Ігар Стасевіч
Ігар Стасевіч | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 кастрычніка 1985 (38 гадоў) Барысаў, БССР | |
Рост | 180 см | |
Вага | 76 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Атыраў | |
Нумар | 22 | |
Моладзевыя клюбы | ||
ДЮСШ-2 (Барысаў) | ||
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2010 2010 2011 2012—2014 2015—2021 2021—2022 2022 2023— |
БАТЭ Барысаў Волга Гомель Дынама Менск БАТЭ Барысаў Шахцёр Салігорск Чайка Атыраў |
116 (8) 6 (1) 32 (5) 87 (14) 156 (42) 22 (2) 11 (0) 17 (2) |
Зборныя | ||
2007— | Беларусь | 63 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
І́гар Стасе́віч (нарадзіўся 21 кастрычніка 1985 году, Барысаў, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе ў паўабароне за казаскі «Атыраў» і нацыянальную зборную Беларусі. У 2014, 2015, 2016, 2018 і 2019 гадах быў абраны найлепшым футбалістам беларускага першынства. Найлепшы футбаліст Беларусі 2015, 2018 і 2019 гадоў. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[2].
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец барысаўскага футболу, доўгі час гуляў за БАТЭ. 30 верасьня 2008 году забіў другі гол у браму турынскага «Ювэнтусу» ў групавым раўнде Лігі чэмпіёнаў. Другую палову 2010 году правёў у складзе ніжагародзкай «Волгі», якой дапамог атрымаць падвышэньне ў элітны расейскі дывізіён. У студзені 2011 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом «Гомлю», дзе ў першы сэзон здолеў зарабіць 13 галявых перадачаў. Дзякуючы такому паказчыку на яго зьвярнулі ўвагу функцыянэры менскага «Дынама», куды Ігар перайшоў у сьнежні 2011 году, падпісаўшы двухгадовы кантракт. У менскім клюбе стаў гульцом асновы, звычайна дзейнічаючы на пазыцыі левага паўабаронцы. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3].
У «Дынама»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выдатна правёў сэзон 2014 году, у якім быў лідэрам дынамаўцаў, якія доўгі час змагаліся за золата, але ў выніку атрымалі срэбраныя мэдалі. Стасевіч разам з Чыгозэ Ўдоджы ўдвая часьцяком мяняліся флянгамі, чым блыталі сваіх супернікаў. Акрамя таго, Ігар выконваў амаль усе стандартныя ўдары свайго клюбу. Незважаючы на тое, што капітанам клюбу быў Дзьмітры Молаш, з-за ягонай даволі частай адсутнасьці, функцыі капітану выконваў Ігар. Ён жа дапамог «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйсьці ў групавы этап Лігі Эўропы. Стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу ў чэмпіянаце, забіўшы 8 галоў. У кастрычніку зьявіліся чуткі пра цікавасьць да Стасевіча з боку праскай «Спарты»[4], якая, аднак, нічым ня скончылася. 6 лістапада 2014 году ў гасьцявым матчы супраць францускага «Генгаму» Ігар правёў свой 50 матч у эўракубках, аднак сапсаваў сабе настрой не рэалізаваўшы пэнальці ў гэтай сустрэчы[5]. Клюб трываў паразу 0:2 у той гульні. У канцы чэмпіянату Ігар і «Дынама» выглядалі ня вельмі добра, аднак гэтага хапіла, каб паводле вынікаў сэзону ён быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату[6].
Далейшыя посьпехі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
19 студзеня 2015 году даволі нечакана падпісаў кантракт з БАТЭ[7], за які правёў першыя гады сваёй кар’еры. Паводле словаў самога гульца адной з прычынаў зыходу з «Дынама» сталася звальненьне галоўнага трэнэру клюбу Ўладзімера Жураўля[8]. Аднак паводле словаў уладальніка менскага клюбу Юрыя Чыжа, гулец і клюб не знайшлі паразуменьня ў памеры заробку паводле новага магчымага кантракту[9]. Самы пачатак сэзону паўабаронца прапусьціў з-за траўмы, аднак вярнуўся ў шэрагі на матчы супраць менскага «Дынама» (у чэмпіянаце і кубку), якія мелі даволі прынцыповы характар для Стасевіча. У выніку 19 красавіка ў матчы 2-га туру на менскім стадыёне «Трактар» Ігар стаў аўтарам галявой перадачы, дзякуючы чаму Віталь Радзівонаў забіў другі гол у браму сталічнага «Дынама» (0:2). 29 верасьня 2015 году адкрыў лік у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ромы» (3:2). Паводле вынікаў сэзону 2015 году быў абраны найлепшым футбалістам Беларусі[10]. У лістападзе падоўжыў кантракт з БАТЭ[11].
У сэзоне 2016 году дапамог БАТЭ здабыць чарговае чэмпіёнства, а сам трэці раз запар быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі. У 2018 годзе, па завяршэньню кар’еры Віталем Радзівонавым, стаў капітанам каманды. У сэзоне 2018 году з 15 галявымі перадачамі стаў найлепшым асыстэнтам чэмпіянату Беларусі. У верасьні 2018 году зноў склаў кантракт з БАТЭ[12]. У сьнежні 2018 году другі раз быў прызнаны футбалістам году Беларусі, у сьнежні 2019 году — у трэці раз. Таксама ў сэзоне 2019 году зноўку стаў найлепшым асыстэнтам чэмпіянату з 12 галявымі перадачамі. У сэзоне 2020 году, не зважаючы на памяншэньне паказчыкаў, то бок 6 галоў і 11 перадач, зноў стаў найлепшым асыстэнтам чэмпіянату і быў абраны найлепшым паўабаронцам турніру трэці раз запар.
У студзені 2021 году было абвешчана, што Стасевіч пакідае БАТЭ[13]. Неўзабаве паўабаронца падпісаў пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[14]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, хоць у траўні часова адсутнічаў праз траўму, а ў жніўні на некаторы час быў адпраўлены ў дубль[15]. За сезон адзначыўся 3 галамі і 4 галявымі перадачамі. У студзені 2022 году па пагадненьні бакоў скасаваў кантракт з «Шахцёрам»[16].
У замежжы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У лютым 2022 году склаў дамову зь песчанакопскай «Чайкай» з трэцяга дывізіёну чэмпіянату Расеі[17]. Пакінуў клуб па заканчэньні кантракта ў чэрвені 2022 году[18]. У студзені 2023 году пачаў трэнавацца з казаскім «Атыраў» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[19].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 22 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю, які праходзіў у Менску і скончыўся перамогай гаспадароў зь лікам 2:1. 1 красавіка 2009 году забіў гол у матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету па футболе 2010 году супраць зборнай Казахстану ў Алматы, які скончыўся разгромнай перамогай беларускіх футбалістаў (1:5).
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Камандныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2006, 2007, 2008, 2009, 2015, 2016, 2017, 2018
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006, 2010, 2015, 2020
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2015, 2016, 2017, 2021
«Гомель:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
«Дынама»:
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
«Шахцёр:
Індывідуальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Найлепшы футбаліст Беларусі: 2015, 2018, 2019
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015, 2016, 2018, 2019
- Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2007, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2006, 2007, 2008, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 6 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 26 | 6 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 28 | 6 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 28 | 8 | |
2019 | Найвышэйшая ліга | 28 | 10 | |
2020 | Найвышэйшая ліга | 24 | 6 | |
Шахцёр | 2021 | Найвышэйшая ліга | 22 | 2 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б https://teams.by/stasevich-igor-nikolaevich/player-85/
- ^ Клуб Сергея Алейникова. 25 лет спустя(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Стасевич продлил контракт с минским «Динамо». Football.by(рас.)
- ^ Пражская «Спарта» претендует на Стасевича и Савицкого. Offside.by(рас.)
- ^ «Генгам» – «Динамо» Минск. Стасевич проводит 50-й матч в еврокубках. By.Tribuna.com(рас.)
- ^ Игорь Стасевич назван лучшим игроком чемпионата Беларуси. Football.by(рас.)
- ^ Игорь Стасевич подписал контракт с БАТЭ. Football.by(рас.)
- ^ Игорь Стасевич: «Останься Журавель в «Динамо», велика вероятность, сделал бы то же самое». By.Tribuna.com(рас.)
- ^ Юрий Чиж: «Пока мы со Стасевичем очень далеки от понимания. Он хочет гораздо больше предлагаемого». By.Tribuna.com(рас.)
- ^ Игорь Стасевич - лучший футболист Беларуси 2015 года.
- ^ Стасевич продлил контракт с БАТЭ.
- ^ Игорь Стасевич продлил контракт с БАТЭ.
- ^ Стасевич ушел из БАТЭ.
- ^ Стасевич представлен в качестве игрока "Шахтера"
- ^ Футбол. Сергей Гуренко отправил Игоря Стасевича и Николу Антича в дубль солигорского "Шахтера".
- ^ Гутор и Стасевич покинули "Шахтер".
- ^ Игорь Стасевич стал одноклубником Гавриловича в "Чайке".
- ^ Игорь Стасевич покинул "Чайку".
- ^ "Атырау" объявил о подписании Игоря Стасевича(рас.) Праверана 2023-01-31 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйны сайт БАТЭ — Ігар Стасевіч(рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Волга» Ніжні Ноўгарад
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Чайка» Песчанакопскае
- Футбалісты клюбу «Атыраў»