Маркус Рашфард
| Маркус Рашфард | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 кастрычніка 1997[1][2][3][…] (28 гадоў) | |
| Рост | 188 см[5] | |
| Вага | 80 кг[5] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барсэлёна (у арэндзе з клюбу «Манчэстэр Юнайтэд») | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015— | Манчэстэр Юнайтэд | 287 (87) |
| 2025 | → Астан Віла | 10 (2) |
| 2025— | → Барсэлёна | 14 (2) |
| Зборныя | ||
| 2012 | Ангельшчына (да 16)[d] | 2 (0) |
| 2014 | Ангельшчына (да 18)[d] | 2 (0) |
| 2016 | Ангельшчына (да 20)[d] | 2 (0) |
| 2016— | Ангельшчына | 68 (18) |
| 2016 | Ангельшчына (да 21)[d] | 1 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ма́ркус Ра́шфард (па-ангельску: Marcus Rashford; нар. 31 кастрычніка 1997 году) — ангельскі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Барсэлёна» (у арэндзе з клюбу «Манчэстэр Юнайтэд») і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яшчэ хлопчыкам правёў тыдзень на трэнаваньнях у «Манчэстэр Сіці», перш чым у сем гадоў далучыцца да акадэміі «Манчэстэр Юнайтэд». Ім таксама цікавіліся клюбы «Эвэртан» і «Лівэрпул»[6][7].

25 лютага 2016 году Рашфард быў улучаны ў склад з 18 гульцоў на матч у адказ 1/16 фіналу Лігі Эўропы супраць дацкага клюбу «Міт’юлян», бо ў той час ажно 13 гульцоў каманды мелі траўмы[8]. Пасьля таго, як Антані Марсьяль атрымаў траўму беспасярэдне перад матчам, таму Рашфард быў пераведзены ў стартавы склад і адзначыў свой дэбют двума галамі ў другой палове матчу, які скончыўся перамогай ангельцаў зь лікам 5:1[9]. Галы Рашфарда зрабілі яго наймаладзейшым галеадорам «Юнайтэд» у эўрапейскіх спаборніцтвах, перасягнуўшы рэкорд, які раней належыў Джорджу Бэсту[10], і які пазьней быў парушаны Мэйсанам Грынўудам у сэзоне 2019—2020 гадоў[11]. Праз тры дні малады нападнік дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Арсэналу», дзе зноў адзначыўся галявым дублем і зрабіў галявую перадачу[12]. Люі ван Гааль назваў выступ гульца «фантастычным» і найлепшым, чым у першым матчы[13], але заклікаў прэсу быць асьцярожнымі. Да заканчэньня сэзону ангелец паклаў на свой рахунак 8 галоў у 18-ці матчах. 30 траўня Рашфард падпісаў новы кантракт зь «Юнайтэд» з заробкам у 20 тысяч фунтаў стэрлінгаў на тыдзень, які дазволіў яму заставацца ў клюбе да 2020 году з магчымасьцю падаўжэньня ўгоды яшчэ на год[14]. У наступныя сэзоны ангелец стаў гульцом асноўнага складу «Манчэстэр Юнайтэд».
30 кастрычніка 2022 году Рашфард правёў свой 100-ы гол за «Юнайтэд» у матчы супраць «Ўэст Гэму», які скончыўся зь лікам 1:0[15]. Ён стаў 22-м гульцом, які дасягнуў гэтай лічбы з манчэстэрскім клюбам, і першым за 13 гадоў з часоў Ўэйна Руні[16]. 20 сьнежня нападнік падоўжыў свой кантракт на год[17], але быў выключаны з гульні супраць «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» 31 сьнежня ў якасьці пакараньня за спазьненьне на камандную сустрэчу. Да канца сьнежня і да студзеня 2025 году Рашфард не ўваходзіў у большасьць матчавых складаў «Юнайтэд», прапусьціўшы больш за дзесяць гульняў ці не выкарыстоўваўся на полі і заставаўся ў запасе[18]. Бліжэй да канца месяца галоўнага трэнэра Рубэна Амарыма спыталі пра адсутнасьць Рашфарда, на што той адказаў, што ня хоча выбіраць кагосьці, хто «не выкладаецца на максымум кожны дзень»[19].
