Перайсьці да зьместу

Жордзі Альба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жордзі Альба
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 сакавіка 1989(1989-03-21)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 170 см
Вага 69 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008 Валенсія Мэстальля[d]
2008—2012 Валенсія 74 (5)
2008—2009 Хімнастык Тарагона[d] 35 (4)
2012—2023 Барсэлёна 313 (17)
2023—2025 Інтэр Маямі 65 (11)
Зборныя
2006 Гішпанія (да 19)[d] 6 (1)
2008—2011 Гішпанія (да 21)[d] 4 (0)
2008—2013 Каталёнія[d] 5 (0)
2009 Гішпанія (да 20)[d] 9 (0)
2011—2023 Гішпанія 93 (9)
2012 Гішпанія (да 23)[d] 4 (0)

Жо́рдзі А́льба Ра́мас (па-каталянску: Jordi Alba Ramos; нар. 21 сакавіка 1989 году, Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст каталёнскага паходжаньня, абаронца. За сваю кар’еру мае шмат выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Займацца футболам Жордзі Альба пачаў у складзе «Барсэлёны», аднак сваім выпускніком яго мае права назваць футбольная школа іншага гранду гішпанскага футболу — «Валенсія», куды Жордзі перайшоў транзытам праз моладзевую каманду клюбу «Карнэльля».

Пасьля сэзону, праведзенага ў дублі, Жордзі Альба стаў прыцягвацца да гульняў за асноўны склад. Але з-за высокай канкурэнцыі на пазыцыі левага паўабаронцы малады гулец сэзон 2008—2009 гадоў правёў у арэндзе ў клюбе Сэгунды «Хімнастык». Там Жордзі гуляў рэгулярна, а ў міжсэзоньні 2009 году Жордзі Альба вярнуўся ў «Валенсію».

У сярэдзіне новага сэзону гулец атрымаў шанец на сталую гульню ў асноўным складзе з-за траўмаў сваіх партнэраў на левым флянзе абароны. Жордзі Альба цалкам годна справіўся з гульнёй у новым для сябе амплюа. 11 красавіка 2010 году Жордзі Альба забіў свой першы гол за «Валенсію» правёўшы мяч у браму «Маёркі».

28 чэрвеня 2012 году Альба падпісаў пяцігадовы кантракт са сваім былым клюбам «Барсэлёнай», за які «Валенсія» атрымала 14 мільёнаў эўра[4].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

11 кастрычніка 2011 году малады паўабаронца дэбютаваў у складзе зборнай Гішпаніі ў матчы супраць зборнай Шатляндыі[5]. Свой першы мяч за зборную забіў у фінальным матчы чэмпіянату Эўропы 2012 году ў браму зборнай Італіі.

«Барсэлёна»:

«Інтэр»:

Гішпанія:

  1. Jordi Alba // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Jordi Alba // FBref (анг.)
  3. Jordi Alba Ramos // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Agreement with Valencia over Jordi Alba. fcbarcelona.com
  5. Хорди Альба: буду хранить футболку сборной Испании(недаступная спасылка). championat.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]