Перайсьці да зьместу

Манчэстэр Юнайтэд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манчэстэр Юнайтэд
Поўная назва па-ангельску: Manchester United Football Club
Заснаваны 1878, як Newton Heath LYR F.C.
Горад Манчэстэр, Ангельшчына
Стадыён Олд Трафард
Умяшчальнасьць: 74 879
Прэзыдэнт Джоэл Глэйзэр[d] і Аўрам Глэйзэр[d]
Кіраўнік Manchester United Limited[d] і Ineos[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
manutd.com (анг.)​ (гішп.)​ (фр.)​ (ар.)​ (яп.)​ (кіт.)​ (кар.)

«Манчэстэр Юнайтэд» (па-ангельску: Manchester United) — ангельскі футбольны клюб з гораду Манчэстэр. 20-разовы чэмпіён Ангельшчыны, 13-разовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны. Трохразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў (1968, 1999, 2008), уладальнік Кубка кубкаў (1991), пераможца Лігі Эўропы (2017). Хатні стадыён «Юнайтэд», «Олд Трафард», быў адчынены ў 1910 годзе. Ён зьяўляецца найбуйнейшым пасьля «Ўэмблі» футбольным стадыёнам у Ангельшчыне, ён здольны зьмясьціць каля 76 тысячаў заўзятараў.

«Манчэстэр Юнайтэд» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых ангельскіх клюбаў паводле колькасьці тытулаў за ўсю гісторыю, а за апошнія 20 гадоў клюб ёсьць самым пасьпяховым клюбам у Ангельшчыне, атрымаўшы перамогу ў 27 буйных трафэях зь лістапада 1986 году, калі каманду ўзначаліў сэр Алекс Фэрг’юсан[2]. У сэзоне 2010—2011 гадоў «Юнайтэд» выйграў чэмпіянат Ангельшчыны ў рэкордны 19 раз, апярэдзіўшы паводле гэтага паказчыку «Лівэрпул». У 1968 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» стаў першым ангельскім клюбам, які перамог у Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале партугальскую «Бэнфіку» зь лікам 4:1[3]. У 1999 годзе клюб у другі раз стаў пераможцам галоўнага эўрапейскага клюбнага спаборніцтва, адолеўшы ў фінале мюнхэнскую «Баварыю» зь лікам 2:1[4]. У 2008 годзе «Юнайтэд» зноўку атрымаў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў, абыграўшы ў фінале лёнданскі «Чэлсі»[5]. Акрамя таго, «Юнайтэд» зьяўляецца рэкардсмэнам паводле колькасьці пераможаных Кубкаў Ангельшчыны (12 перамогаў)[6].

На цяперашні момант «Юнайтэд» уваходзіць у тройку футбольных клюбаў з самымі высокімі даходамі[7]. У красавіку 2012 году часопіс Forbes ацаніў клюб у 2,235 млрд даляраў[8]. «Манчэстэр Юнайтэд» зьяўляецца самым дарагім спартовым клюбам у сьвеце[9].

Першыя сэзоны (1878—1945)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў сфармаваны пад назвай «Newton Heath (Lancashire & Yorkshire Railway)» (скарочана «Newton Heath (L&YR)») групай працоўных-чыгуначнікаў Манчэстэру ў 1878 годзе. Затым імя было скарочанае да «Newton Heath», а футбалісты сталі звацца «the Heathens» (насельнікі верасовых пустак). У 1889 годзе яны заснавалі футбольны альянс, які ў 1892 годзе ўвайшоў у склад футбольнай лігі Ангельшчыны.

Першым зьнятым на кінаплёнку матчам клюбу стала перамога над клюбам «Бэрнлі» 6 сьнежня 1902 году.

