Данецк
| Данецк лац. Danieck | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Данецкая | ||||
| Раён | Данецкая меская рада | ||||
| Першыя згадкі | 1779 | ||||
| Дата заснаваньня | 1869 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Аляксей Кулемзін[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 570,7 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 169 ± 0 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°00′32″ пн. ш. 37°48′15″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | ▼ 927 201 чал. (2017)[2] | ||||
| Афіцыйная мова | украінская мова[3] і расейская мова[4] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 622 і 623 | ||||
| Паштовыя індэксы | 283000–283497 і 83000–83497 | ||||
| КОАТУУ | 1410100000 | ||||
| Нумарны знак | AH | ||||
| Сайт | Афіцыйны сайт мескага галавы | ||||
| Данецк на мапе Ўкраіны Данецк | |||||
Дане́цк (па-ўкраінску: Донецьк; да 1924 і ў 1941—1943 роках — Юзаўка, у 1923 року — Троцк[5], у 1923—1941 і 1943—1961 роках — Сталіна[6]) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Кальміўс. Адміністрацыйны цэнтар Данецкай вобласьці. Плошча 570,7 км². Насельніцтва 927,2 тыс. чал. (2017). Знаходзіцца за 600 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.
Данецк — разьвіты мэгаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтар усходу Ўкраіны, г. зв. «шахтарская» сталіца.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Даўжыня з поўначы на поўдзень — 28 км;
- Даўжыня з усходу на захад — 55 км;
- Колькасьць раёнаў — 9;
- Колькасьць пляцаў — 21;
- Колькасьць вуліцаў, бульвараў, праспэктаў — 2200;
- Агульная даўжыня вуліцаў — 2500 км;
- Вадасховішчы — Кальміўскае вадасховішча (60 га), Данецкае мора (206 га);
- Рэкі — 5: Кальміўс; Асмолаўка (13 км); Чарапашкіна (23 км); Скамарошка; Бахмутка.
- Колькасьць тэрыконаў — 125.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Места арымала сваю назву ад рэчкі Северскі Данец, што цячэ на поўначы Данецкай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- 1779: заснаваньне сяла Аляксандраўка на месцы сучаснага Данецку[7].
- 1869: валіец Джон Юз распачаў будову мэталюргічнага заводу з працоўным селішчам (пасадам) Юзаўка або Юзава[8]; гэтая дата лічыцца афіцыйным заснаваньнем Данецку.
- 1872: станцыя Канстантынаўскай чыгункі.
- 1917: атрымаў статус места.
- 1932: цэнтар вобласьці.
- 1970: ЮНЭСКО прызнала Данецк найлепшым прамысловым местам у сьвеце.
- 1978—2006: насельніцтва места перавышала 1 млн чалавек.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэальная колькасьць насельніцтва гораду значна адрозьніваецца ад насельніцтва ў межах ня толькі праз аглямэратыўнасьць, але і празь няўзгодненасьць адміністрацыйных межаў паміж Данецкам і Макееўкай. Гэтак, вялікія мікрараёны Данскі і Ўсходні апынуліся за рысай гораду, і юрыдычна не адносяцца да тэрыторыі места. Рэальнае насельніцтва гораду (без аглямэрацыі) складае каля 1,2 млн жыхароў.
- 1926 — 174 тыс. чал.
- 1939 — 474 тыс. чал.
- 1959 — 708 тыс. чал.
- 1971 — 891 тыс. чал.[9]
- 1991 — 1160,7 тыс. чал.[10]
- 2001 — 1033,4 тыс. чал.[11]
| N | Нацыянальнасьць | Колькасьць | Агул. вага (%) |
|---|---|---|---|
| 1 | Расейцы | 493 392 | 48,15 |
| 2 | Украінцы | 478 041 | 46,65 |
| 3 | Беларусы | 11 769 | 1,15 |
| 4 | Грэкі | 10 180 | 0,99 |
| 5 | Габрэі | 5087 | 0,50 |
| 6 | Татары | 4987 | 0,50 |
| 7 | Армяне | 4050 | 0,40 |
| 8 | Азэрбайджанцы | 2098 | 0,20 |
| 9 | Грузіны | 2073 | 0,20 |
| Іншыя | 13 001 | 1,27 | |
| Разам | 1 024 678 | 100,00 |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эканоміку места складаюць 200 прамысловых прадпрыемстваў з аб’ёмам вытворчасьці больш за 5 млрд грн. і звыш 20000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу, на якіх працуюць каля 180 тысячаў чалавек.
Прадпрыемствы па здабычы каменнага вуглю, чорнай і каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня (вытворчасьць горнага, мэталюргічнага і іншага абсталяваньня, лядоўняў, кабэля, ровараў і інш.), хімічнай (заводы: хімічных рэактываў, плястмасаў і інш.) і коксахімічнай, харчовай, лёгкай (у тым ліку баваўнянай) прамысловасьці.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Культавыя збудаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Катэдральны сабор
- Праваслаўная царква
- Грэка-каталіцкая царква
- Царква Сьв. Георгія
- Каталіцкі касьцёл
- Царква Ўваскрасеньня Гасподняга
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы
Сучасная архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Green Plaza
- Данецкі плянэтар
- Жылы комплекс King's Tower
- Мост праз Кальміўс
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://gorod-donetsk.com/glava-administratsii/10678-biografiya
- ↑ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2017 року zip (укр.)
- ↑ https://www.jstor.org/stable/44983546
- ↑ https://dnrsovet.gov.ru/glossarij/gosudarstvennyj-yazyk-donetskoj-narodnoj-respubliki/
- ↑ Геннадий Рыбченков. Наши имена чужих городов // «Украина-Центр» № 47 2008
- ↑ Український радянський енциклопедичний словник. — 2-е видання. — Т. 1. — К., 1986.
- ↑ Феодосий Макаревский: Материалы для историко-статистического описания Екатеринославской Епархии: Церкви и приходы прошедшего XVIII столетия. — Екатеринослав: типография Я. М. Чаусского, 1880.
- ↑ Юзово // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ↑ Донецк // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Донецк // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Про кількість та склад населення Донецької області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року (укр.)
- ↑ Всеукраїнський перепис населення 2001 року