Перайсьці да зьместу

Дынама Кіеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дынама Кіеў
Поўная назва Футбольний клуб «Динамо» Київ
Заснаваны 13 траўня 1927
Горад Кіеў, Украіна
Стадыён НСК «Алімпійскі»
Умяшчальнасьць: 70 050
КіраўнікІгар Суркіс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcdynamo.com (укр.) (анг.)

«Дына́ма» (па-ўкраінску: Динамо) — украінскі футбольны клюб з Кіева. Клюб быў заснаваны ў 1927 годзе як частка савецкага спартовага таварыства «Дынама», у цяперашні час гуляе ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. Хатнім стадыёнам клюбу зьяўляецца НСК «Алімпійскі», які мае ёмістасьць у 70 050 гледачоў.

З 1936 году «Дынама» ўдзельнічала ў найвышэйшай лізе савецкага, а потым украінскага футболу. Найбольш пасьпяховы пэрыяд клюбу зьвязаны з Валерыем Лабаноўскім, дзякуючы якому каманда не аднойчы атрымлівала шматлікія айчынныя і эўрапейскія тытулы. Дэрбі паміж маскоўскім «Спартаком» і «Дынама» стала самым захапляльным футбольным суперніцтвам у Савецкім Саюзе, амаль цалкам зацямніўшы дэрбі паміж «Спартаком» і маскоўскім «Дынама». З канца 1960-х гадоў клюб браў удзел у кантынэнтальных турнірах УЭФА амаль кожны год. Адзін з двух клюбаў (разам з маскоўскім «Дынама»), які ўдзельнічаў ва ўсіх чэмпіянатах СССР у найвышэйшым дывізіёне.

Кіеўскае «Дынама» і «Дынама» з Тбілісі былі адзінымі савецкімі клюбамі, якія атрымлівалі посьпех у спаборніцтвах УЭФА. Першая каманда «Дынама» стала базай для нацыянальнай зборнай СССР па футболе ў 1970—1980-я гады і ў нацыянальнай зборнай Ўкраіны ў 1990—2000-я гады.

Каманда «Дынама» ў жніўні 1928 году

13 траўня 1927 году быў афіцыйна зарэгістраваны Статут кіеўскага пралетарскага спартовага таварыства «Дынама» міжведамаснай камісіяй па справах грамадзкіх арганізацыяў і зьвязаў Кіеўскай акругі. Пад сьцягам «Дынама» сабраліся прадстаўнікі АДПУ, футбалісты якога абаранялі колеры клюбу «Савгандальслужбоўцы». Таму спробы кіраўніцтва «Дынама» стварыць падчас сэзону сваю футбольную каманду посьпехам ня скончыліся, бо «Савгандальслужбоўцы» былі аднымі з галоўных прэтэндэнтаў на прызавыя месцы ў чэмпіянаце Кіева і стварэньне «Дынама» было вельмі рызыкоўнай справай. Таму першая згадка пра футбольны клюб «Дынама» зьявілася толькі 5 красавіка 1928 году ў газэце «Вячэрні Кіеў»[2]. Менавіта тады па ініцыятыве Сямёна Западнага, начальніка Кіеўскага АДПУ, была заснаваная футбольная каманда. Ягоны намесьнік стаў фармаваць склад каманды, у які ўвайшлі як кадравыя чэкісты, гэтак і футбалісты іншых кіеўскіх камандаў. Прычым усе футбалісты або ўваходзілі ў зборную Кіеву, або былі чэмпіёнамі гораду. І толькі 1 ліпеня 1928 году клюб правёў сваю першую афіцыйную гульню ў горадзе Белая Царква супраць зборнай гэтага места[2]. Госьці забілі першы мяч ужо на 5 хвіліне, аднак у выніку саступілі зь лікам 1:2.

З-за арганізацыйных памылак 1928 год «Дынама» не ўдзельнічала ў першынстве гораду сярод прафзьвязаў і вымушана было праводзіць толькі таварыскія матчы. 1 верасьня 1928 году кіяне ў таварыскай гульні прынялі маскоўскае «Дынама», якое на той момант было чэмпіёнам Масквы. Госьці разграмілі ўкраінскі клюб зь лікам 6:2. Сэлекцыйныя мэтады навастворанай каманды былі раскрытыкаваныя, бо каманда перацягвала ў свае шэрагі найлепшых футбалістаў, падаючы ім больш высокааплатную і прэстыжную працу ў ДПУ. Гэта тлумачыцца тым, што на той момант у СССР вайскоўцы і чэкісцкія ведамствы былі фінансава забясьпечаны лепей за іншых.

