Бэнфіка Лісабон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэнфіка
Поўная назва Sport Lisboa e Benfica
Заснаваны 28 лютага 1904
Горад Лісабон, Партугалія
Стадыён Эштадыю да Луш
Умяшчальнасьць: 65 647
Прэзыдэнт Руй Кошта[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
slbenfica.pt (парт.)​ (анг.)​ (гішп.)​ (фр.)

«Бэнфі́ка» (па-партугальску: Benfica) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабону. Заснаваны ў 1904 годзе. 38-разовы Чэмпіён Партугаліі і 26-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 7-разовы ўладальнік Кубка партугальскай лігі і 8-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1961, 1962), уладальнік Кубка УЭФА (1983).

«Бэнфіка» ўваходзіць у «вялікую тройку» клюбаў Партугаліі разам з «Порту» й «Спортынгам». Да таго ж, клюб ніводнага разу не пакідаў найвышэйшы партугальскі дывізіён. Акрамя таго, «Бэнфіка» стала першым клюбам у чэмпіянаце Партугаліі, які не атрымліваў паразаў у сэзоне, у чэмпіянаце 1972—1973 гадоў, а таксама адзіным клюбам Эўропы, які паўтарыў гэты посьпех у сэзоне 1977—1978 гадоў. Таксама клюб зьяўляецца адзіным партугальскім клюбам, якія прымаў удзел у васьмі фіналах эўрапейскіх клюбных турніраў. Характэрна, што ў адрозьненьне ад большасьці эўрапейскіх клюбаў, заўзятары «Бэнфікі» самі ўтрымліваюць клюб і кіруюць ім з моманту ягонага заснаваньня. Таксама «Бэнфіка» займае 22 месца ў сьпісе самых заможных камандаў плянэты, з гадавым абаротам у 111,1 млн эўра[1][2].

Прынцыповымі для «Бэнфікі» зьяўляюцца матчы з «Порту», якія ўвайшлі ў гісторыю партугальскага футболу як «Клясыка» (парт. O Clássico). Таксама клюб праводзіць прынцыповыя матчы супраць «Спортынгу», вядомыя партугальскім заўзятарам як дэрбі Лісабону.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 лютага 1904 году пасьля трэнавальных заняткаў па футболе купка спартоўцаў сустрэліся аптэцы Farmacia Franco з мэтай стварэньня грамадзкага футбольнага клюбу «Спорт-Лісабон», які б аб’ядноўваў паміж сабой толькі партугальскіх гульцоў[3][4]. На пасяджэньні прысутнічала 24 чалавекі, у тым ліку Космэ Даміян. На сустрэчы Жузэ Роза Радрыгіш быў прызначаны на пасаду прэзыдэнта клюбу разам з Даніелам душ Сантушам Брыту, які заняў пасалу сакратара. Мануэл Гурладзі быў абраны клюбным скарбнікам. Заснавальнікі вырашылі, што чырвоны і белы будуць клюбнымі колерамі, а лягатып арганізацыі будзе складацца з выявы арла і футбольнага мяча[5][6].

Першыя гульцы клюбу на фатаздымку 1904 году.

13 верасьня 1908 году «Спорт-Лісабон» паводле сумеснай дамоўленасьці ўключыла ў сваю структуру «Спорт-Бэнфіку» і зьмяніла сваю назву на «Спорт Лісабон-і-Бэнфіка». Не зважаючы на зьліцьцё, абодва клюбы працягвалі сваю дзейнасьць асобна. «Спорт-Лісабон» меў сваю футбольную дружыну, пакінуўшы свае колеры, лягатып і дэвіз. «Спорт-Бэнфіка» захавала за свабой спартовую пляцоўку[7], прэзыдэнта і раду. Абодва клюбы вызначылі, што дата заснаваньня сумеснага ўтварэньня павінна супадаць з «Спорт-Лісабонам», бо менавіта гэты клюб быў самым вядомым зь іх і даволі папулярных у горадзе, дзякуючы сваім футбольным заслугам. Што тычыцца лягатыпу, «Спорт-Лісабон» усё ж такі дадаў да яго роварнае кола, бо роварны спорт быў самым пасьпяховым сярод усіх аддзелаў «Спорт-Бэнфікі». Акрамя таго, два суб’екты мелі адных і тых жа чальцоў, што дапамагло стабілізаваць дзейнасьць аб’яднанай арганізацыі[6]. Тым ня менш, праблемы з выбарам пляцоўкі засталася. У першыя гады клюбы быў вымушаны мяняць лякацыю праз самыя розныя чыньнікі, у тым ліку праз высокую арэндную плату.

