Алекс Тэлес
Алекс Тэлес | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 сьнежня 1992[1][2] (32 гады) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | задні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Батафогу | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2013 2013—2014 2014—2016 2015—2016 2016—2020 2020—2023 2022—2023 2023—2024 2024— |
Жувэнтудэ Грэмію Галатасарай → Інтэрнацыянале (арэнда) Порту Манчэстэр Юнайтэд → Сэвільля (арэнда) Аль-Наср Батафогу |
28 (2) 36 (1) 39 (2) 21 (0) 129 (21) 30 (0) 27 (0) 29 (2) 11 (0) |
Зборныя | ||
2019— | Бразылія | 12 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Але́кс Тэ́лес (па-партугальску: Alex Telles; нар. 15 сьнежня 1992 году) — бразыльскі футбаліст, левы абаронца бразыльскага клюбу «Батафогу».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хлопцам быў залічаны да клюбу «Жувэнтудзі», у складзе якой дэбютаваў у прафэсійным футболе 24 студзеня 2011 году. Свой першы гол забіў 20 жніўня ў хатнім нічыйным матчы (1:1) супраць «Крузэйру». У сьнежні Тэлес прыяднаўся да «Грэмію», пасьля таго як ягоны папярэдні клюб усталяваў партнэрскія дачыньнені з новым клюбам[3]. У кашулі «Грэмію» дэбютаваў 3 лютага 2013 году ў матчы супраць «Інтэрнасьёналу»[4]. 26 траўня згуляў свой дэбютны матч у Сэрыі А, зьявіўшыся ў сустрэчы супраць «Наўтыкі»[5].
22 студзеня 2014 году пасьля доўгіх перамоваў Тэлес перайшоў у турэцкі клюб «Галатасарай» за 6 мільёнаў эўра, падпісаўшы кантракт, паводле якога мусіў заставацца ў клюбе да 2018 году[6]. Аднак, лёс склаўся крыху іначай. Праз неблагія выступы ўжо ў жніўні 2015 году быў арандаваны італьянскім «Інтэрнацыянале». Свой першы матч у італьянскай Сэрыі А згуляў 13 верасьня, зьявіўшыся ў мілянскім дэрбі, які скончыўся перамогай «Інтэру» над «Мілянам» зь лікам 1:0[7]. Па вяртаньні з арэнды перайшоў у партугальскі «Порту» за 6,5 мільёнаў эўра. У гэтай дружыне бразылец згуляў некалькі сэзонаў, стаўшы гульцом першай адзінаццатцы.
У кастрычніку 2020 году прыяднаўся да «Манчэстэр Юнайтэд», але асноўным футбалістам у ангельскім клюбу ня быў. Сэзон 2022—2023 гадоў правёў у арэндзе ў гішпанскай «Сэвільлі»[8][9]. Улетку 2023 году стаў футбалістам саудаўскага клюбу «Аль-Наср». Не зважаючы на тое, Тэлес гуляў часта цягам сэзону 2023—2024 гадоў і ўзяў удзел у 40 матчах, ягоны кантракт з клюбам быў скасаваны 2 верасьня 2024 году. Адразу, абаронца вярнуўся на радзіму, узгадніўшы кантракт з «Батафогу»[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сакавіку 2019 году атрымаў першы выклік у нацыянальную зборную Бразыліі[11]. Дэбютаваў у складзе каманды 23 сакавіка 2019 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Панамы, выйшаўшы ў асноўным складзе. 7 лістапада 2022 году Тэлес быў улучаны ў заяўку зборнай на чэмпіянат сьвету 2022 году[12], аднак турнір для яго скончыўся пасьля траўмы правага калена, якую ён атрымаў у апошнім матчы групавога этапу супраць зборнай Камэруну[13].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2015
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2015
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2018, 2020
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2020
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2018
«Сэвільля»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2023
«Батафогу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2024
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Alex Telles // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Alex Nicolao Telles // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Grêmio contrata lateral esquerdo Alex Telles e encaminha parceria com o Juventude (Grêmio signs left back Alex Telles and pushes partnership with Juventude forward». UOL Esporte.
- ^ «Deu a lógica: em Gre-Nal quente, Inter vence os reservas do Grêmio». Globo Esporte.
- ^ «Grêmio cumpre promessa, joga bem e vence Náutico pelo Brasileirão». Globo Esporte
- ^ «Alex Telles Galatasaray’da». Galatasaray S.K.
- ^ «Serie A: Inter-Milan 1–0, Guarin decide il derby». Sport Mediaset.
- ^ «Transfer news: Telles agrees loan move». ManUtd.com.
- ^ «Welcome, Alex Telles». Sevilla FC.
- ^ «Alex Telles é do fogão!». Botafogo.
- ^ «Alex Telles substitui Filipe Luís nos amistosos de março». Brazilian Football Confederation.
- ^ «Seleção Brasileira está convocada para a Copa do Mundo FIFA Qatar 2022». CBF.
- ^ Mintah, Yaw Loic (3.12.2022). «Qatar 2022: Gabriel Jesus and Alex Telles ruled out of tournament with injuries». Citi Sports Online.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 15 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Рыю-Грандзі-ду-Сул
- Бразыльскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Футбалісты клюбу «Жувэнтудэ» Кашыяс-ду-Сул
- Футбалісты клюбу «Грэмію» Порту-Алегры
- Футбалісты клюбу «Галатасарай» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Порту»
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты клюбу «Аль-Наср» Рыяд
- Футбалісты клюбу «Батафогу» Рыю-дэ-Жанэйру