У 1902 годзе клюб збанкрутаваў, але быў выратаваны Джонам Дэвісам, які пагасіў даўгі й зьмяніў назву на «Manchester United», памяняўшы і колеры каманды зь зялёнага і залатога на чырвоны і белы для таго, каб пахадзіць на футбольны клюб «Лівэрпул». Пад новай назвай клюб выйграў чэмпіянат Ангельшчыны ў 1908 годзе, а 26 красавіка 1909 году і Кубак Ангельшчыны, перамогшы ў фінале каманду з Брысталу. Затым у 1910 годзе пры фінансавай падтрымцы Дэвіса клюб пераехаў са старога стадыёну на Бэнк стрыт на новы «Олд Трафард». У 1911 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» зноў выйграў чэмпіянат Ангельшчыны.

Час Басьбі (1945—1969)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Малышы Басьбі» ў апошнім матчы перад трагедыяй
Мэмарыяльная дошка ў памяць аб загінулых у авіякатастрофе 1958 году

Мэт Басьбі быў прызначаны галоўным эрам каманды ў 1945 годзе. Справы ён вёў нечуваным тады спосабам, зьяўляючыся мэнэджарам і эрам адначасова. Посьпех прыйшоў да яго практычна адразу: у 1948 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў Кубак Ангельшчыны.

Басьбі ўвёў практыку пошуку маладых адораных футбалістаў, і ў 1956 годзе каманда са сярэднім векам 22 гады выйграла чэмпіянат Ангельшчыны. У наступным сэзоне «Манчэстэр Юнайтэд» ізноў выйграў чэмпіянат і дайшоў да фіналу кубка, прайграўшы ў ім клюбу «Астан Віла». «Манчэстэр Юнайтэд» першым з ангельскіх клюбаў прыняў удзел у эўракубках, адразу ж дайшоўшы да паўфіналу.

6 лютага 1958 году каманда трапіла ў авіякатастрофу, вяртаючыся з эўракубкавай гульні, у небе над Мюнхэнам. Трагедыя ўнясла жыцьці васьмі футбалістаў і пятнаццаці іншых пасажыраў. Нягледзячы на трагедыю, клюб працягнуў выступы ва ўсіх турнірах і ў гэтым жа сэзоне дайшоў да фіналу Кубка Ангельшчыны, саступіўшы ў ім клюбу «Болтан Ўандэрэрз».

У пачатку 60-х гг. Басьбі перабудаваў каманду, запрасіўшы такіх гульцоў, як Дэніс Лоў і Пэт Крэранд. Каманда выйграла кубак у 1963, затым у 1965 і 1967 чэмпіянат Ангельшчыны, а ў 1968 годзе, першай з ангельскіх камандаў, Кубак чэмпіёнаў. У той камандзе гулялі тры футбалісты, якіх прызналі найлепшымі ў Эўропе па выніках году: Бобі Чарлтан, Дэніс Лоў і Джордж Бэст. У 1969 годзе на пасту кіраўніка Басьбі зьмяніў былы гулец і эр каманды Ўілф Макгінэс.

Браян Робсан быў капітанам «Манчэстэр Юнайтэд» на працягу 12 гадоў

У канцы 1972 году галоўным эрам стаў Томі Догэрці. Догэрці, або проста «Док», выратаваў каманду ад вылету з найвышэйшага дывізіёну, зрэшты гэтага не атрымалася пазьбегнуць у 1974 годзе. Зь першай спробы каманда вярнулася ў найвышэйшую лігу і ўжо ў 1976 годзе дайшла да фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе прайграла «Саўтгэмптану». У 1977 годзе каманда была ў фінале зноў, гэтым разам ёй спадарожнічаў посьпех, і футбольны клюб «Лівэрпул» быў пераможаны. Нягледзячы на гэты посьпех і папулярнасьць сярод заўзятараў, Догэрці пакінуў клюб неўзабаве пасьля фіналу, пасьля таго, як выявілася яго сувязь з жонкай фізыятэрапэўта.

На вакантны пост у 1977 годзе ўступіў Дэйв Сэкстан. Ён прышчапіў камандзе больш абарончы стыль, выклікаўшы незадаволенасьць сярод заўзятараў, якія аддаюць перавагу атакаваламу футболу Басьбі і Догэрці. Пасьля шэрагу няўдалых сэзонаў Сэкстан пакінуў клюб у 1981 годзе.

Яго пераемнікам стаў Рон Аткінсан, які адразу ж паставіў трансфэрны рэкорд, падпісаўшы кантракт з Браянам Робсанам з клюбу «Ўэст Бромўіч». У камандзе Аткінсана таксама гулялі такія футбалісты як Эспэр Ольсэн, Гордан Стрэчан, Норман Вайтсайд і Марк Г’юз. Клюб выйграў кубак у 1983 і 1985 гадах, і Кубак чэмпіёнаў у сэзоне 1985—1986. Аднак у чэмпіянаце Ангельшчыны ў той год каманда заняла толькі чацьвертае месца. Дрэнная форма захавалася і ў наступным сэзоне, калі каманда была на грані вылету з Прэм’ер-Лігі. Пасьля гэтага Аткінсан быў зьняты з паста.

Эпоха Алекса Фэрг’юсана (1986—2013)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Алекс Фэрг’юсан эраваў клюб у 1986—2013 гадах

Алекс Фэрг’юсан зьмяніў Аткінсана на пасту галоўнага эра каманды і вывеў яе на 11 месца па выніках чэмпіянату Ангельшчыны. Наступны сэзон (1987—1988), МЮ скончыў другім, а Браян Маклэйр стаў першым пасьля Джорджа Бэста бамбардзірам клюбу, забіўшым дваццаць галоў у чэмпіянаце. Аднак у сэзоне 1989 году каманда ізноў апынулася на грані вылету з Прэм’ер-Лігі, а Фэрг’юсан на грані адстаўкі. Аднак перамога ў трэцім крузе Кубка Ангельшчыны над «Нотынггэм Форэст» дазволіла яму працягнуць працу з камандай, што прывяло да перамогі над «Крыстал Пэлас» у фінале. У сэзоне 1990—1991 гадоў «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў Кубак уладальнікаў кубкаў, перамогшы ў фінале гішпанскую «Барсэлёну». Аднак у наступным годзе каманда выляцела з розыгрышу Кубка Ангельшчыны на раньняй стадыі, прайграўшы клюбу «Лідс Юнайтэд». У 1991 годзе клюб выпусьціў свае акцыі на Лёнданскую біржу.

Прыезд у каманду Эрыка Кантаны ў лістападзе 1992 году аказаў добры ўплыў на вынікі, і ўжо ў сэзоне 1992—1993 гадоў «Манчэстэр Юнайтэд» стаў чэмпіёнам Ангельшчыны, упершыню пасьля 1967 году. Акрамя таго, у наступным сэзоне каманда зрабіла дубль, выйграўшы як чэмпіянат так і кубак краіны.

У сэзоне 1994—1995 Кантана атрымаў васьмімесячную дыскваліфікацыю за зьбіцьцё, нанесенае заўзятару клюбу «Крыстал Пэлас» Мэт’ю Сымансу падчас гульні. Згуляўшы ўнічыю апошні матч чэмпіянату і саступіўшы ў фінале кубка «Эвэртану», каманда засталася без узнагарод. Пасьля гэтага Фэрг’юсан прадаў частку ключавых гульцоў і запрасіў у каманду шэраг маладых таленавітых футбалістаў, уключаючы Дэйвіда Бэкгэма і Пола Скоўлза. Новыя гульцы ўдала ўліліся ў склад і ў сэзоне 1995—1996 «Манчэстэр Юнайтэд» зноў аформіў дубль.

У 1997 годзе каманда зноў выйграла чэмпіянат, а Эрык Кантана завяршыў кар’еру ва ўзросьце 30 гадоў. Пачатак наступнага сэзону таксама складалася ўдала для каманды, але фінал не атрымаўся, і «Манчэстэр Юнайтэд» саступіў чэмпіёнства «Арсэналу». Сэзон 1998—1999 стаў найболей удалым для клюбу — ён выйграў чэмпіянат і Кубак Ангельшчыны, а таксама Лігу чэмпіёнаў, стаўшы першым эўрапейскім клюбам, якому скараўся падобны хэт-трык у адным сэзоне. Каманда выйграла чэмпіянат у 2000 і 2001 гадах, але на эўрапейскай арэне выступала няўдала. Сэзон 2002 быў скончаны на трэцім месцы, аднак у наступным годзе каманда ізноў выйграла чэмпіянат Ангельшчыны. У наступных сэзонах каманда выступала ня так удала. Наступнае чэмпіёнства каманда выйграла ў 2007 годзе. 13 траўня 2005 году бізнэсовец Малкалм Глэйзэр атрымаў кантрольны пакет акцыяў у клюбе коштам каля 1,47 мільярду амэрыканскіх даляраў. 16 траўня ён павялічыў сваю дзель да 75 адсоткаў, неабходных для атрыманьня права зьняць акцыі клюбу з гандлю Лёнданскай біржы. Клюб зноў стаў прыватным.

8 траўня 2013 году Алекс Фэрг’юсан абвясьціў аб рашэньні завяршыць трэнерскую кар’еру па заканчэньні сэзону 2012/13, пры гэтым застаўшыся ў клюбе ў якасьці сябра рады дырэктараў, а таксама амбасадара клюбу. 9 траўня было абвешчана, што новым галоўным трэнерам клюбу стане Дэвід Моэс, які да гэтага кіраваў «Эвэртан». Моэс падпісаў з клюбам шасьцігадовы кантракт.

Пасьля таго, як клюб выйграў чэмпіянат у 1956 годзе, ён стаў найболей наведвальным у лізе, пабіўшы папярэднія дасягненьні клюбу «Ньюкасл Юнайтэд». Пасьля авіякатастрофы ў Мюнхэне ў 1958 годзе ў клюбу значна дадалося заўзятараў. На мяжы стагодзьдзяў у клюбу ёсьць некалькі груп актыўных заўзятараў, сярод іх: Independent Manchester United Supporters' Association, Manchester United Supporters Trust.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Алтай Баіндыр 1998
2 Сьцяг Швэцыі Аб Віктар Ліндэлёф 1994
3 Сьцяг Марока Аб Нусаір Мазраўі 1997
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Матэйс дэ Ліхт 1999
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Гары Магуайр 1993
6 Сьцяг Аргентыны Аб Лісандра Мартынэс 1998
7 Сьцяг Ангельшчыны ПА Мэйсан Маўнт 1999
8 Сьцяг Партугаліі ПА Бруну Фэрнандыш (капітан) 1994
9 Сьцяг Даніі Нап Расмус Гёйлюн 2003
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Маркус Рашфард 1997
11 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Ёшуа Зыркзээ 2001
12 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Тырэль Малясія 1999
14 Сьцяг Даніі ПА Крыстыян Эрыксэн 1992
15 Сьцяг Францыі Аб Лені Яро 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Амад Дыяльлё 2002
17 Сьцяг Аргентыны Нап Алехандра Гарнача 2004
18 Сьцяг Бразыліі ПА Казэміру 1992
20 Сьцяг Партугаліі Аб Дыёгу Далот 1999
21 Сьцяг Бразыліі Нап Антані Матэўс 2000
22 Сьцяг Ангельшчыны Бр Том Гітан 1986
23 Сьцяг Ангельшчыны Аб Люк Шоў 1995
24 Сьцяг Камэруну Бр Андрэ Анана 1996
25 Сьцяг Уругваю ПА Мануэль Угартэ 2001
35 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Аб Джоні Эванз 1988
37 Сьцяг Ангельшчыны ПА Кобі Мэйну 2005
43 Сьцяг Ангельшчыны ПА Тобі Кольер 2004
44 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэніел Гор 2004
Пераможаныя трафэі клюбу
  • Найлепшая абарона чэмпіянату Ангельшчыны: 16
    • Пераможца ў: 1908, 1911, 1952, 1956, 1957, 1965*, 1967*, 1977*, 1983, 1990*, 1993, 1994, 1996, 1997, 2003, 2007 (* — некалькі пераможцаў)
  • Каманда году па вэрсіі канала BBC Sports: 2
    • Пераможца ў: 1968, 1999
  • Буйная перамога ў чэмпіянаце: 10-1 у матчы з «Ўулвэргэмптанам», 1-ы дывізіён, 15 кастрычніка 1892 году.
  • Буйная перамога ў Прэм’ер-лізе: 9-0 у матчы зь «Іпсўіч Таўн» 4 сакавіка 1995 году
  • Буйная перамога ў кубках: 10-0 у матчы з «Андэрлэхтам», Ліга чэмпіёнаў, папярэдні этап 26 верасьня 1956 году
  • Буйная выязная перамога: 8-1 у матчы з «Нотынггэм Форэст», люты 1999
  • Буйная параза: 0-7 у матчы з «Блэкбэрн Ровэрз», 1-ы дывізіён, 10 красавіка 1926 году
  • Буйная параза ў кубках: 1-7 у матчы з «Бэрнлі», Кубак Ангельшчыны, 1-ы этап, 13 лютага 1901 году
  • Больш за ўсё матчаў: Бобі Чарлтан 754
  • Больш за ўсё галоў: 247 Бобі Чарлтан
  • Больш за ўсё галоў у чэмпіянаце Ангельшчыне: 199 Бобі Чарлтан, 1956-73
  • Больш за ўсё матчаў у рангу капітана: Бобі Чарлтан, 106
  • Больш за ўсё матчаў у чэмпіянаце Ангельшчыне: 606 Бобі Чарлтан, 1956-73
  • Больш за ўсё галоў у сэзоне: 32 Дэніс Вайёлэт, 1-ы дывізіён, 1959-60
  • Больш за ўсё галоў у сэзоне ва ўсіх спаборніцтвах: 46 — Дэніс Лоў, 1963-64
  • Больш за ўсё галоў у матчы: 6 Джордж Бэст у матчы з «Нортгэмптан Таўн», 7 лютага 1970 году
  • Рэкорд наведвальнасьці ў матчах Прэм’ер-лігі: Олд Трафард 76 098 — «Блэкбэрн Ровэрз», 31 сакавіка 2007 году
  • Рэкорд хатняй наведвальнасьці ў матчах Прэм’ер-лігі: Мэйн Роад 83 250 у матчы з «Арсэналам», 1-ы дывізіён, 7 студзеня 1948 году
  • Рэкорд наведвальнасьці на Олд Трафард: 76 962, «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» супраць «Грымсьбі Таўн», Кубак Ангельшчыны, паўфінал, 25 сакавіка 1939 году
  • Бяспройгрышная сэрыя (усе турніры): 45, 24 сьнежня 1998 году — 3 кастрычніка 1999 году
  • Больш за ўсё галоў у сэзоне; 103 1956/57, 1958/59
  • Больш за ўсё ачкоў у сэзоне: 92 у 42 гульнях 1993/94; 91 у 38 гульнях 2000/01

Статыстыка ў найвышэйшым дывізіёне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Манчэстэр Юнайтэд» правёў у Прэм’ер-лізе 79 сэзонаў (больш толькі «Эвэртан», «Астан Віла», «Лівэрпул» і «Арсэнал») сканчаючы чэмпіянат на наступных месцах:

1 16 12 2
2 12 13 4
3 6 14 2
4 7 15 2
5 2 16 2
6 2 17 1
7 2 18 3
8 6 19 1
9 3 20 0
10 1 21 2
11 3 22 2

«Манчэстэр Юнайтэд» зьяўляецца адным з трох клюбаў (нароўні зь «Лівэрпулем» і «Арсэналам»), якія сканчалі чэмпіянат на першым месцы часьцей чым на якім-небудзь іншым.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]