Партугальская ліга была зафундавана ў 1934 годзе, і, у дэбютны сэзон «Бэнфіка» заняла 3 месца. У наступных трох розыгрышах лісабонскі клюб станавіўся найлепшых у краіне, перамагаючы ў чэмпіянаце, дзякуючы ў тым ліку галоўнаму трэнэру вугорцу Ліпа Гэрцка[8]. На працягу 1940-х гадоў «Бэнфіка» яшчэ тройчы фінішавала на першым радку і чатыры разы здабывала Кубак Партугаліі, а ў 1943 годзе яшчэ адзін вугорскі трэнэр Янаш Біры здабыў з клюбам першы дубль, то бок перамогу ў лізе і кубку ў адзін сэзон[9]. Першы міжнародны посьпех клюбу прыпаў на 1950 год, калі дружына здабыла Лацінскі кубак, стаўшы, такім чынам, адзіным партугальскім клюбам, які здолеў дасягнуць такога посьпеху[10]. У фінале партугальцы выгулялі «Бардо», дзякуючы голу Жуніньню ў перагуляным матчы на Нацыянальным стадыёне ў Лісабоне[11]. Гэта быў першы міжнародны трафэй, здабыты партугальскім клюбам[12][13]. У 1957 годзе клюб чарговы раз дасягнуў фіналу, але гэтым разам трываў паразу ад мадрыдзкага «Рэалу» на «Сант’яга Бэрнабэў». З абраньнем на пасаду прэзыдэнту Жаакіма Фэрэйры Багальлю ў 1952 годзе і прыходам у структуру трэнэра Ота Глорыя ў 1954 годзе, «Бэнфіка» стала больш зарганізаванай і прафэсійнай камандай[14], пераехаўшы на новы 40-тысячны стадыён «Эштадыю да Луш», які ў 1960 годзе быў пашыраны да 70 тысяч глядацкіх месцаў[7][15]. На працягу 1950-х гадоў лісабонцы тройчы выгулялі ў розыгрышах лігі і шэсьць разоў здабывалі айчынны кубак. Не зважаючы на тое, што клюб стаўся чэмпіёнам краіны ў сэзоне 1954—1955 гадоў, арганізатары не запрасілі дружыну да ўдзелу ў дэбютным розыгрышу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнам. Такім чынам, клюб дэбютаваў у спаборніцтвах пад эгідай УЭФА толькі ў сэзоне 1957—1958 гадоў матчамі супраць гішпанскай «Сэвільлі»[16].

