Нур-Султан
Нур-Султан | |||||
каз. Нұр-Сұлтан | |||||
![]() Дзелавы цэнтар Астаны | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1830 | ||||
Горад з: | 1998 | ||||
Былыя назвы: | Акмалінск, Цалінаград, Акмала, Астана | ||||
Краіна: | Казахстан | ||||
Акім: | Імангалі Тасмагамбэтаў | ||||
Плошча: | 210 км² | ||||
Унутраны падзел: | 3 раёны | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 1 060 835 чал. (2018)[2] | ||||
шчыльнасьць: | 5051,6 чал./км² (2018) | ||||
этнічны склад: | казахі (65,2%), расейцы (23,8%)[1] (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+6 | ||||
Тэлефонны код: | +7 (7172) | ||||
Паштовы індэкс: | 010000 | ||||
Нумарны знак: | Z | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°10′ пн. ш. 71°26′ у. д. / 51.167° пн. ш. 71.433° у. д.Каардынаты: 51°10′ пн. ш. 71°26′ у. д. / 51.167° пн. ш. 71.433° у. д. | ||||
Нур-Султан на мапе Казахстану ![]() ![]() Нур-Султан | |||||
![]() | |||||
http://astana.kz |
Нур-Султа́н (па-казаску: Нұр-Сұлтан, да 2019 году — Астана́) — сталіца Казахстану з 1997 году. Насельніцтва складае 1 060 835 чалавек (на 2018 год) — другі паводле велічыні горад краіны (пасьля Алматы).
Сучасны Нур-Султан зьяўляецца плянавым горадам, як то Бразылія ў Бразыліі, Канбэра ў Аўстраліі, і Вашынгтон у ЗША[3]. Пасьля таго, як Нур-Султан стаў сталіцай Казахстану, горад кардынальна зьмяніў свой ляндшафт. Майстар-плян Нур-Султану быў распрацаваны японскім архітэктарам Кісё Куракавам[3]. У горадзе разьмешчаны шэраг дзяржаўных установаў, як то будынкі ўраду, парлямэнту, Вярхоўнага суду, прэзыдэнцкі палац, а таксама шматлікія ўрадавыя ведамствы і ўстановы. У Нур-Султане месьцяцца мноства футурыстычных будынкаў, гатэляў і хмарачосаў[4]. Нур-Султан таксама мае шырокую сетку ўстановаў аховы здароўя, спорту і сыстэм адукацыі.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Папярэднія назвы гораду — Акмалінск (1832—1961), Цалінаград (1961—1992), Акмала (1992—1998)[5], Астана (1998—2019). Назва Астана літаральна з казаскай мовы азначае «сталіца»[6].
Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 2020 год у Нур-Султане месьціўся Фонд нацыянальнага дабрабыту «Самурык-Казына».
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Колькасьць насельніцтва Казахстану па асобных нацыянальнасьцях на пачатак 2010 г.(рас.)
- ^ Колькасьць насельніцтва рэспублікі Казахстан па абласьцёх, гарадох ды раёнах(рас.)
- ^ а б Astana, Kazakhstan: the space station in the steppes. The Guardian.
- ^ Kazakhstan’s Futuristic Capital, Complete With Pyramid. The New York Times.
- ^ Паспорт столицы(рас.) Афіцыйны сайт гораду Астана
- ^ Астана(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нур-Султан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў