Нэймар
Нэймар | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 лютага 1992[1][2][3][4][5] (29 гадоў) Можы-дас-Крузіс, Сан-Паўлу[d], Бразылія[1] | |
Рост | 175 см[6] | |
Вага | 68 кг[6] | |
Пазыцыя | ўінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Пары Сэн-Жэрмэн | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2013 2013—2017 2017— |
Сантус Барсэлёна Пары Сэн-Жэрмэн |
103 (54) 123 (68) 52 (47) |
Зборныя | ||
2010— | Бразылія | 102 (61) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Нэйма́р да Сы́лва Са́нтус Жу́ніёр (па-партугальску: Neymar da Silva Santos Júnior; нар. 5 лютага 1992 году, Можы-дас-Крузіс, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, нападнік францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Адрозьніваецца выдатным дрыблінгам. Алімпійскі чэмпіён 2016 году.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Сантус»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нэймар зьяўляецца выхаванцам клюбу «Сантус», куды трапіў у 1999 годзе[7]. Ужо ў самым юным узросьце, яшчэ нават не дэбютаваўшы ў асноўным складзе клюбу, Нэймар прыцягнуў да сябе ўвагу самых разнастайных эўрапейскіх клюбаў, у тым ліку «Манчэстэр Сіці», «Рэалу», «Арсэналу», «Барсэлёны», «Чэлсі» й «Міляну», якія з дапамогай скаўтаў назіралі за ягонай гульнёй у моладзевым першынстве Сан-Паўлу, у якім нападнік вырабіў фурор, атрымаўшы мянушку «Новы Рабіньнё» дзякуючы манеры дрыблінгу, падобнай са знакамітым форвардам.
У 2008 годзе Нэймар падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Сантусам», разьлічаны да 2014 году, зь велізарнай сумай адчэпных, якія адразу палохалі многіх патэнцыйных пакупнікоў. 7 сакавіка 2009 году Нэймар дэбютаваў у асноўным складзе «Сантусу» ў матчы супраць «Оэстэ»[8]. Праз тыдзень у матчы супраць «Можы-Мірын» форвард забіў свой першы мяч у асноўным складзе клюбу. 24 сакавіка 2009 году стала вядома, што ў паслугах Нэймара зацікаўлены маскоўскі ЦСКА[9]. Пазьней Нэймарам ушчыльную зацікавіўся «Мілян». Увесну 2010 году Нэймар выйграў свой першы трафэй на дарослым узроўні, стаўшы чэмпіёнам штату Сан-Паўлу ў складзе «Сантусу», таксама ён быў названы найлепшым гульцом турніру[10].
У чэрвені 2011 году Нэймар ў складзе «Сантусу» атрымаў перамогу ў Кубку Лібэртадорэс, забіўшы адзін з двух мячоў у фінале[11]. За гэта ён быў названы найлепшым гульцом турніру[12]. Па сканчэньні сэзону 2011 году Нэймар быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату краіны[13], найлепшым гульцом Паўднёвай Амэрыкі[14], а таксама ўвайшоў у лік прэтэндэнтаў на Залаты мяч ФІФА[15]. 6 лютага 2012 году, зрабіўшы «дубль» у матчы супраць «Палмэйрасу», Нэймар дасягнуў адзнакі ў 100 забітых мячоў на прафэсійным узроўні[16].
«Барсэлёна»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
26 траўня 2013 году гішпанская «Барсэлёна» на сваім афіцыйным сайце паведаміла аб пераходзе Нэймара ў склад «сіне-гранатавых»[17]. Дэталі ўгоды не былі аб’яўленыя, аднак паводле зьвестак спартовай газэты «Marca», каталёнцы заплацілі за бразыльскага форварда каля 50 млн эўра, а штогадовы заробак гульца будзе складаць 7 млн эўра[18][19]. 3 жніўня 2017 году перайшоў у францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн», зь якім падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2022 году[20].
