Перайсьці да зьместу

Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023 году стаў апошнім матчам Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022—2023 гадоў, 68-га сэзону галоўнага эўрапейскага клюбнага футбольнага турніру, які арганізуе УЭФА, і 31-га сэзону з моманту зьмены назвы з «Кубка клюбаў эўрапейскіх чэмпіёнаў» у «Лігу чэмпіёнаў УЭФА». Гульня ладзілася 10 чэрвеня 2023 году на Алімпійскім стадыёне Ататурка ў Стамбуле ў Турэччыне.

Першапачаткова фінал меўся адбыцца на стадыёне «Ўэмблі» ў Лёндане ў Ангельшчыне. Аднак праз адтэрміноўкі й перанос фіналу 2020 году з-за пандэміі каранавіруснай інфэкцыі у Эўропе заплянаванае правядзеньне наступных фіналаў было перанесенае на год назад, і на Альянц-Арэну ў Мюнхэне быў прызначаны фінал 2023 году. Калі фінал 2021 году, які павінен быў адбыцца ў Стамбуле, таксама прыйшлося перанесьці праз пандэмію каранавірусу ў Турэччыну, фінал 2023 году быў аддадзены ў Стамбул. Зараз Мюнхэн прыме фінал 2025 году.

«Манчэстэр Сіці» як пераможца атрымаў права згуляць супраць пераможцаў Лігі Эўропы 2022—2023 гадоў у Супэркубку УЭФА 2023 году.

22 траўня 2023 года польскі арбітар Шыман Марціняк быў прызначаны на гульню. Дапамагаць яму будуць ягоныя землякі Павал Сакальніцкі і Томаш Лісткевіч. Відэапамочнікам судзьдзі матчу таксама будзе прадстаўнік Польшчы — Томаш Квяткоўскі[1]. Усе гэтыя чатыры арбітры за 6 месяцаў да таго абслугоўвалі фінал чэмпіянату сьвету ў Катары[2][3].

Месца правядзеньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гэта быў другі фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА на Алімпійскім стадыёне імя Ататурка, бо першы адбыўся ў 2005 годзе.

Цырымонія адкрыцьця

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Цырымонія адкрыцьця перад матчам, вядомае як шоў Пэпсі паводле спонсарскага пагадненьня, будзе ўлучаць выступы швэдзкага ды-джэя Алесы, нігерыйскага сьпявака Burna Boy і бразыльскай сьпявачкі Аніты[4][5].

10 чэрвеня 2023
22:00 (UTC+3)
Манчэстэр Сіці 1:0 Інтэрнацыянале Алімпійскі стадыён, Стамбул
Судзьдзя: Шыман Марціняк (Польшча)
Родры Забіў на 68-й хвіліне 68' Справаздача
31Эдэрсан Папярэджаны на 90+4 хвіліне 90+4'
3Рубэн Дыяш
5Джон Стоўнз Заменены 82'
25Мануэль Аканджы
6Натан Аке
8Ількай Гюндаган (капітан)
10Джэк Грыліш
16Родры Забіў на 68-й хвіліне 68'
17Кевін дэ Бройнэ Заменены 36'
20Бэрнарду Сылва
9Эрлінг Голян Папярэджаны на 90+2 хвіліне 90+2'
Запасныя:
18Стэфан Артэга
33Скот Карсан
2Кайл Ўокер Выйшаў на замену 82'
4Кэлвін Філіпс
14Эмэрык Ляпорт
19Хуліян Альварэс
21Сэрхіё Гомэс
26Рыяд Магрэз
32Максіма Пэронэ
47Філ Фодэн Выйшаў на замену 36'
80Коўл Палмэр
82Рыка Льюіс
Галоўны трэнэр:
Пэп Гуардыёля
24Андрэ Анана Папярэджаны на 90+2 хвіліне 90+2'
15Франчэска Ачэрбі
36Матэо Дарміян Заменены 84'
95Алесандра Бастоні Заменены 76'
2Дэнзэль Думфрыс Заменены 76'
20Хакан Чалганоглу Заменены 84'
23Нікалё Барэльля Папярэджаны на 59 хвіліне 59'
32Фэдэрыка Дымарка
77Марцэла Брозавіч (капітан)
9Эдзін Джэка Заменены 57'
10Ляўтара Мартынэс
Запасныя:
1Самір Ханданавіч
21Алекс Кордац
5Рабэрта Гальярдыні
6Стэфан дэ Врэй
8Робін Гозэнс Выйшаў на замену 76'
11Хаакін Карэа
12Рауль Бэльянова Выйшаў на замену 76'
14Крыстыян Асьляні
22Генрых Мхітаран Выйшаў на замену 84'
33Данілё Д’Амброзіё Выйшаў на замену 84'
37Мілан Шкрыняр
90Рамэлю Люкаку Выйшаў на замену 57' Папярэджаны на 83 хвіліне 83'
Галоўны трэнэр:
Сымонэ Індзагі Папярэджаны на 90+6 хвіліне 90+6'

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]