Дані Ольма
| Дані Ольма | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 траўня 1998[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 68 кг | |
| Пазыцыя | атакуючы паўабаронца, паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барсэлёна | |
| Нумар | 20 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2020 | Дынама Заграб | 80 (20) |
| 2020—2024 | РБ Ляйпцыг | 107 (17) |
| 2024— | Барсэлёна | 48 (17) |
| Зборныя | ||
| 2016 | Гішпанія (да 18)[d] | 3 (1) |
| 2018—2019 | Гішпанія (да 21)[d] | 14 (6) |
| 2019— | Гішпанія | 46 (12) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Даніе́ль О́льма Карваха́ль (па-гішпанску: Daniel Olmo Carvajal; нар. 7 траўня 1998 году) — гішпанскі футбаліст, нападнік клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Таксама можа згуляць атакуючага паўабаронцу ды заняць месца на левым флянзе нападу[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Як ураджэнец Каталёніі, Ольма спачатку далучыўся да акадэміі «Эспанёлу», але праз год перайшоў у Ля-Масію, якая ёсьць акадэміяй «Барсэлёны». 31 ліпеня 2014 году ў веку 16 гадоў гулец нечакана далучыўся да харвацкага «Дынама»[3]. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 7 лютага 2015 году ў матчы супраць сталічнай «Лякаматывы»[4]. Свой першы гол забіў у матчы Кубка Харватыі 22 верасьня. Нападнік быў крыўдзіцелем «Оштрца»[5]. 26 жніўня 2016 году Ольма склаў з клюбам чатырохгадовы кантракт[6]. Сталае месца ў першай камандзе гішпанец здабыў толькі з сэзону 2017—2018 гадоў, а ўжо ў наступным сэзоне Ольма быў абраны найлепшым футбалістам чэмпіянату Харватыі[7].

25 студзеня 2020 году Ольма прыяднаўся да клюбу Бундэсьлігі «РБ Ляйпцыгу», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[8]. Ужо праз тыдзень гулец запачаткаваў выступы на нямецкай зямлі ў нічыйным матчы супраць мёнхэглядбаскай «Барусіі», зьявіўшыся на 69-й хвіліне сустрэчы. 9 лютага футбаліст выйшаў у першай адзінаццатцы ў матчы супраць «Баварыі», але быў заменены на 69-й хвіліне. Свае першыя два галы ўлучыў у браму «Гофэнгайму», а матчы гэтак і скончыўся зь лікам 2:0[9]. 12 жніўня 2023 году Ольма ўчыніў хет-трык у Супэркубку Нямеччыны, забіўшы адзіныя галы ў матчы ў браму «Баварыі»[10].
9 жніўня 2024 году Ольма вярнуўся ў клюб сваёй моладзевай кар’еры «Барсэлёну», склаўшы шасьцігадовую працоўную дамову на суму каля 60 мільёнаў эўра[11][12].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ольма атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі ў лістападзе 2019 году на адборачныя матчы да чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборных Мальты і Румыніі, пасьля таго як Гішпанія ўжо кваліфікавалася на турнір. Гулец дэбютаваў 15 лістапада, выйшаўшы на замену замест Альвара Мараты на 66-й хвіліне і забіў праз тры хвіліны ў хатняй пераможнай гульні супраць зборнай Мальты, якая скончылася зь лікам 7:0[13]. Другі дэбютант Паў Торэс таксама ўлучыў мяч у браму астраўлянаў, што зрабілася першым выпадкам за 30 гадоў, калі два гішпанцы забілі ў сваіх першых матчах у складзе зборнай[14].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дынама»:
- Чэмпіён Харватыі: 2015, 2016, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2015, 2016, 2018
- Уладальнік Супэркубка Харватыі: 2019
«РБ Ляйпцыг»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2023
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2025
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2025
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2025, 2026
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
- Пераможца Лігі нацыяў: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dani Olmo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Five Spain stars to keep an eye on as European Under-21 Championship continues». Daily Mirror.
- ↑ «Dinamo Zagreb Sign Talented Spain & Barcelona Youth Captain». Croatia Week.
- ↑ «Modra budućnost: Sjajni mladići koji nezaustavljivo dolaze». GNK Dinamo.
- ↑ «Darder se estrena en Francia y Soriano ya manda en Austria». El Desmarque.
- ↑ «Olmo dao povjerenje Dinamu na iduće četiri godine». GNK Dinamo.
- ↑ «Spaniard Dani Olmo is named player of the season in Croatia». Marca.
- ↑ «Dani Olmo verstärkt RB Leipzig!». RB Leipzig.
- ↑ «Olmo poludio! U dvije minute strpao dva lijepa gola za pobjedu Leipziga». Gol.hr.
- ↑ «German Super Cup: Kane brought off bench but Bayern beaten by Leipzig». BBC Sport.
- ↑ «FC Barcelona sign Dani Olmo». FC Barcelona.
- ↑ «Barcelona agree deal in principle to sign Dani Olmo from RB Leipzig». The Athletic.
- ↑ «Santi Cazorla scores first Spain goal in four years in win over Malta». BBC Sport.
- ↑ «Dani Olmo and Pau Torres make history in Spain stroll». Diario AS.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Барсэлёна — цяперашні склад |
|---|
|
2 Кансэлу · 3 Бальдэ · 4 Арауха · 5 Кубарсі · 6 Гаві · 7 Торэс · 8 Пэдры · 9 Левандоўскі · 10 Ямаль · 11 Рафіньня · 13 Ж. Гарсія · 14 Рашфард · 15 Крыстэнсэн · 16 Фэрмін · 17 Касадо · 18 Мартын · 19 Барджы · 20 Ольма · 21 дэ Ёнг · 22 Бэрналь · 23 Кундэ · 24 Э. Гарсія · 25 Шчэнсны · 31 Кочэн · Трэнэр: Флік |
- Нарадзіліся 7 траўня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Гішпаніі
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Заграб
- Футбалісты клюбу «РБ Ляйпцыг»
- Футбалісты зборнай Гішпаніі
- Гішпанскія футбалісты
- Гішпанскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году