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2010 годзе Пэле запатрабаваў выклікаць у склад зборнай Бразыліі Нэймара й ягонага аднаклюбніка Ганса, каб тыя прынялі ўдзел у чэмпіянаце сьвету 2010 году[21]. Нэймар быў кандыдатам на паездку на чэмпіянат сьвету, але ня трапіў нават у сьпіс запасных гульцоў зборнай[22]. Прычынай нявыкліку гульца галоўны трэнэр зборнай Бразыліі, Карлас Дунга, назваў недастатковы ўзрост футбаліста[23].
10 жніўня 2010 году Нэймар дэбютаваў у складзе зборнай Бразыліі ў матчы супраць зборнай ЗША й у гэтай жа гульні забіў першы мяч сваёй каманды, сустрэча ў выніку скончылася перамогай бразыльцаў зь лікам 2:0.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Сантус»:
- Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2010
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2011
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2015
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Францыі: 2018
- Уладальнік Кубка францускае лігі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2018
Бразылія:
Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нэймар зьяўляецца вернікам каталіцкай царквы й як мінімум раз на тыдзень наведвае царкву. Таксама футбаліст рэгулярна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях[7]. У 19-гадовым узросьце Нэймар стаў бацькам, ягоная сяброўка Караліна, якой на момант родаў было 17 гадоў, нарадзіла яму сына Давіда Луку[24].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Transfermarkt — 2000.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Base de Datos del Futbol Argentino
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ а б в г https://web.archive.org/web/20170804175007/https://en.psg.fr/effectif/neymar-jr
- ^ а б Neymar — O Menino da Vila. planotatico.com
- ^ Na estréia de Neymar, Santos derrota Oeste. Esportes Terra
- ^ ЦСКА хочет подписать «нового Робиньо». championat.ru
- ^ Meninos da Vila comandam a festa de encerramento do Paulistão 2010. Globo Esporte
- ^ Совесть Неймара чиста — можно ехать в Европу! championat.com
- ^ Неймар признан лучшим игроком Кубка Либертадорес — 2011. championat.com
- ^ Неймар признан лучшим игроком чемпионата Бразилии. championat.com
- ^ Неймар признан «Королём футбола Америки». championat.com
- ^ Неймар: не разочарован что не получу «Золотой мяч». championat.com
- ^ Неймар забил 100-й гол в карьере. sports.ru
- ^ Neymar da Silva to join FC Barcelona for the next five seasons. FCBarcelona.com
- ^ Неймар подтвердил переход в «Барселону». Eurosport
- ^ Неймар стаў гульцом «Барселоны». Наша Ніва
- ^ Neymar Jr signs with Paris Saint-Germain!(анг.)
- ^ Пеле требует вызвать в сборную Неймара и Гансо. championat.ru
- ^ Роналдиньо попал в список запасных футболистов сборной Бразилии. championat.ru
- ^ Дунга: «Мне нужно побеждать сейчас, а не в 2014 году». sports.ru
- ^ Neymar ya es padre con 19 años. Marca
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нэймар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Сантус»
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Sambafoot
Пары Сэн-Жэрмэн — цяперашні склад
|
---|
1 Буфон · 2 Сылва · 3 Кімпэмбэ · 4 Керэр · 5 Маркіньнёс · 6 Вэрацьці · 7 Мбапэ · 9 Кавані · 10 Нэймар · 11 Дзі Марыя · 12 Мэнье · 13 Алвэс · 14 Бэрнат · 16 Арэаля · 17 Шупо-Матынг · 19 Дыяра · 20 Кюрзава · 21 Вэа · 22 Хэсэ · 23 Драксьлер · 24 Нкунку · 25 Раб’ё · 27 Дыябі · 30 Інасэн · 31 Дагба · 32 Рыман · 34 Н’Сакі · 35 Мбэ Со · 36 Сысако · 37 Туфікі · 38 Загрэ · 39 Жаржэн · 50 Сыбуа · Трэнэр: Тухэль |
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
- Бразыльскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году
- Футбалісты клюбу «Сантус»
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж