Перайсьці да зьместу

Гофэнгайм (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гофэнгайм
Поўная назва Turn- und Sportgemeinschaft 1899 Hoffenheim e.V.
Заснаваны 1 ліпеня 1899
Горад Зынсгайм, Нямеччына
Стадыён Райн-Нэкар-Арэна
Умяшчальнасьць: 30 150
КіраўнікДытмар Гоп[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2024—2025 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
achtzehn99.de (ням.)​ (анг.)
tsg-hoffenheim.de

«Гофэнгайм» (па-нямецку: TSG 1899 Hoffenheim) — нямецкі футбольны клюб з гораду Зынсгайму (дакладней, з гарадзкога раёну Гофэнгайму). Заснаваны ў 1899 годзе. Нягледзячы на доўгую гісторыю, клюб толькі ў 2008 годзе ўпершыню прабіўся ў нямецкі найвышэйшы дывізіён. У 2007 годзе клюб вырашыў прыняць выкарыстаньне кароткай формы імені «1899 Hoffenheim» замест традыцыйнага «TSG Hoffenheim». Гуляўчы ў пятым па значнасьці дывізіёне Нямеччыны ў 2000 годзе, клюб здолеў прабіцца ў Бундэсьлігу ў 2008 годзе, дзякуючы фінансавай падтрымцы былога гульца клюбу й магната праграмнага забесьпячэньня Дытмара Гопа. Клюб прадстаўляе былую вёску Гофэнгайм, якая цяпер зьяўляецца раёнам гораду Зынсгайм у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.

Футбольны клюб «Гофэнгайм-1899» быў заснаваны 1 ліпеня 1899 году як спартовае таварыства, якое аб’ядноўвала некалькі відаў спорту: гімнастыку, валейбол, барацьбу і іншыя. Футбол таксама быў прадстаўлены ў дадзеным таварыстве, але доўгі час ня быў на вядучых ролях. Футбольная каманда на працягу цэлага стагодзьдзя выступала ў ніжэйшых аматарскіх лігах. Да 1989 году клюб гуляў у Бэцырксьлігзе, у сёмым дывізіёне ў тагачасным нямецкім футболе. У сэзоне 1988—1989 гадоў заняў апошняе месца ў сёмым дывізіёне й вылецеў у Крайсклясэ A.

Пасьля вылету ў найніжэйшую лігу, мільярдэр Дытмар Гоп, які сам у юнацтве гуляў за «Гофэнгайм», пачаў спансаваць клюб. Спачатку ён вылучыў 10 тысячаў нямецкіх марак на новыя мячы й трэніравальнае абсталяваньне. У сэзоне 1989—1990 гадоў клюб перамог у турніры Крайсклясэ й вярнуўся ў Бэцырксьлігу, у якой на наступны сэзон таксама заняў першае месца. У 1990—1996 гадох «Гофэнгайм» гуляў у Ляндэсьлізе, у шостым па значнасьці нямецкім дывізіёне, у 1996 годзе клюб здолеў пераммагчы й у гэтай лізе, пяройдучы ў Фэрбандсьлігу. У 2000 годзе «Гофээнгайм» перамог у Фэрбандсьлізе, перайшоўшы ў Обэрлігу, дзе ў першым жа сэзоне заняў першае месца.

За два сэзоны, з 1999 па 2001 гады, клюб падняўся з раённай лігі ў рэгіянальную лігу, аналяг другога дывізіёну. Такім чынам, у сэзоне 2001—2002 гадоў клюб дабраўся да трэцяга дывізіёну — Рэгіёнальлігі, наперадзе якой у Нямеччыне знаходзяцца толькі абедзьве Бундэсьлігі. У сэзоне 2001—2002 клюб заняў 13 месца ў Рэгіёнальлізе, у сэзонах 2002—2003 і 2003—2004 гадоў клюб заняў 5 масца, у 2004—2005 — сёмае, а ў 2005—2006 — чацьвертае. У сэзоне 2002—2003 гадоў «Гофэнгайм» упершыню пасьпяхова кваліфікаваўся ў Кубак Нямеччыны. Перамогшы «Гройтэр Фюрт» на стадыі 1/32 фіналу (4:1), яны былі спыненыя «Кёльнам» матчы 1/16 фіналу (1:5).

Сэзон 2003—2004 гадоў пра вясковы клюб пад мэцэнацтвам мільярдэра даведалася ўся Нямеччына: у Кубку Нямеччыны «Гофэнгайм» абыграў «Айнтрахт» з Трыру (4:3), «Карльсруэ» (4:0) й левэркузэнскі «Баер» (3:2 — першы афіцыйны матч гафэнгаймцаў супраць прадстаўніка Бундэсьлігі) і дабраўся да чвэрцьфіналу, у якім саступіў «Любэку» (0:1).