Ачоленая вугорцам Бэлам Гутманам, «Бэнфіка» стала самым моцным клюбам кантынэнту, атрымаўшы перамогу ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 1960—1961 гадоў. У фінале партугальцы выгулялі ў гішпанскай «Барсэлёны» зь лікам 3:2[17]. У наступным сэзоне «Бэнфіка» абараніла свой тытул, атрымаўшы перамогу ў фінале ў матчы супраць «Рэалу» зь лікам 5:3[18]. Дзякуючы перамогам клюб атрымаў права згуляць у Міжкантынэнтальным кубку ў якасьці прадстаўніка ад Эўропы, аднак, кубак ня здолеў скарыцца партугальцам. У выніку тытул атрымаў уругвайскі «Пэньяроль»[19][20]. Пазьней «Бэнфіка» яшчэ тройчы дасягнула фіналаў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, тываючы ў іх паразу ад «Міляну» ў 1963 годзе, «Інтэру» ў 1965 годзе і «Манчэстэр Юнайтэду» ў 1968 годзе[6]. У 1960-я гады дамінаваньне клюбу адчувалася і ўва айчынных спаборніцтвах, то бок «Бэнфіка» восем разоў станавілася чэмпіёнам Партугаліі і тры разы атрымлівала партугальскі кубак. Многія з гэтых посьпехаў зьвязаныя з выбітным гульцом Эўсэбію — адзінымм гульцом, які атрымліваў «Залаты мяч», выступаючы ў партугальскім клюбе[21][22].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Украіны Бр Анатоль Трубін 2001
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Альвара Фэрнандэс (ар. Ман. Юн.) 2003
4 Сьцяг Партугаліі Аб Антонію Сылва 2003
5 Сьцяг Бразыліі Аб Марату 2001
6 Сьцяг Даніі Аб Аляксандар Ба 1997
7 Сьцяг Бразыліі Нап Давід Нэрэс 1997
8 Сьцяг Нарвэгіі ПА Фрэдрык Аўрснэс 1995
9 Сьцяг Бразыліі Нап Артур Кабрал 1998
10 Сьцяг Турэччыны ПА Аркун Кёкчу 2000
11 Сьцяг Аргентыны Нап Анхэль Дзі Марыя 1988
14 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Бэрнат (ар. ПСЖ) 1993
19 Сьцяг Даніі Нап Каспэр Тэнгстэт 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Марыю 1993
24 Сьцяг Партугаліі Бр Самуэл Суарыш 2002
25 Сьцяг Аргентыны Нап Джанлюка Прэстыяньні 2006
27 Сьцяг Партугаліі Нап Рафа Сылва 1993
30 Сьцяг Аргентыны Аб Нікаляс Атамэндзі (капітан) 1988
32 Сьцяг Аргентыны Нап Бэнхамін Рольэйсэр (ар. Эстудыянтэс) 2000
36 Сьцяг Бразыліі Нап Маркус Леанарду 2003
44 Сьцяг Партугаліі Аб Тамас Араужу 2002
45 Сьцяг Японіі Бр Лео Какуба 2001
47 Сьцяг Партугаліі Нап Т’ягу Гаўвэя 2001
61 Сьцяг Партугаліі ПА Флярэнтыну Луіш 1999
87 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Нэвіш 2004

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Most widely supported football club. Guinness World Records
  2. ^ Deloitte Football Money League 2013. Delloite
  3. ^ «O nascimento do Benfica». Diário de Notícias.
  4. ^ Pereira 2009. С. 143.
  5. ^ «Foundation». S.L. Benfica.
  6. ^ а б в «História Benfica». ZeroZero.
  7. ^ а б «History of the Stadiums». S.L. Benfica.
  8. ^ Pereira 2009. С. 118.
  9. ^ Pereira 2009. С. 139.
  10. ^ Pereira 2009. С. 180.
  11. ^ «Bicampeões para a história». Visão. Portugal: Impresa Publishing. 2015. — С. 42. — ISSN 0872-3540.
  12. ^ Pereira 2009. С. 165.
  13. ^ «Benfica soma 77 troféus e deixa FC Porto a três e Sporting a 30». SAPO Desporto.
  14. ^ Pereira 2009. С. 120.
  15. ^ «Estádio do Sport Lisboa e Benfica (1954)». S.L. Benfica
  16. ^ «50 years of European Cup». UEFA. 2004. — С. 6—7.
  17. ^ «Benfica end Madrid’s golden age». UEFA.
  18. ^ «Eusébio stars in Benfica’s second triumph». UEFA.
  19. ^ «Intercontinental Cup 1961». FIFA.
  20. ^ «Extraordinary Pele crowns Santos in Lisbon». FIFA.
  21. ^ Pereira 2009. С. 43.
  22. ^ «Foi há 50 anos que Eusébio recebeu a Bola de Ouro». Maisfutebol.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]