2 лютага 2025 году Рашфард далучыўся да «Астан Вілы» ў арэнду на астатнюю частку сэзону 2024—2025 гадоў.[177] У траўні «Манчэстэр Юнайтэд» зрабіў Рашфарда і некалькіх іншых гульцоў дасяжнымі да продажу[20]. 23 ліпеня нападнік на правах арэнды далучыўся да «Барсэлёны»[21].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступы Рашфарда ў ягоным першым клюбным сэзону прывялі да заклікаў да ягонага ўлучэньня ў склад зборнай Ангельшчыны на чэмпіянат Эўропы 2016 году. Трэнэр акадэміі «Манчэстэр Юнайтэд» Нікі Бат адхіліў гэтыя заклікі, назваўшы іх заўчаснымі і, магчыма, шкоднымі дзеля разьвіцьця гульца[22]. Гэта ж зрабіў і галоўны трэнэр зборнай Рой Годжсан, які сказаў, што Рашфарду трэба дазволіць «разьвівацца ў спакоі»[23]. У красавіку 2016 году ён заявіў, што малаверагодна, што ён будзе выклікаць Рашфард на турнір[24], але 16 траўня Годжсан пералічыў яго сярод гульцоў папярэдняга складу з 26 чалавек[25]. 27 траўня 2016 году 18-гадовы футбаліст дэбютаваў у складзе зборнай у кашулі зь дзявятым нумарам, пачаўшы таварыскі падрыхтоўчы матч супраць зборнай Аўстраліі і ўлучыўшы гол ужо праз тры хвіліны, стаўшы наймаладзейшым ангельцам, які правёў гол у сваім дэбютным матчы за зборную[26], і трэцім наймаладзейшым агулам.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2016, 2024
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2016
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2017, 2023
- Пераможца Лігі Эўропы: 2017
«Барсэлёна»:
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2026
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Marcus Rashford // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Marcus Rashford // FBref (анг.)
- ↑ MARCUS RASHFORD // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Tangsang, Marcus // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- 1 2 https://www.fcbarcelona.cat/ca/futbol/primer-equip/jugadors/13565/marcus-rashford
- ↑ Luckhurst, Samuel (26.02.2016) Marcus Rashford rejected Liverpool to join Manchester United. Manchester Evening News. Архіўная копія ад 04.03.2016 г.
- ↑ Flanagan, Chris (15.06.2020) Marcus Rashford interview: Why the 2020s are going to belong to the Manchester United forward. Future. Архіўная копія ад 14.01.2021 г.
- ↑ Luckhurst, Samuel. Manchester United include Marcus Rashford in Midtjylland squad // Manchester Evening News, 25.02.2016 г.
- ↑ Johnston, Neil (25.02.2016) Manchester United 5–1 FC Midtjylland: Teenager Marcus Rashford scores twice on his debut as Manchester United thrash FC Midtjylland in the Europa League. BBC Sport. Архіўная копія ад 21.06.2018 г.
- ↑ Rej, Arindam. Rashford joins Rooney and Martial as the latest teen United wonder // ESPN, 26.02.2016 г.
- ↑ Wilson, Paul. Mason Greenwood's first Manchester United goal earns win over Astana // The Guardian, 19.09.2019 г.
- ↑ Jurejko, Jonathan (28.02.2016) Manchester United 3–2 Arsenal. BBC Sport. Архіўная копія ад 26.06.2018 г.
- ↑ Jackson, Jamie. Louis van Gaal: Marcus Rashford's second match even better than his first // The Guardian, 28.02.2016 г.
- ↑ Marcus Rashford: Man Utd striker signs new deal until 2020. BBC Sport (30.05.2016).
- ↑ Critchley, Mark. Marcus Rashford's 100th Manchester United goal just enough to beat West Ham // The Independent, 30.10.2022 г.
- ↑ White, Tom. Marcus Rashford: The numbers behind his 100 Man Utd goals // The Independent, 31.10.2022 г.
- ↑ Jackson, Jamie. Manchester United extend contracts of Rashford, Shaw, Dalot and Fred // The Guardian, 20.12.2022 г.
- ↑ Stone, Simon. The painful divorce of Marcus Rashford and Manchester United // BBC Sport, 02.02.2025 г.
- ↑ Gary, Rose. Amorim says he'd rather pick 63-year-old coach over Rashford // BBC Sport, 26.01.2025 г.
- ↑ Luckhurst, Samuel (22.05.2025) Manchester United prioritising three sales as part of clearout in transfer window. Manchester Evening News.
- ↑ Kearns, Sean (23.07.2025) 'I feel like I'm at home' - Rashford joins Barcelona. BBC.
- ↑ Ornstein, David. Euro 2016 too early for Man Utd's Marcus Rashford – Nicky Butt // 14.03.2016 г. Архіўная копія ад 06.04.2019 г.
- ↑ Fifield, Dominic. Marcus Rashford on Roy Hodgson's radar amid Manchester United heroics // The Guardian, 03.03.2016 г.
- ↑ Marcus Rashford Euro 2016 inclusion unlikely – Roy Hodgson // 21.04.2016 г.
- ↑ Euro 2016: Marcus Rashford makes England provisional squad // 16.05.2016 г. Архіўная копія ад 16.05.2016 г.
- ↑ Taylor, Louise. Marcus Rashford hits the mark in England debut to remember // The Guardian, 27.05.2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Барсэлёна — цяперашні склад |
|---|
|
1 тэр Штэген · 3 Бальдэ · 4 Арауха · 5 Кубарсі · 6 Гаві · 7 Торэс · 8 Пэдры · 9 Левандоўскі · 10 Ямаль · 11 Рафіньня · 13 Ж. Гарсія · 14 Рашфард · 15 Крыстэнсэн · 16 Фэрмін · 17 Касадо · 18 Мартын · 20 Ольма · 21 дэ Ёнг · 22 Бэрналь · 23 Кундэ · 24 Э. Гарсія · 25 Шчэнсны · 28 Барджы · Трэнэр: Флік |