Перайсьці да зьместу

Эйндговэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эйндговэн
нід. Eindhoven
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Нідэрлянды
Правінцыя Паўночны Брабант
Першыя згадкі VIII стагодзьдзе
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Eindhoven[d] Ерун Дэйсэльблюм[d]
Выканаўчая ўлада college van burgemeester en wethouders of Eindhoven[d]
Геаграфія
Плошча 88,87 км²
Вышыня НУМ 17 м
Часавы пас
Каардынаты 51°26′ пн. ш. 5°28′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 246 417 чал. (2024)
Афіцыйная мова нідэрляндзкая
Этнахаронімы Eindhovenaar
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 40
Паштовы індэкс 5600–5658
Сайт eindhoven.nl (нід.)
Эйндговэн на мапе Нідэрляндаў
Эйндговэн
Эйндговэн
Эйндговэн

Эйндговэн (па-нідэрляндзку: Eindhoven) — горад на поўдні Нідэрляндаў, найбуйнейшы горад правінцыі Паўночны Брабант. Насельніцтва 246 417 чалавек (на 22 лістапада 2024) — пяты паводле колькасьці насельніцтва горад краіны. У ім знаходзіцца мноства прадпрыемстваў, зьвязаных з высокімі тэхналёгіямі і інфарматыкай, напрыклад «Philips». Горад таксама вядомы футбольнай камандай ПСВ — шматразовым чэмпіёнам Нідэрляндаў.

Пісьмовая гісторыя гораду пачалася ў 1232 годзе, калі герцаг Гэнрых I Брабанцкі дараваў прывілеі невялікаму мястэчку на скрыжаваньні рэк Домэль і Гендэр. У той час горад складаўся прыкладна з 170 хат, акружаных валам. Побач з гарадзкім мурам стаяў невялікі замак. Гораду таксама было дадзена права праводзіць штотыднёвы кірмаш, і сяляне з суседніх вёсак былі абавязаныя прадаваць на гэтым рынку свае прадукты. Важную ролю ў разьвіцьці гораду адыграла тое, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Галяндыі ў Льеж.

Буйнамаштабныя бамбаваньні падчас Другой сусьветнай вайны разбурылі значную частку гораду, уключаючы амаль усе старадаўнія будынкі. Пасьля вайны горад быў хутка адноўлены, і ў ім было пабудавана шмат вышынных будынкаў. У пасьляваенны пэрыяд усё больш разьвіваліся электронныя і інжынэрныя галіны, у той час як традыцыйная вытворчасьць тытуню і тканін марнела і канчаткова зьнікла ў сямідзясятыя гады. У сямідзясятыя, васьмідзясятыя і дзевяностыя гады было пабудавана шмат жыльля ў паўночных раёнах гораду Вунсэль-Зюйд і Вунсэль-Ноорд, і ў выніку Эйндговэн стаў пятым па колькасьці насельніцтва горадам Нідэрляндаў.

Эвалюон
  • Музэй Эйндговэну
  • Канфэрэнц-цэнтар Эвалюон
  • De Admirant — найвышэйшы ў горадзе будынак (105 м)
  • Van Abbemuseum — музэй сучаснага мастацтва