Крыстыян Пулішыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Пулішыч
USMNT vs. Trinidad and Tobago (48125059622) (cropped).jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 верасьня 1998(1998-09-18)[1] (24 гады)
Рост 177 см[2]
Вага 69 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2019
2019—
2019
Барусія Дортмунд
Чэлсі
Барусія Дортмунд (арэнда)
70 (9)
90 (20)
20 (4)
Зборныя
2016— ЗША 56 (22)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
5 студзеня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
3 сьнежня 2022.

Кры́стыян Пу́лішыч (па-ангельску: Christian Pulisic; нар. 18 верасьня 1998 году) — амэрыканскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і ўінгер ангельскага клюбу «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай ЗША. Праз высокі ўзровень гульні і нацыянальнасьць атрымаў мянушку «Капітан Амэрыка» як ад заўзятараў, гэтак і ад іншых гульцоў[3]. Мае харвацкае паходжаньне.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пулішыч распачаў сваю прафэсійную кар’еру ў нямецкім клюбе «Барусія» з Дортмунду, дзе пасьля хуткага прагрэсаваньня праз моладзевую акадэмію каманды быў запрошаны да асноўнай дружыны клюбу ў 2016 годзе ў веку 17 гадоў[4]. 30 студзеня 2016 году гулец дэбютаваў у Бундэсьлізе ў пераможным матчы супраць «Інгальштату» (2:0), калі зьявіўся на поле на зьмену Адрыяну Рамасу[5]. 18 лютага футбаліст дэбютаваў у Лізе Эўропы, зноўку выйшаўшы ў другой палове матчу супраць «Порту». Дортмундцы таксама перамаглі зь лікам 2:0[6]. Пулішыч двйочы адзначыўся голам у гэтым сэзоне ў брамы «Гамбургу» і «Штутгарта». У цэлым год атрымаўся прарыўным і гулец трывала замацаваўся ў асноўным складзе клюбу. Гулец да таго ж дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў УЭФА. 23 студзеня 2017 году Пулішыч склаў новую ўгоду з клюбам, гэтым разам да 2020 году[7]. 8 сакавіка ён трапна пацэліў у браму «Бэнфікі» ў матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, распачаўшы асабістую галявую статыстыку ў гэтым турніры. Клюб перамог зь лікам 4:0.

2 студзеня 2019 году паўабаронца падпісаў дамову з клюбам Прэм’ер-лігі «Чэлсі». Паводле ацэнак угода каштавала лёнданцам 58 млн фунтаў стэрлінгаў. Паводле дамоўленасьці гулец працягнуў абараняць колеры нямецкага клюбу да сканчэньня сэзону 2018—2019 гадоў[8]. Гэты трансфэр зрабіў Пулічыша самым дарагім амэрыканскім футбалістам у сьвеце і другім самым дарагім продажам «Барусіі» пасьля Ўсмана Дэмбэле[9]. Дэбют гульца адбыўся 11 жніўня 2019 году ў матчы ангельскага першынства супраць «Манчэстэр Юнайтэд». 26 кастрычніка 2019 году Пулішыч пацэліў першы гол, адзначыўшыся першым у сваёй кар’еры хет-трыкам у матчы супраць «Бэрнлі» (2:4). У наступным гулец працягнуў чыніць галы, то бок ад ягоных дзеяньняў пацярпелі «Ўотфард» і «Крыстал Пэлас». Па сканчэньні паўзы, выкліканай пандэміяй каранавірусу, футбаліст працягнуў забіваць галы, адзачыўшыся ў матчах супраць «Астан Вілы» і «Манчэстэр Сіці». Гулец забіў першы гол у фінале Кубка Ангельшчыны 2020 году ўжо на 5-й хвіліне, але гэта не дапамагло здабыць тытул, бо «Арсэнал» забіў двойчы цягам сустрэчы. Пулішыч падчас гульні атрымаў пашкоджаньне і быў заменены. На наступны сэзон атлет атрымаў 10 нумар па сыходзе Віліяна, але пляцоўцы не зьяўляўся ажно да 3 кастрычніка з прычыны траўмы. Першы гол па акрыяньні забіў у браму расейскага «Краснадару» ў Лізе чэмпіёнаў (4:0). Аднак, прыдатную формы гулец прадбаў толькі ў красавіку 2021 году, калі адзначаўся галамі як у матчах Прэм’ер-лігі, гэтак і Лігі чэмпіёнаў. Гульнявы год жа скончыўся перамогаў «сініх» у Лізе чэмпіёнаў. Сэзон 2021—2022 гадоў Пулішыч пачаў у старце, а клюб перамог «Крыстал Пэлас» зь лікам 3:0. Сам гулец забіў другі гол каманды. На наступным тыдні амэрыканец атрымаў станоўчы вынік тэставаньня на каранавірус і выбыў яшчэ з пашкоджаньнем. Вярнуўся да складу толькі ў лістападзе. Пулішыч забіў у сваім першым стартавым матчы пад кіраўніцтвам новага трэнэра «Чэлсі» Грэма Потэра ў матчы супраць «Ўулвэргэмптана» (3:0)[10].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбаліст выступаў у шэрагу юнацкіх і моладзевых зборных ЗША, і нават часам быў капітанам дружыны. 27 сакавіка 2016 году быў выкліканы да нацыянальнай зборнай на кваліфікацыйны матч супраць зборнай Гватэмалы. Праз два дні Пулішыч дэбютаваў у складзе амэрыканцаў, зьявіўшыся на пляцоўцы на 81-й хвіліне замест Грэма Зусі. Гулец быў уключаны ў заяўку зборнай на Кубак Амэрыкі 2016 году, а праз тыдзень у таварыскім матчы супраць зборнай Балівіі пацэліў свой першы мяч у браму суперніка, абараняючы колеры роднай краіны.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Барусія»:

«Чэлсі»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]