Перайсьці да зьместу

Сон Хын Мін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сон Хын-Мін»)
Сон Хын Мін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 ліпеня 1992(1992-07-08)[1][2][3] (34 гады)
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Лос-Анджэлес
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013 Гамбург 73 (20)
2013—2015 Баер Левэркузэн 62 (21)
2015—2025 Тотэнгэм Готспур 333 (127)
2025—4 Лос-Анджэлес 23 (9)
Зборныя
2008—2009 Рэспубліка Карэя (да 17)[d] 18 (7)
2010—4 Рэспубліка Карэя 144 (56)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 траўня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
3 чэрвеня 2026.

Сон Хын Мін (па-карэйску: 손흥민; нар. 8 ліпеня 1992 году, Чхунчон, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, нападнік клюбу «Лос-Анджэлес» з МЛС і нацыянальнай зборнай Карэі.

У 2008 годзе Сон перайшоў з моладзевай каманды «Гамбургу» ва ўзросьце 16 гадоў. У перадсэзонны пэрыяд сэзону 2010/2011 ён быў адным зь лідэраў каманды, забіўшы 9 галоў. У гэтым жа сэзоне ён падпісаў першы прафэсійны кантракт з «Гамбургам». У жніўні 2010 году атрымаў траўму ступні і выбыў на 2 месяцы. Вярнуўся ў шэрагі каманды 30 кастрычніка 2010 году і забіў свой першы гол у афіцыйных сустрэчах Бундэсьлігі ў браму каманды «Кёльн». Стаў самым маладым аўтарам голу ў гісторыі «Гамбургу», пераўзыдучы Манфрэда Кальца.

У лістападзе 2010 году Сон падпісаў новы кантракт з «Гамбургам», які быў разьлічаны да 2014 году[4]. У Нямеччыне атрымаў мянушку «карэйскі Мюлер» і хвалу Франца Бэкенбаўэра, які сказаў што ў Сона ёсьць усе якасьці, каб стаць другім Чха Бом Гынам.

13 чэрвеня 2013 году Сон перайшоў у «Баер», зь якім падпісаў кантракт да 2018 году[5]. Разглядаўся як замена Андрэ Шурле, які перайшоў у «Чэлсі»

9 лістапада 2013 году Сон аформіў хет-трык у браму сваёй былой каманды і аддаў галявую перадачу[6]. Матч «Баер» — «Гамбург» скончыўся зь лікам 5:3. Сон быў прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сон згуляў 5 матчаў за зборную Рэспублікі Карэя на Кубку Азіі па футболе ў 2011 годзе і забіў 1 гол у браму зборнай Індыі. У 2014 годзе ўключаны ў склад зборнай Карэі на чэмпіянат сьвету. Разглядаецца, як лідэр атак карэйскай каманды, у дэбютнай гульні ЧС-2014 са зборнай Расеі прадэманстраваў яскравую і актыўную гульню.

«Тотэнгэм Готспур»:

Рэспубліка Карэя:

  • Найлепшы футбаліст Карэі 2014 году
  • Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў: 2016

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]