У сэзоне 2006—2007 гадоў, зьдзейсьніўшы магутны рывок у другім крузе чэмпіянату, «Гофэнгайм» заняў другое месца ў Рэгіёнальлізе й перайшоў у Другую Бундэсьлігу. Выхад у лігу вышэй прывёў да таго, што клюбу спатрэбіўся новы стадыён, бо стары «Стадыён імя Дытмара Гопа» быў разьлічаны толькі на 6 тысячаў гледачоў. Першую палову сэзона 2008—2009 клюб правёў на стадыёне ў Мангайме. З другой паловы сэзону 2008—2009 гадоў «Гофэнгайм» гуляў на новым стадыёне «Райн-Нэкар-Арэна» ў Зынсгайме, які разьлічаны на 30 000 гледачоў.

Сэзон 2007—2008 гадоў прайшоў для «Гофэнгайму» вельмі ўдала: другое месца ў Другой Бундэсьлізе й пераход у найвышэйшы дывізіён нямецкага футболу; чвэрцьфінал у Кубку Нямеччыны. У гэтым сэзоне быў усталяваны рэкорд Другі Бундэсьлігі па суме за трансфэр футбаліста: Эдуарду быў набыты за 8 мільёнаў эўра. Усяго сума, укладзеная Гопам у клюб з 1989 году, ацэньваецца ў 150—200 мільёнаў эўра.

Пасьля 18 тураў у Бундэсьлізе 2008—2009 гадоў практычна з пачатку чэмпіянату займала месца на вяршыні турнірнай табліцы, нападнік клюбу басьніец Ведад Ібішэвіч узначальваў сьпіс бамбардзіраў чэмпіянату, каманда сэнсацыйна заняла 1 месца й стала «восеньскім чэмпіёнам». Пасьля зімы ў камандзе пачаўся спад. У выніку ў свой дэбютны сэзон «Гофэнгайм» заняў 7 месца.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Олівэр Баўман Edit this on Wikidata (капітан) 1990
2 Сьцяг Чэхіі Аб Робін Гранач Edit this on Wikidata 2000
5 Сьцяг Турэччыны Аб Азан Кабак Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Грыша Прэмэль 1995
7 Сьцяг Косава ПА Леон Аўдулягу Edit this on Wikidata 2004
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Дэніс Гайгер Edit this on Wikidata 1998
9 Сьцяг Тога Нап Іляс Бэбу Edit this on Wikidata 1994
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Мугамэд Дамар Edit this on Wikidata 2004
11 Сьцяг Косава Нап Фісьнік Асьляні Edit this on Wikidata 2002
13 Сьцяг Бразыліі Аб Бэрнарду Edit this on Wikidata 1995
15 Сьцяг Францыі Аб Валентэн Жандры Edit this on Wikidata 2000
17 Сьцяг Нямеччыны ПА Умут Тахумджу Edit this on Wikidata 2004
18 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Ваўтэр Бюргер Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Нямеччыны Нап Тым Лемпэрле Edit this on Wikidata 2002
21 Сьцяг Швайцарыі Аб Альбіян Гайдары Edit this on Wikidata 2003
22 Сьцяг Аўстрыі Аб Аляксандар Прас Edit this on Wikidata 2001
23 Сьцяг Чэхіі Нап Адам Гложак 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Францыі Нап Давід Маква Edit this on Wikidata 2004
25 Сьцяг Нігерыі Аб Кевін Акпогума Edit this on Wikidata 1995
27 Сьцяг Харватыі ПА Андрэй Крамарыч 1991
28 Сьцяг Японіі Аб Кокі Мачыда Edit this on Wikidata 1997
29 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Базумана Турэ Edit this on Wikidata 2006
32 Сьцяг Нямеччыны Нап Мэргім Бэрыша Edit this on Wikidata 1998
33 Сьцяг Нямеччыны Нап Макс Мёрштэт Edit this on Wikidata 2006
34 Сьцяг Чэхіі Аб Уладзімер Цоўфал Edit this on Wikidata 1992
35 Сьцяг Бразыліі Аб Артур Шавэс Edit this on Wikidata 2001
36 Сьцяг Ісьляндыі Бр Люкас Пэтэрсан 2004
37 Сьцяг Нямеччыны Бр Люка Філіп Edit this on Wikidata 2000
38 Сьцяг Нямеччыны Нап Дэніс Цайтлер Edit this on Wikidata 2006
40 Сьцяг Нямеччыны Аб Гэнэс Бэрэнс Edit this on Wikidata 2005
45 Сьцяг Нямеччыны Аб Кельвэн Фрээс 2005
48 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Лука Джурыч 2003
53 Сьцяг Нігерыі Нап Прэшас Бэнджамін 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]