Валюр Рэйк’явік
Выгляд
| Валюр | |
| Поўная назва | Knattspyrnufélagið Valur |
|---|---|
| Заснаваны | 11 траўня 1911 |
| Горад | Рэйк’явік, Ісьляндыя |
| Стадыён | Глідарэндзі Умяшчальнасьць: 3000 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Бэста дэйльд карля |
| · 2025 | 2 месца |
| Афіцыйны сайт | |
«Ва́люр» (па-ісьляндзку: Valur) — ісьляндзкі футбольны клюб з гораду Рэйк’явіку. Заснаваны ў 1911 годзе. 23-разовы чэмпіён Ісьляндыі, 11-разовы ўладальнік Кубка Ісьляндыі. Уважаецца за адзін з самых пасьпяховых клюбаў краіны. Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Глідарэндзі. Традыцыйнымі колерамі каманды ёсьць чырвоны і белы.