Лівэрпул (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лівэрпул
Liverpool FC.png
Поўная назва Liverpool Football Club
Заснаваны 3 чэрвеня 1892
Горад Лівэрпул, Ангельшчына
Стадыён Энфілд
Умяшчальнасьць: 54 074
Прэзыдэнт Том Ўэрнэр
Галоўны трэнэр Юрген Клёп
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2017—2018 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Лівэрпу́л» (па-ангельску: Liverpool Football Club) — ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў Лівэрпулі, графства Ланкашыр. «Лівэрпул» зьяўляецца самым пасьпяховым ангельскім футбольным клюбам — гэта адзіны ангельскі клюб, які дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў 5 разоў. Акрамя таго мэрсісайдцы 18 разоў выйгравалі чэмпіянат Ангельшчыны (больш толькі «Манчэстэр Юнайтэд» — 20 разоў), таксама ім належыць ангельскі рэкорд па колькасьці выйграных унутраных і эўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Лівэрпулу» — «Энфілд», які зьмяшчае 45 276 чалавек, разьмешчаны за тры мілі ад цэнтру Лівэрпулу.

Заснаваны 15 сакавіка 1892 году Джонам Гоўлдынгам, уладальнікам стадыёну «Энфілд». Гоўлдынг вырашыў стварыць уласную каманду пасьля таго, як папярэдні арандатар арэны, «Эвэртан», пакінуў яе праз спрэчку наконт арэнднай платы. Назва мусіла застацца ранейшай, «Эвэртан», аднак футбольная асацыяцыя адмовілася прызнаць новую каманду ў якасьці «Эвэртану». У выніку каманда была названая ў гонар гораду — «Лівэрпул». Ужо праз два гады клюб састаяў у ангельскай футбольнай лізе.

Зь імем клюбу зьвязаныя дзьве найвялікшыя трагедыі ў эўрапейскім футболе: на стадыёне «Эйзэль» 29 траўня 1985 году (загінула 39 гледачоў) і на стадыёне «Гілзбара» 15 красавіка 1989 году (загінула 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасьля «Эйзэлю» ангельскім клюбам забаранілі ўдзел у эўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Лівэрпулу» на шэсьць.

Гімнам клюбу з 1960-х гадоў зьяўляецца песьня «You'll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клюбу і на варотах Шэнклі, якія вядуць на стадыён «Энфілд».

Трафэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

¹ Больш, чым любы іншы ангельскі клюб

Клюбная статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Першы свой афіцыйны матч «Лівэрпул» правёў у Ланкашырскай лізе супраць клюбу «Гаер Ўолтан». «Чырвоныя» перамаглі 8:0. У іхнем складзе не было ніводнага ангельскага гульца, у асноўным гулялі шатляндцы.
  • Дэбют у Кубку Ангельшчыне: верасень 1892 году 4:0 супраць «Нантвучу».
  • Дэбют у ангельскай лізе: 2 верасьня 1893 году 2:0 супраць «Мідлзбра» (другая ангельская ліга).
  • Першы трафэй: у сэзоне 1893/94 «Лівэрпул» стаў чэмпіёнам другой лігі.
  • 5 верасьня 1896 году «Лівэрпул» сустракаўся з «Блэкбэрн Ровэрз». «Ровэрз» перамаглі 1:0, але шэсьць галоў падчас матчу былі адмененыя.
  • У сьнежні 1909 году «Ньюкасл» выйграваў на «Энфілдзе» зь лікам 2:5, але «чырвоныя» здолелі вырваць перамогу 6:5.
  • У 1910 годзе «Лівэрпул» выйграў свой першы матч на стадыёне «Олд Трафард», абгуляўшы «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 4:3.
  • Рэкорд па колькасьці хет-трыкаў прыналежыць Гордану Годжсану, які за пэрыяд паміж 11 верасьня 1926 і 2 лютага 1935 гады зрабіў 17 хет-трыкаў.
  • Найбуйнейшая параза: 0:8 ад «Гадэрсьфілд Таўн» у 1935 годзе і 1:9 ад «Бірмінггэм Сіці» 11 сьнежня 1954 году ў другой футбольнай лізе.
  • Тры запар хет-трыкі: Джэк Балмэр 1946/47 (больш хет-трыкаў ён не рабіў).
  • Роджэр Гант забіў больш за ўсё галоў за адзін сэзон — у сэзоне 1961/62 ён адзначыўся 41 раз.
  • Першы эўрапейскі матч: 17 жніўня 1964 году ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў «Лівэрпул» выйграў ісьляндзкі «Рэйк’явік» зь лікам 5:0.
  • У сэзоне 1965/66 «Лівэрпул» выйграў чэмпіянат Ангельшчыны, выкарыстаўшы толькі 14 гульцоў за ўвесь сэзон.
  • Найбуйнейшая перамога: 11:0 супраць «Стрэмсгадсэта» 17 верасьня 1974 году. Дзевяць зь дзесяці палявых гульцоў адзначыліся забітымі галамі.
  • Яну Рашу прыналежыць рэкорд «Лівэрпулу» па забітых галах ва ўсіх турнірах за адзін сэзон — у сэзоне 1983/84 ён забіў 47 галоў.
  • Найбуйнейшая перамога ў чэмпіянаце: 9:0 супраць «Крыстал Пэлас» 12 верасьня 1989.
  • Чатыры гульца забівалі 5 галоў у адным матчы:
  • Самы хуткі хет-трык: Робі Фаўлеру ў матчы супраць «Арсэналу» ў сэзоне 1994/95 спатрэбілася ўсяго 4 хвіліны і 32 сэкунды, каб забіць 3 галы
  • Самы далёкі гол «Лівэрпуля» забіў Шабі Алёнса, запусьціўшы мяч у вароты «Лутану» з 65 ярдаў 7 студзеня 2006 году ў матчы Кубка Ангельшчыны
  • «Лівэрпул» — першая каманда, якая прайшла ўсе тры раўнды кваліфікацыі, і што дайшла да плэй-оф Лігі Чэмпіёнаў (2005/06)

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 31 студзеня 2018 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Лёрыс Карыюс 1993
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Натаніел Клайн 1991
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Вірджыл ван Дэйк 1991
5 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Джарджыніё Вэйнальдум 1990
6 Сьцяг Харватыі Аб Дэян Лоўрэн 1989
7 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэймз Мілнэр 1986
9 Сьцяг Бразыліі Нап Рабэрту Фірміну 1991
11 Сьцяг Эгіпту Нап Магамэд Саляг 1992
12 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джо Гомэс 1997
14 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джордан Гэндэрсан 1990
17 Сьцяг Эстоніі Аб Рагнар Клаван 1985
18 Сьцяг Гішпаніі Аб Альбэрта Марэна 1992
19 Сьцяг Сэнэгалу Нап Садыё Манэ 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Ангельшчыны ПА Адам Лалана 1988
21 Сьцяг Ангельшчыны ПА Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен 1993
22 Сьцяг Бэльгіі Бр Сымон Міньяле 1988
23 Сьцяг Нямеччыны ПА Эмрэ Джан 1994
26 Сьцяг Шатляндыі Аб Эндру Робэртсан 1994
28 Сьцяг Ангельшчыны Нап Дэні Інгс 1992
29 Сьцяг Ангельшчыны Нап Домінік Саланке 1997
32 Сьцяг Камэруну Аб Жаэль Матып 1991
34 Сьцяг Вугоршчыны Бр Адам Богдан 1987
52 Сьцяг Ўэйлзу Бр Дэні Ўорд 1993
58 Сьцяг Ўэйлзу Нап Бэн Ўудбэрн 1999
66 Сьцяг Ангельшчыны Аб Трэнт Аляксандар-Арнальд 1998

Трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Лівэрпул (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў