Перайсьці да зьместу

Спартак Масква (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спартак Масква
Заснаваны 1922
Горад Масква, Расея
Стадыён Адкрыцьцё Арэна
Умяшчальнасьць: 45 360
Прэзыдэнт Леанід Фядун[d]
КіраўнікЛукойл
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
spartak.com

«Спарта́к Масква́» (па-расейску: Спартак Москва) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Заснаваны ў 1922 годзе. 12-разовы чэмпіён СССР, 10-разовы чэмпіён Расеі, 10-разовы ўладальнік Кубка СССР, пяціразовы ўладальнік Кубка Расеі.

МГС у 1922 годзе

Папярэднік «Спартака» МГС быў заснаваны 18 красавіка 1922 году спартоўцамі з маскоўскага раёну Чырвоная Прэсьня, паводле прапановы Івана Арцем’ева[2]. Група энтузіястаў, з Арцем’евым на чале, атрымала дазвол на злом некалькіх закінутых дамоў у раёне Прэсьненскай заставы для наступнага будаўніцтва стадыёну. У 1922 годзе ўжо былі гатовыя трыбуны, агароджы, распранальні й само поле. Паралельна адбылася рэарганізацыя двух фізкультурных калектываў: «Расейскага гімнастычнага таварыства» і «Таварыства фізычнага выхаваньня» Прэсьненскага футболу, то бок, іх пераўтварылі ў «Маскоўскі гурток спорту» (МГС). Тады ж у каманду прыйшлі браты Старасьціны (Мікалай, Аляксандар, Андрэй і Пётар), зь якімі зьвязана вялізная частка гісторыі «Спартаку». Назва будучай каманды выклікала бурныя спрэчкі, і ў рэшце рэшт спыніліся на кампрамісным варыянце — «Маскоўскі гурток спорту Чырвонапрэсьненскага раёну» («МГС»), але ўжо праз год клюб быў перайменаваны ў «Чырвоную Прэсьню», як і прапаноўвалася першапачаткова Арцем’евым. Да 1935 году каманда выступала пад назвамі «Чырвоная Прэсьня», «Харчавік» і «Промкаапэрацыя».

Папярэднікі «Спартака» выступалі ў чэмпіянаце Масквы — першы год у клясе «Б», але заняўшы першае месца як у вясновым, гэтак і восеньскім турнірах, каманда трапіла ў клясу «А», спаборніцтва ў якім адразу ж выйграла. Усяго ў 1923—1935 гадох каманда чатыры разы перамагала ў першынстве Масквы, і пяць разоў станавілася першай у «клюбным заліку» — комплексным паказчыку, які ўлічваў акрамя вынікаў гульняў яшчэ й выступленьні малодшых камандаў, статыстычныя паказчыкі, гульнявую дысцыпліну й агульную працу спартовай сэкцыі.

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Ільля Памазун Edit this on Wikidata 1996
2 Сьцяг Малдовы Аб Алег Рабчук Edit this on Wikidata 1998
3 Сьцяг Камэруну Аб Крыстафэр Ву Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Ганы Аб Аляксандар Джыку Edit this on Wikidata 1994
5 Сьцяг Аргентыны ПА Эсэк’ель Барка Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Сэрбіі Аб Срджан Бабіч Edit this on Wikidata 1996
7 Сьцяг Аргентыны Нап Паблё Саляры Edit this on Wikidata 2001
9 Сьцяг Коста-Рыкі Нап Манфрэд Угальдэ Edit this on Wikidata 2002
10 Сьцяг Бразыліі Нап Маркіньюс Edit this on Wikidata 1999
11 Сьцяг Трынідаду і Табага Нап Леві Гарсія Edit this on Wikidata 1997
14 Сьцяг Расеі Аб Ільля Самошнікаў Edit this on Wikidata 1997
17 Сьцяг Расеі ПА Уладзіслаў Савусь Edit this on Wikidata 2003
18 Сьцяг Расеі ПА Наіль Умяраў Edit this on Wikidata 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Расеі Нап Мікіта Масалыга Edit this on Wikidata 2007
27 Сьцяг Расеі Нап Ігар Дзьмітрыеў Edit this on Wikidata 2004
28 Сьцяг Расеі ПА Данііл Зорын Edit this on Wikidata 2004
35 Сьцяг Люксэмбургу ПА Крыстафэр Мартынш Edit this on Wikidata 1997
47 Сьцяг Расеі ПА Раман Зобнін Edit this on Wikidata (капітан) 1994
56 Сьцяг Расеі Бр Аляксандар Доўбня Edit this on Wikidata 1987
68 Сьцяг Расеі Аб Руслан Літвінаў Edit this on Wikidata 2001
77 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Тэо Банганда Edit this on Wikidata 1995
83 Сьцяг Партугаліі ПА Жэдсан Фэрнандыш Edit this on Wikidata 1999
91 Сьцяг Расеі Нап Антон Забалотны Edit this on Wikidata 1991
97 Сьцяг Расеі Аб Данііл Дзянісаў Edit this on Wikidata 2002
98 Сьцяг Расеі Бр Аляксандар Максіменка Edit this on Wikidata 1998
  1. https://www.transfermarkt.com/spartak-moskau/mitarbeiterhistorie/verein/232
  2. Нисенбойм Э., Расинский В. Спартак Москва. Официальная история 1922-2002. — Москва: МС Медиа, 2002. — С. 10—14. — 870 с. — ISBN 5-902215-01-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]