14 верасьня 1929 году «Дынама» правяло свой першы міжнародны матч з працоўнай камандай Ніжняй Аўстрыі «Дойч Ваграм», аднак футбалісты прайгралі зь лікам 3:4. У 1935 годзе футбалісты «Дынама» ў складзе зборнай Украіны ажыцьцявілі паездку ў Францыю і Бэльгію, дзе ў таварыскай гульні разграмілі чатырохразовага ўладальніка Кубка Францыі «Рэд Стар» зь лікам 6:1.

У 1936 годзе ў СССР было вырашана стварыць адзіны камандны чэмпіянат замест мноства разнастайных рознаўзроўневых турніраў. Прадстаўніком ад Украіны стала наймацнейшая на той момант каманда УССР — «Дынама». Дэбют клюбу ў чэмпіянаце адбыўся ў Кіеве 24 траўня 1936 году, калі маскоўскае «Дынама» разграміла гаспадароў зь лікам 5:1. Адзіны гол нападніка Мікалая Махіні стаў для ўкраінскага клюбу першым голам у чэмпіянатах Савецкага Саюзу. Паводле вынікаў турніру, у якім узялі ўдзел 7 клюбаў, кіеўскае «Дынама» фінішавала на другім месцы, саступіўшы першы радок аднаклюбнікам з Масквы.

  • Уладальнік Кубка СССР (9):
    • 1954, 1964, 1966, 1974, 1978, 1982, 1985, 1987, 1990
  • Уладальнік Кубка Ўкраіны (13):
    • 1993, 1996, 1998, 1999, 2000, 2003, 2005, 2006, 2007, 2014,
    • 2015, 2020, 2021

Клюб мае стадыён «Дынама» імя Валера Лабаноўскага, дзе раней каманда праводзіла свае хатнія матчы. З 2012 году сваіх супернікаў клюб прымае на НСК «Алімпійскі», які мае большую зьмяшчальнасьць.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Украіны Аб Канстанцін Віўчарэнка Edit this on Wikidata 2002
4 Сьцяг Украіны Аб Дзяніс Папоў Edit this on Wikidata 1999
5 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Яцык Edit this on Wikidata 2003
6 Сьцяг Украіны ПА Уладзімер Бражко Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг Украіны Нап Андрэй Ярмоленка Edit this on Wikidata 1989
8 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Піхалёнак Edit this on Wikidata 1997
9 Сьцяг Украіны Нап Назар Валошын Edit this on Wikidata 2003
10 Сьцяг Украіны ПА Мікола Шапарэнка 1998
14 Сьцяг Украіны Аб Васіль Буртнік Edit this on Wikidata (ар. Ніва) 2002
15 Сьцяг Украіны ПА Валянцін Рубчынскі Edit this on Wikidata 2002
16 Сьцяг Нігерыі Нап Шола Агундана Edit this on Wikidata 2005
17 Сьцяг Калюмбіі Нап Анхэль Торэс Edit this on Wikidata 2000
18 Сьцяг Украіны Аб Аляксандар Тымчык Edit this on Wikidata 1997
20 Сьцяг Украіны Аб Аляксандар Караваеў Edit this on Wikidata 1992
22 Сьцяг Украіны Нап Уладзіслаў Кабаеў Edit this on Wikidata 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
29 Сьцяг Украіны ПА Віталь Буяльскі Edit this on Wikidata (капітан) 1993
30 Сьцяг Сэнэгалу Нап Самба Дыяльлё Edit this on Wikidata 2003
32 Сьцяг Украіны Аб Тарас Міхаўка Edit this on Wikidata 2005
34 Сьцяг Украіны Аб Уладзіслаў Захарчанка 2006
35 Сьцяг Украіны Бр Руслан Нешчарат Edit this on Wikidata 2002
39 Сьцяг Панамы Нап Эдуарда Герэра Edit this on Wikidata 2000
40 Сьцяг Украіны Аб Крыстыян Білавар Edit this on Wikidata 2001
44 Сьцяг Украіны Аб Уладзіслаў Дубінчак Edit this on Wikidata 1998
51 Сьцяг Украіны Бр Валянцін Маргун Edit this on Wikidata 2001
66 Сьцяг Сэнэгалу Аб Алю Тыярэ Edit this on Wikidata 2003
74 Сьцяг Украіны Бр Дзяніс Ігнаценка Edit this on Wikidata 2003
77 Сьцяг Румыніі Нап Уладзіслаў Блэнуцэ Edit this on Wikidata 2002
91 Сьцяг Украіны ПА Мікола Міхайленка Edit this on Wikidata 2001
99 Сьцяг Украіны Нап Мацьвей Панамарэнка Edit this on Wikidata 2006
Сьцяг Украіны ПА Максім Васілец 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]