Harris, Tim Players: 250 Men, Women and Animals Who Created Modern Sport. — Vintage Digital. — ISBN 9781409086918
  6. Danny Blanchflower – Captain, leader, All-Time Great. Tottenham Hotspur Football Club (10.02.2016). Праверана 30.06.2018 г. Архіўная копія ад 29.06.2018 г.
  7. 1 2 The Bill Nicholson years – glory, glory – 1960–1974. Tottenham Hotspur Football Club (25.10.2014). Праверана 30.06.2018 г. Архіўная копія ад 19.08.2020 г.
  8. Wilson, Jeremy. Special report: Jimmy Greaves pays tribute to Cristiano Ronaldo as Portuguese closes in on his magical mark // The Telegraph, 28.02.2017 г. Архіўная копія ад 10.01.2022 г.
  9. Smith, Adam. Manchester City smash all-time Football League record with win at Swansea // Sky Sports, 14.12.2017 г. Архіўная копія ад 07.01.2022 г.
  10. 1961 – Spurs' double year // BBC Sport, 10.05.2001 г. Архіўная копія ад 12.08.2017 г.
  11. The Cup Final 1962. British Pathé. Праверана 30.06.2018 г. Архіўная копія ад 07.01.2022 г.
  12. It was 50 years ago today – our historic win in Europe.... Tottenham Hotspur Football Club (15.05.2013). Праверана 30.06.2018 г. Архіўная копія ад 12.08.2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]