Перайсьці да зьместу

ЦСКА Масква (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ЦСКА
Поўная назва па-беларуску: ЦСКА (Масква)
Заснаваны 1911
Горад Масква, Расея
Стадыён ВЭБ Арэна
Умяшчальнасьць: 30 000
КіраўнікЯўген Гінер[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

ЦСКА (па-расейску: Центральный спортивный клуб армии) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Шасьціразовы чэмпіён Расеі, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Расеі. Сяміразовы чэмпіён СССР, пяціразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка УЭФА (2005). ЦСКА зьяўляецца адным з найстарэйшых і самых тытулаваных расейскіх клюбаў у постсавецкай гісторыі[2], які вядзе сваю гісторыю ад каманды ТАЛС (таварыства аматараў лыжнага спорту), заснаванага ў 1911 годзе.

У сэзоне 2009—2010 гадоў ЦСКА выйшаў у першы раз у сваёй гісторыі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Тады расейская каманда сустракалася з гішпанскай «Сэвільляй» і паводле вынікаў сустрэч ЦСКА перайшлі ў наступны раўнд, дзе з аднолькавым лікам 0:1 саступілі італьянскаму «Інтэру».

ЦСКА зьяўляецца трэцім самым папулярным клюбам у Расеі пасьля «Спартаку» й «Зэніту»[3].

Эмблема ТАЛС

Гісторыя футбольнага клюбу ЦСКА пачалася ў 1911 годзе, калі ў Таварыстве аматараў лыжнага спорту (ТАЛС) была арганізавана футбольная сэкцыя[4]. На базе гэтай футбольнай сэкцыі было сфарміравана тры каманды, якія ў тым жа годзе ўпершыню прынялі ўдзел у чэмпіянаце Масквы ў клясе «Б». 14 (27) жніўня 1911 году быў згуляны першы афіцыйны матч каманды ТАЛС з клюбам «Вэга». Матч скончыўся перамогай футбалістаў ТАЛС зь лікам 6:2. У 1917 годзе каманда заваявала першае месца ў Казанскай лізе (першынстве камандаў, якія разьмяшчаліся ў дачных мясцовасьцях уздоўж Казанскай чыгункі) і выйшла ў «А» чэмпіянату Масквы, дзе выступала да 1922 году.

Пасьля сэзону 1917 году частка другой каманды ТАЛС перайшла ў першую. У 1921 годзе ў восеньскім першынстве Масквы (Кубку Фульда) чэмпіён вызначаўся ў «залатым матчы», у якім прымалі ўдзел каманды ТАЛС і КФС. Каманда КФС перамагла зь лікам 6:0. У сэзоне 1922 году футбалісты ТАЛС перамаглі ў вясновым чэмпіянаце Масквы й занялі другое месца ў восеньскім[5]. У тым жа годзе ТАЛС перамагла ў розыгрышу «Кубку КФС — Каламягі», у фінале якога па рэглямэнце сустракаліся пераможцы першай і другой ліг маскоўскага чэмпіянату, і «Кубак Сталіца» у якім сустракаліся чэмпіёны Масквы й Петраграда. Сэзон 1922 году быў апошнім, у якім каманда выступала пад назвай ТАЛС.

У сэзоне 1923 году ў савецкім спорце наступілі перамены. «Буржуазны» спорт вырашылі паставіць на сацыялістычныя рэйкі. Усе старыя спартовыя таварыствы былі зачыненыя альбо расфармаваныя, а на іхняй аснове былі ўтвораны ведамасныя каманды. Усе чальцы «старых» камандаў залічваліся ў адпаведныя ведамствы, а маёмасьць (у тым ліку стадыёны й спортпляцоўкі) перадаваліся новым камандам[6]. Спартоўцы ТАЛС ўліліся ў наваствораную супольнасьць Досьледна-паказальнай пляцоўцы Ўсевобуча (ДППУ), створаная пад крылом Чырвонай арміі. Сярод асноўных мэтаў ДППУ значыліся праца па агульнай і ваеннай падрыхтоўцы дапрызыўнікоў і фізычнае аздараўленьне дапрызыўнікоў і байцоў Чырвонай арміі[7].

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Расеі ПА Даніл Кругавой Edit this on Wikidata 1998
4 Сьцяг Бразыліі Аб Жуан Віктар Edit this on Wikidata 1998
5 Сьцяг Аргентыны ПА Радрыга Вільягра Edit this on Wikidata 2001
7 Сьцяг Бразыліі ПА Матэўс Алвэс Edit this on Wikidata 2005
8 Сьцяг Беларусі Нап Арцём Шуманскі 2004
9 Сьцяг Бразыліі Нап Алерандру Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Расеі ПА Іван Аблякоў Edit this on Wikidata 1998
11 Сьцяг Расеі Нап Тамерлан Мусаеў Edit this on Wikidata 2001
14 Сьцяг Расеі Нап Ягор Ушакоў Edit this on Wikidata 2002
17 Сьцяг Расеі Нап Кірыл Глебаў Edit this on Wikidata 2005
18 Сьцяг Аргентыны ПА Ліянэль Вэрдэ Edit this on Wikidata (ар. Уніён СФ) 2004
19 Сьцяг Калюмбіі Нап Даніель Руіс Edit this on Wikidata (ар. Мільянарыяс) 2001
20 Сьцяг Сэрбіі ПА Матыя Попавіч Edit this on Wikidata 2006
22 Сьцяг Сэрбіі Аб Мілан Гаіч Edit this on Wikidata 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Расеі Аб Джамалутдын Абдулкадыраў Edit this on Wikidata 2005
24 Сьцяг Аргентыны Аб Раміра Дзі Люсіяна Edit this on Wikidata 2004
27 Сьцяг Бразыліі Аб Мойзэс Edit this on Wikidata 1995
30 Сьцяг Расеі Нап Глеб Папалітаў 2007
31 Сьцяг Расеі ПА Мацьвей Кісьляк Edit this on Wikidata 2005
35 Сьцяг Расеі Бр Ігар Акінфееў (капітан) 1986
37 Сьцяг Бразыліі Нап Энрыке Карму 2006
49 Сьцяг Расеі Бр Уладзіслаў Торап Edit this on Wikidata 2003
52 Сьцяг Армэніі ПА Арцём Бандзікян Edit this on Wikidata 2005
68 Сьцяг Расеі Аб Міхаіл Радно Edit this on Wikidata 2005
78 Сьцяг Расеі Аб Ігар Дзівееў Edit this on Wikidata 1999
85 Сьцяг Расеі Бр Ягор Бесаеў 2006
88 Сьцяг Расеі Нап Арцём Серыкаў 2007
90 Сьцяг Расеі Аб Мацьвей Лукін Edit this on Wikidata 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]