Гіём Ааро
Выгляд
| Гіём Ааро | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 сакавіка 1984[1][2] (42 гады) | |
| Рост | 192 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1997—2003 | Сэн-Пэруаз[d] | |
| 2004—2008 | Гаўр | 81 (33) |
| 2006—2007 | → Геньён[d] | 21 (8) |
| 2008—2013 | Пары Сэн-Жэрмэн | 114 (38) |
| 2013 | Далянь Прафэшнал[d] | 20 (3) |
| 2014 | Бардо | 16 (3) |
| 2014—2020 | Янг Бойз | 141 (94) |
| 2020—2022 | Сіён | 30 (9) |
| 2022—2023 | Сэн-Пэруаз[d] | |
| Зборныя | ||
| 2010—2011 | Францыя | 5 (0) |
Гіём Ааро (па-француску: Guillaume Hoarau; нар. 5 сакавіка 1984 году, Сэн-Люі, Францыя) — францускі футбаліст з вострава Рэюньён у Індыйскім акіяне, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Францыі. Выступаў у другой францускай лізе за «Гаўр» і «Геньён». У сэзоне 2007—2008 гадоў стаў пераможцам другой лігі ў складзе «Гаўру» й найлепшым бамбардзірам турніру з 28 галамі. Сума ягонага трансфэру з «Гаўру» ў ПСЖ склала 500 тыс. эўра. У сэзоне 2008—2009 гадоў забіў 17 галоў у вышэйшай францускай лізе за ПСЖ, падзяліўшы 2—3 месца ў спрэчцы бамбардзіраў з Андрэ-П’ерам Жыньякам і Карымам Бэнзэма. Доўгі час абараняў колеры бэрнскага клюбу «Янг Бойз», разам зь якім дамогся перамогі ў швайцарскім першынстве.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ПСЖ:
- Чэмпіён Францыі: 2013
- Уладальнік Кубка Францыі: 2010
«Янг Бойз»:
- Чэмпіён Швайцарыі: 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Швайцарыі: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Статыстыка на LFP.fr
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Футбалісты клюбу «Гаўр»
- Футбалісты клюбу «Геньён»
- Футбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Футбалісты клюбу «Далянь Аэрбін»
- Футбалісты клюбу «Бардо»
- Футбалісты клюбу «Янг Бойз» Бэрн
- Футбалісты клюбу «Сіён»
- Футбалісты зборнай Францыі
- Французы афрыканскага паходжаньня
- Францускія футбалісты