Паўлё Дыбаля
| Паўлё Дыбаля | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 лістапада 1993[1][2][3] (32 гады)
| |
| Рост | 177 см[4] | |
| Вага | 70 кг[4] | |
| Пазыцыя | нападнік, паўабаронца, інсайд | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рома | |
| Нумар | 21 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2011—2012 | Інстытута Кордава[d] | 38 (17) |
| 2012—2015 | Палерма | 89 (21) |
| 2015—2022 | Ювэнтус | 210 (82) |
| 2022— | Рома | 94 (33) |
| Зборныя | ||
| 2015— | Аргентына | 40 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Па́ўлё Дыба́ля (па-гішпанску: Paulo Dybala; нар. 15 лістапада 1993 году) — аргентынскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Рома» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Празь дзеда мае польскія карані. Вылучаецца сваёй тэхнікай, бачаньнем поля і майстэрствам у выкананьні штрафных удараў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў кар’еру ў мясцовым клюбе «Інстытута» з Кордавы, дзе дэбютаваў у 2011 годзе ў веку 17 гадоў. Здольнасьць да атакуючай гульні і выдатны ўдар хутка зрабілі яго адным з самых пэрспэктыўных маладых гульцоў краіны.
У 2012 годзе Дыбаля пераехаў у Італію, далучыўшыся да клюбу «Палерма». Праз тры гады, у 2015 годзе, Дыбаля стаў гульцом італьянскага «Ювэнтусу», дзе правёў самыя плённыя гады кар’еры. З клюбам ён пяць разоў выйграваў чэмпіянат Італіі, некалькі разоў станавіўся ўладальнікам Кубка і Супэркубка краіны, а таксама дапамог камандзе дасягнуць фіналу Лігі чэмпіёнаў 2017 году.
У 2022 годзе аргентынец пакінуў «Ювэнтус» і падпісаў кантракт з «Ромай».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступае за нацыянальную зборную Аргентыны, зь якой здабыў Кубак Амэрыкі 2021 году ды стаў чэмпіёнам сьвету 2022 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2015, 2018, 2020
Аргентына:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Ювэнтусу» (анг.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
Рома — цяперашні склад |
|---|
|
2 Рэнч · 3 Анхэліньнё · 4 Крыстантэ · 5 Н’Дыка · 7 Пэлегрыні · 8 Эль-Айнаўі · 9 Доўбік · 11 Фэрг’юсан · 12 Цымікас · 14 Мален · 17 Канэ · 18 Саўле · 19 Чэлік · 20 Вэнтурына · 21 Дыбаля · 22 Эрмоса · 23 Манчыні · 24 Зюлкоўскі · 43 Франса · 61 Пізыльлі · 78 Ваз · 87 Гілярдзі · 91 Жалезны · 92 Эль-Шаараві · 95 Гальіні · 97 Сарагоса · 99 Сьвіляр · Трэнэр: Гаспэрыні |