Тоні Кроос
Тоні Кроос | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 студзеня 1990[1] (33 гады) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рэал Мадрыд | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2014 2009—2010 2014— |
Баварыя → Баер (арэнда) Рэал Мадрыд |
130 (13) 43 (10) 260 (21) |
Зборныя | ||
2010— | Нямеччына | 106 (17) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
То́ні Кро́ос (па-нямецку: Toni Kroos; нарадзіўся 4 студзеня 1990 году, Грайфсвальд, НДР) — нямецкі футбаліст, які выступае за гішпанскі клюб «Рэал» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тоні зьяўляецца выхаванцам юнацкіх камандаў «Грайфсвальдэру», «Ганзы» й «Баварыі». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе за каманду клюбу «Баварыя», у якой правёў два сэзоны, прыняўшы ўдзел у 19 матчах чэмпіянату. Паралельна выступаў за другую каманду «Баварыі», якая спаборнічала ў рэгіянальнай лізе, а пасьля — у трэцяй бундэсьлізе.
У лютым 2009 году на ўмовах арэнды перайшоў у стан левэркузэнскага «Баеру», у камандзе якога адразу ж атрымаў сталае месца ў стартавым складзе. У 2010 годзе вярнуўся ў «Баварыю».
16 жніўня 2010 году ён выйшаў у стартавым складзе ў матчы першага раўнду кубка Нямеччыны супраць клюбу «ТСФ Германія Віндэк», забіўшы трэці гол у пераможным матчы (4:0). 29 кастрычніка Тоні забіў першы гол за «Баварыю» ў Бундэсьлізе, адзначыўшыся ў пераможным зь лікам 4:1 матчы супраць «Фрайбургу». Падчас сэзону 2010—2011 гадоў Кроос быў сталым гульцом асноўнага складу ва ўсіх турнірах, у якіх браў удзел клюб.
Падчас сэзону 2011—2012 гадоў Тоні выступаў пад кіраўніцтвам Юпа Гайнкеса, ягоным былым трэнэрам у Левэркузэне. Кроос разам са сваім партнэрам Бастыянам Швайнштайгерам утварыў моцную лінію цэнтральнай часткі паўабароны. Ён адгуляў 51 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах на працягу сэзону, у тым ліку ўзяў удзел у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе «Баварыя» была зьбіта па пэнальці лёнданскім «Чэлсі» на Альянц-Арэне.
У сэзоне 2012—2013 гадоў Кроос як і ў апошнія гады быў важным чальцом камады, разам зь якой атрымаў перамогу адразу ў трох турнірах. У першым чатырох матчах Бундэсьлігі Тоні тройчы адзначыўся. Таксама, гулец забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у першым матчы групавога этапу ў матчы супраць «Валенсіі». Атрымаўшы траўму ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювэнтусу»[3], Кроос прапусьціў астатнія матчы туріінру, у тым ліку пераможны фінал, а таксама апошнія сем матчаў Бундэсьлігі сезону.
Да пачатку сэзону 2013—2014 гадоў Кроос вярнуўся ў былую форму. 4 кастрычніка 2013 году ён забіў свой першы гол у сэзоне ў нічыйным матчы зь лікам 1:1 супраць свайго былога клюбу «Баеру». 21 сьнежня 2013 году ён узяў удзел у фінальным матчы клюбнага чэмпіянату сьвету супраць «Раджы» (2:0)[4]. 19 лютага 2014 году Кроос забіў свой другі гол у сэзоне ў пераможным матчы 2:0 Лігі чэмпіёнаў супраць «Арсэналу».
17 ліпеня 2014 году мадрыдзкі «Рэал» абвесьціў пра пераход нямецкага паўабаронцы ў гішпанскі клюб[5].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Стыль гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кроос мае добрае бачаньне поля. Менавіта гэтая ягоная якасьць робіць яго адным з самых пэрспэктыўных маладых плэймэйкераў сьвету. Дакладныя перадачы любой далёкасьці, пошук партнэраў, магутныя ўдары з абедзьвюх ног ягоныя добрыя якасьці. Таксама Кроос ёсьць спэцыялістам па стандартах.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2008, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2008, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка нямецкай лігі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2010, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2013
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2017, 2020, 2022
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2017, 2020, 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2016, 2017, 2018, 2022
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2014, 2017, 2022
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету: 2010
Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зьяўляецца старэйшым братам было нападніка Фэлікса Крооса.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Toni Kroos // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek, Österreichische Nationalbibliothek Record #1052565255 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Bayern Munich's Toni Kroos expected to miss rest of season with injury. Sky Sports.
- ^ Bayern Munich 2-0 Raja Casablanca. BBC Sport
- ^ Official statement: Toni Kroos. Real Madrid
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйны сайт
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
Рэал Мадрыд — цяперашні склад
|
---|
1 Куртуа · 2 Карвахаль · 3 Мілітан · 4 Аляба · 5 Вальеха · 6 Нача · 7 Азар · 8 Кроос · 9 Бэнзэма · 10 Модрыч · 11 Асэнсіё · 12 Камавінга · 13 Лунін · 15 Вальвэрдэ · 16 Адрыясоля · 17 Васкес · 18 Чуамэні · 19 Сэбальяс · 20 Вінісіюс · 21 Радрыгу · 22 Рудыгер · 23 Мэндзі · 24 Дыяс · Трэнэр: Анчэлёцьці |